*Ка́мкаць1, камкатыквакаць’ (Клім.), драг. кумкатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Гукапераймальнае.

*Ка́мкаць2, камкаты ’скардзіцца’ (Клім.). Да канькаць (гл.).

Камка́ць ’мяць у ком’ (Пас.). Да ком, комкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гаць, ры́гаць ’рыпаць, брымкаць’ (ТС), рэгацца ’моцна брахаць’ (Ян.). Славен. ré̥gatiквакаць’, серб. і харв. ре̏гати, регѐтати ’рычаць’, ре̏га ’рык’. Прасл. *regati, гукапераймальны корань *rech‑ (Бязлай, 3, 167). Гл. яшчэ рогат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́мкацьквакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ркаць (пра крык варон), укр. каркати, рус. каркать ’тс’. Іншаславянскія паралелі маюць іншую фанетычную структуру і шэраг іншых значэнняў, якія суадносяцца толькі як гукапераймальныя: чэш. krkáti ’адрываць’, славац. kŕkaťквакаць’, польск. karkać ’кудахтаць’, серб.-харв. kŕkati ’хлябтаць’, славен. kȓkati ’гудзець’ (аб пчолах). Агульная форма гэтых заходне- і паўднёваславянскіх слоў: kъrkati. Маюць бліжэйшую паралель у літ. kūrktiквакаць’. Што датычыцца ўсходнеславянскіх паралелей, то для іх нельга дакладна рэканструяваць архетып. Мы дапускаем karkati, якое цяжка суаднесці з kъrkati, з аднаго боку, і з літ. kar̃kti ’кудахтаць’, з другога; у якасці паралелі да апошняй літоўскай формы мы б чакалі бел. *карокаць і ўсх.-слав. паралелі з поўнагалоссем (Слаўскі, 2, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квік ’віск’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле даных геаграфіі, раз глядзецца як пранікненне з польск. kwik ’віск свінні’ (там жа, 454), хаця слова яшчэ праславянскае: укр. квік ’віск парасяці’, серб.-харв. квиКу польск. kwik, славац. kvik ’тс’. Пытанне аб паходжанні рэгіянальнага беларускага слова цяжкае для вырашэння, паколькі ў гэтым выпадку маем справу з шырокараспаўсюджаным гукапераймальным утварэннем. Параўн. квакаць (гл.), квічаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑катквакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расква́кліваць ’размазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг. ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляшча́ць, ляшчя́ты ’звінець у вушах’, ’лескатаць’ (бярэз., драг., Сл. ПЗБ; браг., З нар. сл.), ляшчы́ты ’моцна бразгаць’ (Бес.), ляшчы́ць ’біць далонню’ (круп., Нар. сл.), ’дружна квакаць’ (чэрв., Жыв. сл.), ля́шчыць ’грымець’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Рус. леща́ть, польск. люблінск. leszczeć ’пляскаць, трашчаць, раздавацца (аб гуку)’, прасл. leščati/leščiti, славен. leskáti ’трашчаць’. Гукапераймальнае. Да ляск! Параўн. таксама лат. lęska ’балбатуха’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 491; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаўскі, 4, 174; Бязлай, 2, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турлы́каць ‘мармытаць’ (Мат. Гом.), турлы́чыць ‘бубніць’ (чач., ЖНС), ‘неразборліва гаварыць’ (Юрч., Мат. Гом.), ‘гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), ‘спяваць (пра жаўрука)’ (Юрч.). Параўн. укр. дыял. турли́кати ‘павольна ехаць, ісці’, рус. турлы́кать ‘буркаваць, квакаць; прысоўваць, шумець’, польск. дыял. turlikać ‘звінець, брынчаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, генетычна звязанае з папярэднім (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 682; Праабражэнскі, 2, 20). Сюды ж турлы́чка ‘разумова адсталая асоба з неразвітай мовай’ (Юрч. Вытв.), турлы́чык ‘разумова абмежаваны чалавек, звычайна дзіця’ (Юрч. СНЛ); турлы́чыньне ‘неразборлівая гаворка’, ‘спеў жаваранка’ (Юрч.); турлы́чыньнік ‘той, хто гаворыць невыразна’ (Юрч. СНЛ). Параўн. з палаталізаваным цюрлюва́ць ‘спяваць (пра спеў жаваранка)’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йкацьквакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тятьвечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)