Казі́ццанараджаць казлянят, прывесці прыплод’ (Бяльк.; мядз., Нар. сл., 60). Рус. зах.-бран., цвяр., калін. козиться, серб.-харв. kòziti, kòziti se, макед. кози се, балг. дыял. кози, кози се ’тс’. Нягледзячы на супадзенне форм дзеяслова ў незалежных арэалах, нельга меркаваць аб старажытным паходжанні слова, паколькі не выключаецца адносна позняе ўтварэнне па вядомай мадэлі. Аднак аргументаў на карысць позняга паходжання слова таксама няма. Архаічны характар утварэння можна пацвердзіць літ. ožinótis, ožkúotis у тым жа значэнні, што і слав. лексемы. Гэта дазваляе прапанаваць прасл. рэканструкцыю: koziti (sę) для разглядаемага слова са значэннем ’нараджаць казлянят’. Значэнне ’прывесці прыплод’ (у Бялькевіча) можна разглядаць як другаснае; больш ясна такое значэнне развіваецца ў дзеяслова каціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знаць ’ведаць’. Рус. знать, укр. зна́ти, польск., в.-луж. znać, н.-луж. znaś, палаб. znot, чэш. znáti, славац. znať, славен. znáti, серб.-харв. зна̏ти, балг. зна̀я, знам, макед. знае. Ст.-слав., ст.-рус. знати ’ведаць’. Прасл. zna‑ti < і.-е. *gʼen‑, *gʼno‑ ’ведаць’: літ. žinóti, лат. zinât ’ведаць’, ст.-прус. po‑sinna ’пазнаю’, ням. kennen ’ведаць’, лац. co‑gnosco ’пазнаю’, ст.-інд. jānȃmi ’ведаю’, грэч. γιγνώσκω ’пазнаю’ і інш. Фасмер, 2, 100–101; Махэк₂, 717; БЕР, 1, 650; Траўтман, 371; Покарны, 1, 376. І.‑е. *gʼen‑ ’ведаць’ ад і.-е. *gʼen‑нараджаць’ праз значэнні ’нараджацца, быць родзічам’ > ’ведаць чалавека’ Трубачоў, История, 154–157; Шанскі, 2, З, 101; іншы ход той жа сувязі: праз ’нараджаць’ > ’прымаць’ > ’даведвацца’ (Скок, 3, 658–659). Гл. яшчэ зяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нараджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нараджаць — нарадзіць і нараджацца — нарадзіцца. // Момант надыходу, з’яўлення, узнікнення на свет. Высока ў неба ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня. В. Вольскі. У грозных бітвах і паходах З дня нараджэння, Як маяк, І праўдай і душой народа Была ты — Партыя мая! Хведаровіч.

2. Дзень, дата, калі хто‑н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня. У дзень нараджэння імкліва Ляціць тэлеграмны лісток... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разреша́ться

1. выраша́цца;

2. (заканчиваться) выраша́цца, канча́цца;

3. (кем) нараджа́ць; см. разреши́ться 3;

4. безл. дазваля́цца;

здесь кури́ть не разреша́ется тут куры́ць не дазваля́ецца;

5. страд. дазваля́цца; выраша́цца, перамага́цца; см. разреша́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

производи́ть несов.

1. (совершать, делать, выполнять) рабі́ць, право́дзіць, выко́нваць;

производи́ть о́пыт рабі́ць (право́дзіць) до́след;

производи́ть подсчёт рабі́ць падлі́к;

производи́ть ремо́нт рабі́ць (выко́нваць) рамо́нт;

2. (причинять, порождать, вызывать) рабі́ць, выкліка́ць, прычыня́ць;

производи́ть впечатле́ние рабі́ць (выкліка́ць) ура́жанне;

производи́ть переполо́х выкліка́ць (рабі́ць) пярэ́палах;

3. (вырабатывать) вырабля́ць;

производи́ть проду́кцию вырабля́ць праду́кцыю;

производи́ть ты́сячи тонн пшени́цы, ржи, са́хара вырабля́ць ты́сячы тон пшані́цы, жы́та, цу́кру;

4. (рождать) нараджа́ць;

производи́ть пото́мство нараджа́ць пато́мства;

5. (в чин, звание) узво́дзіць (у чын), надава́ць чын;

производи́ть в лейтена́нты узво́дзіць у чын лейтэна́нта;

6. (устанавливать происхождение) выво́дзіць;

э́то сло́во произво́дят от гре́ческого ко́рня гэ́та сло́ва выво́дзяць ад грэ́часкага ко́раня;

свет не производи́л свет не ба́чыў;

производи́ть на свет нараджа́ць на свет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наготкі ’расліна Calendula officinalis’, адз. л. наготка (міёр., Жыв. сл.; хойн., Пятк.), іншыя назвы: нагодкі, нагаткі́, ногцікі (гом., гродз., Кіс.), адз. л. нагадок (віл., Сл. ПЗБ), укр. нагідкі, рус. ноготки, польск. nogietki, nagietki, чэш. nehtíki. Памянш. да *nogъtь, гл. ногаць, з-за падабенства формы пладоў (Брукнер, 365; Махэк₂, 394), што, аднак, не можа вытлумачыць фармальныя змены, якія хутчэй за ўсё — вынік дээтымалагізацыі на глебе асобных славянскіх моў, параўн. тураў. наводка ’тс’, змененае пад уплывам дзеяслова наводзіцьнараджаць’: «Часамі цельна худобіна хочэ звергаць, то напараць наводкі, даюць напіцца, то оно судзержыцца» (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напрану́ць ’накрыць’: Напрані яе радном (гродз., З нар. сл.), напрануцца, напрянуцца ’накрыцца’: Лісцяйкам напрянуся (Кос.), Napranùŭsia każuchóm (Пятк.); напрануць, напрянуць ’надзець, апрануць’ (Нас., Бяльк., Пал., Мат. Гом., Ян.), напрянуцца ’адзецца, апрануцца’, ’укрыцца’ (Нас., Мат. Маг.), рус. дыял. напрянуть ’надзець, накінуць’, укр. напрянути ’пакрыць, накрыць, нацягнуць’, незак. напрядати. Відаць, да прасл. *prędati, шматзначнага дзеяслова, які сярод іншых меў значэнне ’рабіць рэзкія рухі’ (параўн. рус. конь прядет ушами), ’накідваць’, гл. прадаць ’бегаць’ (Растарг.), прануць ’стукнуць, ударыць’ (Нас.); збліжэнне з *prętati ’хаваць’ праз стадыю ’прыбіраць’, ’нараджаць і хаваць нябожчыка’, ’апранаць’, да якога Мяркулава (Этимология–1974, 67) адносіць бел. напрануць, напрануцца, можа быць другасным, параўн. апранаць. Гл. таксама напра́тка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сын ’асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, Маш., Стан., ТС). Укр. син, рус. сын, стараж.-рус. сынъ, польск., в.-луж., н.-луж., чэш., славац. syn, серб.-харв. си̑н, славен. sín, балг., макед. син, ст.-слав. сынъ. Прасл. *synъ, старажытная аснова на ‑u; роднаснае літ. sūnùs ’сын’, ст.-прус. souns, ст.-інд. sunís, авест. hūnu‑, гоц. sunus, ст.-в.-ням. sunn і г. д., далей звязана са ст.-інд. sútē ’нараджае, вытварае’, авест. hunãmi ’нараджаю’, ірл. suth ’нараджэнне, плод’ і інш.; да і.-е. *sū‑nŭ < *seu̯нараджаць’; гл. Траўтман, 292; Фрэнкель, Balt. Spr., 45; Уленбек, 339; Фасмер, 3, 817–818; Шустар-Шэўц, 1200; Скок, 3, 237; Махэк₂, 599; Покарны, 913–914; Борысь, 590; Бязлай, 3, 235; ЕСУМ, 5, 233; гл. спецыяльна Трубачоў, История терм., 48 і наст.; Шаўр, Etymologie, 27 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́нка, жына́ (Бяльк.), жынка (Сл. паўн.-зах.). Рус. жена, женка, жонка, укр. жінка ’жонка; жанчына’, польск. żonka памянш. ад żona ’жонка’, серб.-луж. žonka ’тс’, славен. ženka ’тс’, ’самка’, серб.-харв. же̑нка, балг. жѐнка, макед. женка ’тс’. Ст.-слав. жена ’жонка; жанчына’. Ст.-рус. жена, женка, жонка ’жонка; жанчына’. Прасл. *žena < *gena роднаснае ст.-прус. genno ’жанчына; жонка’, ст.-інд. jánis ’жонка; жанчына’, арм. kin, гоц. qinô ’тс’, грэч. γυνή, бэаційскае βανα ’жонка’, ірл. ben, тах. A śäṁ, B śana ’жанчына’, алб. zonjë ’жонка; пані’. І.‑е. *g​enā ’жонка; жанчына’ супастаўлялі з *gʼen‑нараджаць’, што, аднак, недастаткова абгрунтавана. Фасмер, 2, 46; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 284; Брукнер, 666; Махэк₂, 725; Скок, 3, 677; БЕР; 535–536; Трубачоў, Ист. терм., 105–110; Траўтман, 84; Тапароў, E–H, 207–210; Покарны, 1, 473–474. *ženъka ўтворана ад *žena яшчэ на прасл. глебе з дэмінутыўным суфіксам ‑ъk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяць ’муж дачкі’. Рус., укр. зять ’муж дачкі, сястры, залоўкі’, польск. zięć, палаб. ząt, чэш. zeť, славац. zať, славен. zèt ’муж дачкі’, серб.-харв. зе̏т, балг., макед. зет ’муж. дачкі ці сястры’. Ст.-слав. зѧть. Ст.-рус. зять. Прасл. zętь. Літ. žéntas ’зяць’, лат. znuôts ’зяць, сваяк’, грэч. γνωτός ’сваяк, брат’, ст.-інд. jñātíṣ ’сваяк’. Да і.-е. *gʼen‑нараджаць’, адкуль *gʼenǝt‑. Трубачоў, История терм., 128–131; Фасмер, 2, 112; Шанскі, 2, З, 116; Махэк₂, 715; Скок, 3, 651–652; БЕР, 1, 636–637. Шаўр (Etymologie, 56–59) звяртае ўвагу на верагоднасць сувязі *zęt‑ з пастуляваным Іллічам–Світычам (Проблемы индоевр. языкозн., 1964, 7) і.-е. *gʼam‑ ’жаніцца’, не выключаючы разам з тым сувязі з і.-е. *gʼen(ǝ) ’нарадзіць — ведаць ад нараджэння’, на якую указваў Ісачанка, Зб. Гаўранку, 125–127 Трэба ўлічваць гіпатэтычнасць пабудовы Ілліча–Світыча, які лічыў, магчыма, што і.-е. корань < сяміцк. *d̯‑m, які этымалагізуецца праз ’запрагаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)