малато́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. малато́к малаткі́
Р. малатка́ малатко́ў
Д. малатку́ малатка́м
В. малато́к малаткі́
Т. малатко́м малатка́мі
М. малатку́ малатка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Інструмент, прызначаны для забівання чаго-н., кляпання і пад. ў выглядзе металічнага або драўлянага бруска, насаджанага на ручку пад прамым вуглом.

З малатка (прадаць, пайсці) — быць прададзеным з аўкцыёну.

|| памянш. малато́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. малатко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малато́к, -тка́ м., в разн. знач. молото́к; (плотничий — ещё) ручни́к;

прадава́ць з ~тка́ — продава́ть с молотка́;

пайсці́ з ~тка́ — пойти́ с молотка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малато́к, ‑тка, м.

1. Ручны інструмент, прызначаны для забівання, кляпання і пад., у выглядзе металічнага або драўлянага бруска рознай формы, насаджанага на ручку пад прамым вуглом. Шавецкі малаток. Мулярскі малаток. □ На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак.

2. Спец. Прыстасаванне, механізм ударнага дзеяння. Адбойны малаток.

•••

З малатка (уст.) — з аўкцыёну (прадаць, пусціць, пайсці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малато́к м спец Hmmer m -s, Hämmer; Fäustel m -s - (горн);

прадава́цца з малатка́ nter den Hmmer kmmen*, verstigert wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АДБО́ЙНЫ МАЛАТО́К,

ручны інструмент ударнага дзеяння, якім адбіваюць горныя пароды ад масіву, рыхляць цвёрдыя і мёрзлыя грунты, разбіваюць каменную або цагляную муроўку, асфальт і г.д. Рабочы орган — піка, долата або рыдлёўка, па хваставой частцы якіх (звычайна з частатой 1000—1500 удараў за мінуту) б’е баёк. Бываюць пнеўматычныя (сціснутае паветра падаецца ад кампрэсараў, балонаў і інш.), электрычныя і бензінавыя (з прыводам ад рухавіка ўнутр. згарання).

т. 1, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адбо́йны, -ая, -ае.

Які служыць для адбівання чаго-н.

А. малаток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кляве́ц, кляўца́, мн. кляўцы́, кляўцо́ў, м.

Малаток са сплюснутым канцом для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбо́йны отбо́йный;

а. малато́к — отбо́йный молото́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отбо́йный адбо́йны;

отбо́йный молото́к адбо́йны малато́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)