Прыбо́й ’прабой (у дзвярах)’ (паст., Сл. ПЗБ), прыбо́ј, прыбо́јник ’металічная дужка, убітая ў дзверы, якая служыць для навешвання замка’ (Шушк.), прыбуой ’тое, на чым вешаюць замок’ (беласт., Ніва, 1979, 30 вер.). Да прабой (гл.), але, як і тут, цалкам верагодны ўплыў семантыкі дзеяслова прыбі́ць ’прымацаваць’, да біць (гл.); аналагічнае рус. дыял. прибо́й ’дзвярны запор, засаўка’, укр. при́бо́й, прибо́єц ’прабой’, параўн. балг. дыял. прибо̀й ’калок для прывязвання жывёлы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скрып, ‑у, м.
Рэзкі гук, які ўзнікае пры трэнні адзін аб адзін прадметаў ці іх частак. Скрып варот. Боты са скрыпам. □ Чуваць было, як стукнула аб прабой засаўка, пачуўся скрып іржавых завесаў. Пальчэўскі. Фурманка ўжо зусім блізка. Вось яна параўнялася з Панасам, абмінула яго і паехала далей гасцінцам, пакідаючы за палазамі саней пісклявы скрып умёрзлага снегу. Галавач.
•••
За адным скрыпам — разам, адным заходам. Пойдзем за адным скрыпам, мне ўсё роўна ў магазін трэба... — сказала .. [Арына]. Карпаў.
Са скрыпам — з цяжкасцю або нехаця, марудна (рабіць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́рI м. (приспособление для запирания) запо́р; (замок) замо́к, -мка́ м.; (задвижка) за́саўка, -кі ж.; (засов) зава́ла, -лы ж.;
взять на запо́р узя́ць на запо́р (замо́к);
дверь на запо́ре дзве́ры на замку́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Про́сва, про́соўка ’жалезны шворань, прэнт для закрывання аканіц’ (ТСБМ, Мік., Нас.). Рус. просо́в, просо́ва, просо́вка ’засаўка для закрывання аканіц або дзвярэй’, балг. про́сва. Да прасо́ўваць, сунуць. Пытанні выклікае просва. Паколькі прасл. *sovati, sujǫ ў слав. мовах не мае нулявой агаласоўкі кораня, то, мабыць, тут адбылося пераўтварэнне па аналогіі тыпу про́шва, вы́спа і г. д. або моцная рэдукцыя паслянаціскнога галоснага. Варбат (Морфонология, 89) бачыць у гэтым слове рэфлекс старажытнага каранёвага імя і ўзнаўляе прасл. *prosъva.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор 2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нарва 1 ’нарыў, болька’ (Бяльк.). Ад нарвиць, гл. нарыў; паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 97), прасл. *пагъиа ’гнайнік’ ад дзеяслова *narbvati ’нагнойвацца, тузаць (пра боль) ’.
◎ На́рва 2, мн. на́рвы ’намаразь’ (карэл., Шатал.), нарай ’прыстасаванне, якое кладуць на малыя санкі пры вывазцы бярвення’ (навагр., Сцяшк. Сл.), нарвіна ’тс’ (пін., Шатал.; Бяльк., Мат. Гом.), ’дошка, якая набіваецца паверх вязоў’ (Маслен.), ст.-бел. нар в и на (1684) ’перакладзіна’, укр. чар‑ вина ’перакладзіна, што утрымлівае канцы палазоў у загнутым стане пры вырабе саней’, палеск. наврина ’бервяно, што ляжыць на сохах і служыць асновай грэбеня страхі’ (Полесский этнолингв. сб. М., 1983, 161), рус. чарва ’папярэчная дошка для ўмацавання; перакладзіна, што злучае часткі сахі, воза і інш.’ Паводле Фасмера (з літ-рай), з с.-н.-ням. narve, бавар. närъ, naru ’засаўка’ (Фасмер, 3, 44; Булыка, Лекс. запазыч., 97). Запазычана таксама ў славенскую мову: nar b а ’затычка, засаўка’, гл. Бязлай, 2, 214. Пры адсутнасці ў польскай мове застаюцца няяснымі шляхі пранікнення ва ўсходне-славянскія; для беларускіх слоў не выключана другасная сувязь з навіриць ’насаджваць’, асабліва для абазначэння намаразняў, што насаджваюцца на капылы (нарвы < *наўры?, параўн. прыведзены вышэй прыклад з метатэзай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярцёлка 1 ’мінога рачная, Lampetra fluviatilis’ (Бяльк.); ’шчыпаўка, Cobitis taenia’ (слаўг., З жыцця). Назва паходзіць ад таго, што, ратуючыся ад небяспекі, рыба імгненна зарываецца ў зямлю (Яшкін, З жыцця, 124). Утвораны ад вярцець (гл.) і суф. Nomina instrumenti ‑лька (< lъ‑jь + k‑a).
Вярцёлка 2 ’зашчапка, засаўка ў весніцах’ (КТС). Да вярце́ць (гл.).
Вярцёлка 3 ’ямка ў рацэ’ (КТС). Да вярцець (гл.).
Вярцёлка 4 ’жанчына, якая шукае лёгкіх уцех’ (КТС). Рус. пск., цвяр. вертёлка ’шалахвостка’; ’баявая і хуткая ў рухах жанчына ці дзяўчына’. Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; зак.
Разм.
1. што і чаго. Дадаць, дабавіць да таго, што ўжо было раней. Наддаць пары. □ Хацеў бы [Грышка] заглянуць на яе чорныя вочы, на загарэлы ад вясенняга сонца твар — можа, гэта наддало б яму адвагі зрабіць налёт на гміну і выратаваць сялян-бунтароў. Чарот.
2. чаго і без дап. Павялічыць хуткасць. Калі.. [Шашура] ужо быў блізка да берага, згары нешта пляснулася ў ваду. «Яшчэ прыб’е так!» — мільганула ў галаве. Ён паддаў ходу. Мележ. Узлаваны Мікола ішоў хутчэй звычайнага. Ён і не заўважыў, як паддаў кроку. Новікаў.
3. Ударыць, штурхануць. Адзін пажылы, прысадзісты, з нахмураным чорным тварам [салдат] спыніўся ля веснічак Крамера: замкнутыя з двара на засаўку, яны не адчыняліся, ён паддаў плячом, і засаўка ўпала на дол. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суга́к ’касцяное або драўлянае шыла з плоскім вастрыём для падплятання лапцей’, ’роўная тонкая палачка, якая прасоўваецца ў вушкі асновы лапцей’ (Бяльк.; маг., ЛА, 4), ’жалезны прут’ (Маш.), ’пруток з дроту для прапальвання дзірак у дрэве’ (Пятк. 2), ’спічак, швайка, шыла’ (глус., Янк. 3.; Мат. Гом.), ’завостраная палачка падплятаць лапці’ (Сцяшк. Сл.). Укр. суга́к ’жалезнае (або касцяное) шыла для праколвання дзірачак у пасталах, для развязвання вузлоў’. Паводле ЕСУМ (5, 465), з сува́к ’шыла, засаўка, хамуцік’ (гл. суваць), набліжанае да гак. Не выключана сувязь з соўгаць (гл.) з пераходам оў > у, параўн. саўга́к (пра старога чалавека), су́гнуць ’хуткім рухам пасунуць, усадзіць’ (дзятл., Сл. ПЗБ), сугану́ць ’саўгануць, рэзка перамясціць’ (Юрч. Вытв.), або з укр. суга́к, польск. suhak ’антылопа’ < караім. soɣak (sohak) ’малады алень, антылопа’ (Slavica Tarnopolensia, 1, 69), з рагоў якіх вырабляліся прылады. Гл. сайга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяры́гі ’жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі’ (БРС, КТС), ст.-бел. верига, вериги ’ланцуг, путы’ (з XV ст.), укр. вериги, рус. вериги ’тс’, арханг. ’смецце ў зерні збожжа’, алан. ’невялікі стог сена’, ст.-рус. верига, вериги ’металічны дрот, ніць’; ’ланцуг’; ’вярыгі’; ’кайданы’ (з XII ст.), славен. veríga ’ланцуг, звяно ланцуга’; ’клямка, засаўка’, серб.-харв. вѐрига ’ланцуг’, вѐриге ’вярыгі’, макед. верига ’ланцуг’; ’горны хрыбет’, балг. верига, веруга ’ланцуг’; ’путы, аковы, кайданы’; ’ланцуг гор’; ’рад падзей’; ’бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’, ст.-слав. верига, утворанае ад вьрѣти (< verti ’звязваць’) пры дапамозе суф. ‑ига (Шанскі, 1, В, 59). Звязана з літ. vérti ’адчыняць, зачыняць’; ’нанізваць’, лат. vērt ’тс’, грэч. ἀείρω ’злучаю, звязваю’. Са ст.-слав. праз ц.-слав. і ст.-бел. слова прыйшло ў сучасную мову. Фасмер (1, 299) звязвае рус. верига са словам верать ’усоўваць, запіхваць, тыцкаць’. Сюды ж прымыкае вярыжны (брація вярыжная — КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)