касаві́ца, ‑ы, ж.

Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць. Якімовіч. // Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́ла, ‑а, н.

Інструмент у выглядзе завостранага металічнага стрыжня з дзяржальнам для праколвання дзірак, які ўжываецца ў шавецкай і рымарскай справе. Бацьку абрыдлі дратва, шыла і малаток, яго рукі засумавалі па плузе і касе, а сэрца рвалася на лясное прыволле. С. Александровіч. Усе майстры з усяго царства з’явіліся ў сталіцу — .. сталяры з піламі, шаўцы з шыламі... Якімовіч.

•••

Хапіць шылам кашы (патакі) гл. хапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Молат1, мо́лот ’вялікі цяжкі малаток’, молото́к, малаток, мылаток ’тс’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Тарн.; Сл. ПЗБ, ТС; драг., Жыв. сл.; нясв., Нар. словатв.). Укр. молот ’тс’, валынск. ’даўбешка’, рус. молот(ок), польск. młot, чэш., славац. mlat, славен. mlȃt, серб.-харв. мла̑т, балг. млат, ст.-слав. млатъ; прасл. moltъ з’яўляецца іт. пранікненнем (maltos) на зах.-балт. моўную перыферыю (Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., Мн., 1978, 28). Блізкай да гэтай версія Нідэрмана (IF, 15, 109) — лац. malleus (< maltens) і Махэка₂ (368). Іншыя (гл. Фасмер, 2, 647) — малаімаверныя.

Молат2 ’мука са змешанага збожжа’ (Нас.), беш. мо́лът ’асадак з вадкасці’ (Нар. сл.), молата ’сусла, піўная гушча’ (Грыг.). Укр. молот ’солад’, ’жамерыны’, рус. валаг. молодь ’пена на маладым піве, квасе’, польск. młoto, młóto, młota ’солад, які выходзіць пры прыгатаванні піва’, чэш., славац. mláto ’адыходы пры гатаванні піва’, славен. mláto, mláta ’тс’, серб.-харв. мла̏та ’стоўчанае і згатаванае зерне для варэння піва’. Прасл. molto (якое з mel‑ti > малоць), запазычанае з прагерм. у выглядзе malta (Мартынаў, Лекс. взаим., 126–128; Уленбек, РВВ, 20, 40; Бернекер, 2, 73 насуперак Міклашычу, 200, Мацэнаўэру, CS, 255; Траўтман, Altpreuß., 400).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́рка ’прадаўгаваты завостраны малаток для драблення цвёрдай пароды’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’матыка’ (ТС, Др.-Падб., Бяльк.). Праз рус. кирка ’тс’, якое, паводле Шанскага (2, 136), запазычана з грэч. κερκίς ’матыка’ (?) з пераходам у іншы марфалагічны тып (назоўнікі ж. р. на ‑а). Гэта этымалогія належыць Матцэнаўэру (LF, 8, 165). Але значэнне ’матыка’ для грэчаскага слова застаецца невядомым ні для Матцэнаўэра, ні для Фасмера (2, 238). Апошні сумняваецца ў гэтай этымалогіі, лічачы больш верагоднай этымалогію Корта (AfslPh, 9, 518) (< тур. küräk ’лапата’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мач ’драўляны сахор у выглядзе завостранай вузкай лапаткі з жалезным наканечнікам або без яго’ (Выг. дыс., ТС; мазыр., З нар. сл.; петрык., Шатал.; воран., Сцяшк. Сл.), укр. жытом., ровен. мач, меч ’жалезныя сахары’, ’граблі’, рус. (Сярэдняя Азія) амач ’начынне для капання’. Паводле Выгоннай (БЛ, 8, 56–57), лексема ўзыходзіць да прасл. metati, mesti ’накідваць’ у форме ітэратыва matati, што ўзыходзіць да і.-е. *mat‑ ’кідаць, разбіваць’, параўн. ст.-інд. matyá‑ ’барана’, лац. mateolaмалаток’, ст.-в.-ням. medela ’плуг’. Параўн. таксама матыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр. носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск. дыял. nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш. nosal, славац. nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос©© аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам ‑аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2-3, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракяце́нь ’калатоўка’, ’прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для збівання масла’ (паст., Сл. ПЗБ), раке́т ’мяшалка, зробленая з вяршыні маладой елкі’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 347). У апошняй форме, відавочна, літуанізм, ад літ. rekẽtis ’рагуля, развілістая галіна’, параўн. літ. reketùkas ’вешалка, зробленая з вяршыні маладой елкі, сасны’, але звязана з агульнаслав. rak (гл. рак1, ра́кавіна1, рала1). Далейшае ўтварэнне па рэгіянальнай прадуктыўнай мадэлі са значэннем прадмета дзеяння, напрыклад, кляпеньмалаток’, падавень ’вілы’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намасты́р ’манастыр’ (Грыг., Мядзв.: «исковерк. монастырь»; мін., магіл., Мат. 2; Сержп.), номастырь (мін., Шн. 2; слуц., Чуд.), ст.-бел. намастыръ (Булыка, Лекс. запазыч., 215). Вынік перастаноўкі складоў ма і на; Чудоўскі (РФВ, 1894, 3–4, 68) прыводзіць прыклады такіх перастановак у народнай мове: маталок зам. малаток, Ванагрудак зам. Навагрудак, Ванадворцы зам. Навадворцы і інш. Апель (РФВ, 1988, 2, 71) тлумачыць намастырь зам. монастырь, фарфур зам. фарфор дзеяннем аналогіі ці падвойнай аналогіі. Параўн. таксама камазын, гамозін зам. магазін. Вядома і іншым славянскім мовам, напр. серб.-харв. намастир (Вук). Этымалогію гл. пры манастыр.^

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скі́ба, ‑ы, ж.

1. Луста (звычайна хлеба). Дзядзька падносіць ім [братам Стыфанцовым] тлустае сала, Рэжа таўшчэзнымі скібамі хлеб. Прыходзька. Што было ў каго, паклалі На траву-мурог: Скібу сыру, жменю солі, Чорны хлеб, пірог. Танк.

2. Пласт узаранай зямлі. Плуг пайшоў роўна, адвальваючы скібы цёплай, бурай зямлі. Пестрак. Перайшлі хлопцы цераз граду з чорнымі, як сажа, скібамі свежаўзаранай зямлі. С. Александровіч. // Наогул пласт чаго‑н. Скіба дзёрну. □ Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак.

•••

Адрэзаная скіба (луста) — пра чалавека, які канчаткова парваў сувязь з сям’ёй, з калектывам, жыве асобна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць адрывістыя кароткія гукі пры ўдары чым‑н. цвёрдым аб камень, метал і пад. Тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка. Цокаюць па бруку капытамі коні. Галавач. Чуваць нават, як нехта клепле касу. Лясь-лясь-лясь! — цокае малаток па бабцы. Паўлаў.

2. Утвараць кароткія, звонкія гукі (пра птушак, звяроў і пад.). Цокаюць, рассыпаючы навокал малінавыя пошчакі, салаўі. Сачанка.

цо́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» або змешваць іх пры вымаўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)