лапа́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лапа́та лапа́ты
Р. лапа́ты лапа́т
Д. лапа́це лапа́там
В. лапа́ту лапа́ты
Т. лапа́тай
лапа́таю
лапа́тамі
М. лапа́це лапа́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лапа́та, -ы, ДМ -па́це, мн. -ы, -па́т, ж.

Металічная, драўляная і іншая прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім канцом для капання, перамяшчэння чаго-н.

Жалезная л.

Грэбці грошы лапатай (разм.) — атрымліваць многа грошай.

|| памянш. лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. і лапа́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лапа́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лапа́та ж. лопа́та;

грэ́бці гро́шы ~тай — грести́ де́ньги лопа́той;

хоць ~тай заграба́й — хоть лопа́той загреба́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапа́та, ‑ы, ДМ ‑наце; Р мн. ‑пат; ж.

Драўляная ці металічная прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім канцом для капання, перамяшчэння чаго‑н. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты. І адграбае снег заўзята. Колас. Лапата градку ускапала І, нібы люстра, ўся заззяла. Муравейка. // Аб колькасці чаго‑н., змешчанага на лапаце. Лапата пяску.

•••

Грэбці грошы лапатай гл. грэбці.

Хоць лапатай заграбай гл. заграбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапа́та, лопа́та ’драўляная ці металічная прылада з дзяржаннем і шырокім ніжнім канцом для капання зямлі, зграбання збожжа, саджэння хлеба ў печ, для расчысткі снегу’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Шат., Яруш., Бес., Бяльк., Сцяшк.), ’вертыкальная частка прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Уладз.), ’прылада (дошчачка) для выраўноўвання саломы на страсе’ (Шушк.; паст., шальч., Сл. паўн.-зах.). Укр., рус. лопа́та, польск. łopata, палаб. lüpotǝ ’лапатка’, н.-луж. łopata, klěbowa łopata, в.-луж. łopata, hopata, opata ’хлебная лапата’, łopačлапата’, чэш. lopata, lopač, lopař, славац. lopata, славен. lopátaлапата’, ’вясло’, ’лапатка’, серб.-харв. ло̀пата, чак. lopȁta, макед. лопата, лопа́та, лупа́та, балг. лопата, ст.-слав. лопаталапата, шуфель’, ’вясло’. Прасл. lopata паводле марфалагічнай будовы ўяўляецца як адыменны (вельмі стары, першасны) прыметнік на ‑at‑ъ, ж. р. ‑at‑a (Мее, 291), утвораны ад лексемы lop‑ъ ’ліст’, роднаснай да літ. lãpas, лат. lapa ’ліст’ (гл. ла́па2). Семантыка лексемы lopata заключала ў сабе прыкмету з наяўнасцю знешняй рысы, а іменна формы ліста. Вельмі яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца дэфініцыя славен. lopáta ў SSKJ (2, 640): orodje s širokim listom in dolgim držajem… Роднаснымі для прасл. lopata з’яўляюцца літ. lópeta, lopetàлапата’, ’лемех’, ’лапатка’, лат. lâpsta, lāpustaлапата’, ’лапатка’, прус. loptoлапата’. Больш падрабязна гл. Бернекер, 732–733; Буга, Rinkt, 1, 312–313; Брукнер, 312; Траўтман, 149–150; Младэнаў, 279; Фрэнкель, 339–340; Мюленбах-Эндзелін, 2, 240; Фасмер, 2, 518–519; Слаўскі, 5, 193–196; Скок, 2, 318–319 і інш. Махэк₂ (339) рэканструюе прасл. форму як lapeta.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапата, рыдлёўка / для перамяшчэння сыпкіх матэрыялаў: шуфель; жалязняк (разм.); заступ (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

выграбны́, -а́я, -о́е.

Прызначаны для выграбання.

Выграбная лапата.

Выграбная яма — памыйная яма для звальвання смецця, розных нечыстот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыдлёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата.

|| прым. рыдлёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́фель, -фля, мн. -флі, -фляў, м.

Шырокая і глыбокая лапата для перасыпання сыпучых рэчываў.

Перакідваць збожжа шуфлямі.

|| памянш. шу́флік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шу́фельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лапа́тачны

1. (к лапа́та) лопа́точный;

2. анат. лопа́точный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)