Нашла́па ’бервяно ў зрубе, якое накладваецца паверх на асаду акон, дзвярэй’ (ТС), ’бервяно, якое кладзецца над войнамі і дзвярыма; бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы; аполак, які закрывае прамежак паміж дошкамі ў столі; верхні вушак у дзвярах’ (палес., Нар. сл.), нашла́п ’тс’ (там жа), нашла́піць ’накрыць зверху’ (ТС), укр. палес. нашлопа ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’. Да шла́паць, шла́пнуцьнаступіць наверх; прыціснуць, накласці зверху’, параўн. ашла́п, ашла́піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́па1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус. ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.

Расто́па2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́цьнаступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пак ’зношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наступа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да наступіць ​1.

2. Ведучы актыўныя ваенныя дзеянні, рухацца наперад, весці наступленне ​1 (у 2 знач.). Чырвоная Армія хутка пачне наступаць. Чорны. Наступаць танкісты маглі толькі па спецыяльных дарогах. Мележ. // Весці актыўныя дзеянні з якой‑н. мэтай. [Андрэй Міхайлавіч] хадзіў па пакоі.., расказваючы Вісарыёну аб тым, як зменяць свой шлях рэкі, як каналы збяруць стаячыя балотным завадзі, як будзе наступаць чалавек, як будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак.

3. Падступаць да каго‑н. з просьбамі, пагрозамі і пад. — Вы мне кажыце праўду, чуеце? Чыстую праўду, — горача наступала панна Людміла. Колас.

4. перан. Набліжацца да чаго‑н., распаўсюджвацца, насоўвацца на што‑н. Лес дажываў апошнія дні. З таго боку, ад шашы, на яго наступаў рабочы пасёлак. Асіпенка. Хвалі з белымі грабянямі з шумам наступаюць на пясчаны бераг. В. Вольскі.

•••

Наступаць на пяты каму — даганяць каго‑н.

наступа́ць 2, ‑ае.

Незак. да наступіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найсці́, найду́, но́йдзеш, но́йдзе; найшо́ў, -шла́, -шло́; найдзі́; зак.

1. на каго-што. Ідучы, наступіць на што-н.

Н. на купіну.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), на што. Насунуўшыся, закрыць сабою.

Хмара найшла на сонца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў вялікай колькасці; пранікнуць у якое-н. месца.

Найшло народу на сход.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго. Апанаваць, ахапіць (аб пачуццях).

На яго найшла туга.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, з’явіцца раптам.

Бяда найшла неспадзявана.

|| незак. нахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыйсці́, прыйду́, пры́йдзеш, пры́йдзе; прыйшо́ў, -шла́, -ло́; прыйдзі́; зак.

1. Ідучы, дасягнуць чаго-н., з’явіцца куды-н.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, настаць, узнікнуць.

Прыйшоў час ісці ў школу.

Прыйшло каханне.

3. у што. Дайсці да якога-н. стану (абазначанага назоўнікам).

П. ў заняпад.

П. ў норму.

П. ў захапленне.

П. ў сябе (заспакоіцца, апрытомнець).

4. да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў.

П. да ладу.

П. да вываду.

|| незак. прыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. прыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́шлы ’які прыйшоў адкуль-небудзь, нетутэйшы, чужы’; ’які прыйдзе, наступіць; будучы’ (Ласт., Байк. і Некр., Шат., ТСБМ; арш., шчуч., маст., зэльв., слонім., глус., добр., ЛА, 3), ’які прыйшоў, надышоў (аб часе)’ (Мал.), ст.-бел. пришлый ’будучы’. Рус. при́шлый ’нетутэйшы, чужы’, смал. ’наступны’, укр. при́шлий ’будучы’. Першапачаткова дзеепрыметнік на ‑л‑ ад дзеяслова прыйсці. Другое значэнне, магчыма, з польск. przyszły ’тс’, параўн., аднак, ст.-бел. пришлое ’будучае’ (1562 г.), якое Карскі (2–3, 42) разглядае як звыклы дзеепрыметнік прошлага часу. Гл. пры́шласць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспе́цьнаступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус. приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр. приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш. přispěti, славац. prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв. прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен. prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насту́пны ’наступаючы, чарговы, прышлы, які мае наступіць’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пнік ’нашчадак, пераемнік; намеснік’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пца ’тс’ (Нас.), укр. насту́пний ’наступаючы, чарговы’, насту́пник ’пераемнік; нашчадак’, польск. następny ’наступны, маючы адбыцца; спадчынны; наступальны, агрэсіўны’ następnik, następca ’нашчадак, пераемнік; агрэсар’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб беларуска-ўкраінска-польскай семантычнай інавацыі, параўн. славен. nastopen ’уступны’, серб.-харв. на́ступни ’наступальны; што мае характар прыступаў’ і іншыя ўтварэнні на базе *nastǫpiti, гл. ступа́ць. У іншых славян значэнне ’наступны’ перадаецца словамі, утворанымі ад *slědъ, *slěditi, параўн. рус. сле́дующий, балг. сле́дващ, макед. следен, серб.-харв. слѐдећи, славен. naslednji.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спусці́цца, спушчу́ся, спу́сцішся, спу́сціцца; зак.

1. з чаго. Перамясціцца зверху ўніз.

С. з гары.

Сонца спусцілася ніжэй.

2. на што і без дап. Пра птушак, насякомых, лятальныя апараты: прызямліцца, сесці.

Верталёт спусціўся на пляцоўку.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пра ноч, імглу, туман і пад.: наступіць, насунуцца.

На зямлю спусцілася ноч.

4. з чаго. Дайсці да заняпаду, разарыцца (разм.).

Трэба гаспадарку трымаць, каб не с. з яе.

5. Сарвацца з чаго-н., што ўтрымлівае.

Курок спусціўся сам па сабе.

Спусціцца на зямлю — вызваліцца ад мар, летуценняў, вярнуцца да рэчаіснасці.

|| незак. спуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спуск, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)