Жалязня́к1 ’парода, што змяшчае жалезную руду’ (ТСБМ). Рус. железня́к, укр. залізня́к, славац. železniak, славен. železnjak ’тс’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння тыпу жалезны камень. Час утварэння няпэўны, хаця наяўнасць слова ў мовах усіх трох груп, а таксама семантыка і словаўтварэнне (гл. SP, 1, 89) не выключаюць вельмі даўняга яго паходжання.

Жалязня́к2 ’рыдлёўка’ (абл., ТСБМ, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. калуж. железня́к, смал. желе́зниклапата’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння жалезная лапата пры дапамозе суфікса ‑як, відаць, даволі позна (XIX–XX стст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памянш. да лапата; невялікая лапата. Трымаючы ў руках лапатку са збожжам, [Васіль] .. азірнуўся. Мележ. Яшчэ выняць некалькі лапатак зямлі — і залатая шабля апынецца ў іхніх руках. Лынькоў.

2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.). Лапаткі турбіны.

3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў складзе плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёл. Андрэй і Гарась ляжалі на жыватах, падпёршы галовы рукамі, і ў абодвух вытыркаліся лапаткі. Каваль. Вось-вось гатоў .. [Чоран] збіць Лысага і распісаць яму рогам бок каля .. лапаткі. Колас. // Плечавая частка мясной тушы. Лапатка бараніны.

4. Плоскі няспелы стручок гароху ці другой бабовай расліны.

•••

Ва ўсе лапаткі — вельмі хутка, з усіх сіл (бегчы, ехаць, ляцець і г. д.). Лот між тым ва ўсе лапаткі Прэ, адно мільгаюць пяткі. Крапіва.

Класці на абедзве лапаткі гл. класці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́калапата для копкі бульбы’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). У гэтым жа значэнні ўжываецца і форма гак (Сцяц.). Лічыцца словам таго ж паходжання, што і гак1, г. зн. запазычаннем з ням. мовы (с.-в.-ням. hāke, hāken), дзе значэнне ’плуг’ добра засведчана. Пасрэднікам пры запазычанні магла быць польск. мова (параўн. Слаўскі, 1, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапту́ха ’пухір на целе’ (Касп.), рус. пск., цвяр., наўг., алан. ’высыпка на целе пры воспе, адры, вятранцы; воспа, адзёр’, ’воспіны на твары’. Бел.-рус. ізалекса. Параўн. яшчэ рус. наўг., пск., пенз., ёкаў., прэйл., тарт. латушка, латушка ’адзёр’, лапты ’чырвоныя плямы і пісягі на целе’ (Даль, Б. м.). Генетычна звязана з лапта, лапата < прасл. !!!аръ!!!а < балт. /ар- (> літ. lapas, лат. lapa ’ліст’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луска́рлапата’ (Касп.), рус. тамб. луска́рь ’тс’, арханг. лыскорь, пск. ласка́рь ’рыдлёўка’, ст.-рус. лыскарь ’кірка’, ’рыдлёўка’. Фасмер (2, 541) не згаджаецца з Меліяранскім (ИОРЯС, 10, 4, 124), які выводзіць з цюрк. моў (параўн. казах. lesker, крым.-тат. ülüskär ’матыка’). Куркіна (Этимология–72, 68–73) дадае сюды яшчэ серб.-харв. lizgar, lizgára ’жалязняк’, макед. лизгар ’тс’, якія працягваюць гняздо lyzgati/lyskati ’біць, удараць’ (г. зн. тыпалагічна падобную групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lusp‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́рка ’прадаўгаваты завостраны малаток для драблення цвёрдай пароды’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’матыка’ (ТС, Др.-Падб., Бяльк.). Праз рус. кирка ’тс’, якое, паводле Шанскага (2, 136), запазычана з грэч. κερκίς ’матыка’ (?) з пераходам у іншы марфалагічны тып (назоўнікі ж. р. на ‑а). Гэта этымалогія належыць Матцэнаўэру (LF, 8, 165). Але значэнне ’матыка’ для грэчаскага слова застаецца невядомым ні для Матцэнаўэра, ні для Фасмера (2, 238). Апошні сумняваецца ў гэтай этымалогіі, лічачы больш верагоднай этымалогію Корта (AfslPh, 9, 518) (< тур. küräkлапата’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапта́ ’гульня ў мяч дзвюма партыямі’ (ТСБМ), бых. ’палка, якою гуляюць у чыжыка’ (Рам., 8), гродз. ’палка, лапатка, якой б’юць па мячыку’ (Нар. словатв., ТСБМ). Рус. лапта, лопта, уладз. лопта, алан. хлопта́, хлапта́ ’тс’, ’ракетка’, ’мухабойка’, польск. н.-тарг. labda ’мяч’, чэш., славац. lopta, славен. lọ̑pta, серб.-харв. ло̏та, löfta, lovta ’мяч’. Прасл. lopъta (Брандт, РФВ, 22, 250; Бернекер, 1, 733; Фасмер, 2, 460; Скок, 2, 318–319) роднаснае з лапата (гл.). Да і.-е. *lēp‑/*lōp‑/*ləp‑ ’плоскія прадметы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаце́нь1 ’лапатун’ (Нас.), ’балбатун’ (Сл. паўн.-зах.). Да лапатаць1 (гл.). Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Лапаце́нь2 ’планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (Інстр. 3; віл., КЭС; беш., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ’частка млына, якая падае збожжа’ (Касп.). Утворана ад назоўніка лапата і суф. ‑ень (планка з адтулінай мае выгляд лапаткі). Сюды ж лапаценка ’тс’ (воран., Сл. паўн.-зах.).

Лапаце́нь3, лыпаце́нь ’тоўсты, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы’ (Бяльк.). Да ла́паць2 (гл.). Параўн. лапціва́ты ’тоўсты, бясформенны чалавек’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хле́бный

1. (относящийся к печёному хлебу) хле́бны;

хле́бный квас хле́бны квас;

хле́бная лопа́та хле́бная лапа́та;

2. (относящийся к зерну) збо́жжавы;

хле́бный э́кспорт э́кспарт збо́жжа;

3. (обильный хлебом) хле́бны; (урожайный) ураджа́йны;

хле́бный год хле́бны (ураджа́йны) год;

4. перен., разг. хле́бны;

хле́бная до́лжность хле́бная паса́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́патнік1 ’той, хто носіць лапці’ (Яруш.), укр. лапо́тник ’тс’, рус. ла́потник ’той, хто прадае лапці’, (пагардж.) ’селянін’, ’адсталы, некультурны чалавек’, ’просты, няхітры чалавек’, ст.-рус. лопотникъ ’тс’. Усх.-слав. Да ла́паць2 (гл.). Сюды ж ла́патны.

Ла́патнік2 ’шчаўе конскае, Rumex confertus Willd’ (маг., смал., Кіс.). Да ла́паць2 (гл.). Матывацыя: форма ліста нагадвае лапаць (гл. рыс. 114, Станк.-Тал., 265). Не выключана, аднак, народна-этымалагічнае пераасэнсаванне лац. Rumex hydrolapathum Huds. ’шчаўе прыбярэжнае’, у прыватнасці часткі слова — lapathum.

Лапа́тнік3 ’той, хто вырабляў драўляныя лапаты для хлеба’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. лопатникъ. Да лапа́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)