Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ква́кацьнесов. ква́кать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ква́каць quáken vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ква́кацьікво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». Дзіўны светла-блакітны месяц ныраў між белых хмурынак; як ніколі, энергічна і гучна квакалі жабы.Ваданосаў.Зялёныя шарэнгі ішлі маршам, яны з задавальненнем аглядалі разбураны і спалены горад і, ухмыляючыся, квакалі: «Рус капут».Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ква́каць ’утвараць гукі, падобныя да «ква-ква» (гл. таксама кво́каць) (ТСБМ) ’крычаць (пра качку)’ (ТС, Сл. паўн.-зах.), ’крычаць (пра жаб)’ (Нік. Напаў., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’пра пчол’ (Анох.). Укр.квакати ’крычаць (пра жабу або пра качку)’, рус.квакать ’тс’, балг.квакам ’тс’, макед.квакам ’тс’, серб.-харв.ква́кати ’тс’ (таксама пра варон)’, славен.kvȃkati ’крычаць (пра жаб, варон)’, польск.kwakać ’крычаць (пра качак, жаб, варон)’, чэш.kvákati ’крычаць (пра качак, гусей, варон)’, славац.kvákať ’тс’, в.-луж.kwakać ’тс’, н.-луж.kwakaś ’тс’. Яшчэ прасл.kvakati ’крычаць (пра качак і варон)’. Гукапераймальнае. Параўн. укр.ква, квак (пра жаб), рус.ква, квак ’тс’, серб.-харв.ква‑ква (пра качак), славен.kva‑kva (пра жаб), балг.ква‑ква ’тс’ і г. д. Балтыйскія паралелі: літ.kvakė́ti ’крычаць (пра жаб), смяяцца’, лат.kvākt ’тс’. Улічваючы экспрэсіўнасць гэтых слоў, яны наўрад ці сведчаць аб балта-славянскай архаіцы. Да таго ж кароткі карэнны вакалізм у літ. паралелі не рэгулярны. Трэба таксама мець на ўвазе літ.kvatóti ’смяяцца’, пад уплывам якога kvakė́ti магло атрымаць другое значэнне і разам кароткі вакалізм (Бернекер, 655; Фасмер, 2, 217; ЕСУМ, 2, 413; Фрэнкель, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
квакаць, кумкаць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ква́катьнесов.ква́каць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кво́каць,
гл.квакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ква́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр.даквакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)