Вярцёлка1 ’мінога рачная, Lampetra fluviatilis’ (Бяльк.); ’шчыпаўка, Cobitis taenia’ (слаўг., З жыцця). Назва паходзіць ад таго, што, ратуючыся ад небяспекі, рыба імгненна зарываецца ў зямлю (Яшкін, З жыцця, 124). Утвораны ад вярцець (гл.) і суф. Nomina instrumenti ‑лька (< lъ‑jь + k‑a).

Вярцёлка2 ’зашчапка, засаўка ў весніцах’ (КТС). Да вярце́ць (гл.).

Вярцёлка3 ’ямка ў рацэ’ (КТС). Да вярцець (гл.).

Вярцёлка4 ’жанчына, якая шукае лёгкіх уцех’ (КТС). Рус. пск., цвяр. вертёлка ’шалахвостка’; ’баявая і хуткая ў рухах жанчына ці дзяўчына’. Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)