проста́к

1. разг. прасця́к, -ка́ м., праста́к, -ка́ м.; (ограниченный) абмежава́ны, -нага м.; (недалёкий) недалёкі, -кага м.; (глуповатый) дурнава́ты, -тага м.;

2. театр. прасця́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ані́каватдурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніца ’церніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоух ’разявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгати ’ляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капель ’навушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем лл > кл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунто́вы ’акуратны, пунктуальны’ (Цых.), ’прынцыповы, упарты’ (Адамчык, ЛіМ, 1970, 11 снеж.), сюды ж пунтбвікдурнаваты чалавек’ (шчуч., З нар. сл.). Да пунш, пункт (гл.), параўн. польск. punkt ’дакладна, пунктуальна’, што з ням. Punkt (у аднясенні да часу, першапачаткова punkt w punkt, гл. Банькоўскі, 2, 965); значэнне ’ўпарты’ адлюстроўвае далейшае развіццё значэння ’павышаная пунктуальнасць’, што можа трактавацца і як ’дурасць’. Відаць, незалежна развілося значэнне ’ўпартасць, супраціў’ у славен. punt, якое Сной (515) выводзіць з с.-в.-ням. punt/bunt, ням. Bund ’звязка; суполка’, пазней ’змова, бунт’, гл. бунт, параўн. таксама Бязлай, ’3, 137.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несамавіты ’непрыгожы, няважны; нястрыманы’ (Гарэц.), ’несамастойны, непрыгожы; не маючы ўнутранай годнасці’ (Касп., Шат.), ’няякасны’ (Сл. ПЗБ), несамовіты ’неразумны, дурнаваты’ (ТС), nisamavity ’не зусім добры’ (Варл.), укр. несамови́тий ’раз’юшаны, сам не свой; у вышэйшай ступені моцны’, рус. пск. несамови́тый ’непрыгожы, нязграбны’, польск. niesamowity ’які мае зносіны з д’яблам; сам не свой’ (з укр., Варш. сл.). Утворана пры дапамозе адмоўя не ад менш ужывальнага самавіты (гл.); развіццё «адмоўнай» семантыкі звязана з канкрэтызацыяй зыходнага значэння, якое мае агульны (аморфны) характар, параўн. у Насовіча: самовитый ’настоящий, самый лучший’, у сваю чаргу «адмоўная» семантыка магла ўплываць на значэнне зыходнага слова, параўн. самовіты ’разумны’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамі́ць ’мучыць, знясільваць’, ’турбаваць, гнясці, нудзіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’мучыцца, знемагаць’ (Ян.), ’марыць, мучыць’ (Ласт.), ’мардаваць’ (Нас.), то́міць ’мучыць’ (Сл. ПЗБ), тамі́цца ’стамляцца’ (Нас., Сержп. Прымхі), томі́цца ’не гарэць агнём’ (ТС), сюды ж то́млены ’атрыманы тамленнем’ (ТСБМ), таме́нне ’мардаванне’ (Нас.), тамлёнка ’тушаная бульба’ (Мат. Гом.). Укр. томи́ти ’даводзіць да стомы, знясільваць; падвяргаць працягламу награванню’, рус. томи́ть ’мучыць; стамляць; парыць; награваць’, славен. дыял. tomljáti ’бадзяцца, сланяцца’, серб.-харв. то̀мити ’прыціскаць’, балг. томи́телен ’пакутлівы, нудны’, ст.-слав. томити ’мучыць’. З прасл. *tomiti ’мучыць’, роднаснага ст.-інд. tamáyati ’душыць, пазбаўляць паветра’, tā́myati ’страчвае прытомнасць, слабее’, лац. tēmulentus ’п’яны’, tēmētum ’хмяльны напой, віно’, ст.-ірл. tām ’хвароба; смерць’, tamaim ’спачываю (мёртвы)’, нова-в.-ням. dämisch, dämlichдурнаваты, ачмурэлы, прыгаломшаны’ (Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75–76; ЕСУМ, 5, 595–596; Бязлай, 4, 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлум1 ’адурэнне, замарачэнне’, ’шум, гоман, сумятня’, ’шумлівы натоўп людзей’ (ТСБМ), ’шум, гоман’ (Нас., Касп., Мядзв., Некр. і Байк., Шымк. Собр.), клум ’шум, галас’ (Гарэц.), сюды ж тлумі́ць ’дурыць галаву; празмерна дакучаць гаворкай, шумам’ (ТСБМ, Касп.), ’дурыць’ (Жд. 2), ’жартаваць, гаварыць лухту’ (Нас.), ’пустасловіць’ (Шымк. Собр.). З польск. tłum ’тс’, якое лічыцца выключна польскім утварэннем (Трубачоў, Труды, 1, 162), інакш Ліўканен (Отглаг. сущ., 172), які далучае сюды рус. смален. талмата́ ’шум, мітусня’ (< *tolmota, параўн. тлумата, гл.); выводзіцца з прасл. *tъlpmъ, звязанага з прасл. *tъlpa ’натоўп’ (Брукнер, 572), гл. таўпа. Борысь (635) дапускае мажлівасць аддзеяслоўнага паходжання ад tłumić ’прыгнятаць, глушыць, прыціскаць’. Ст.-бел. тлумъ ’зборышча, зброд’ вядома з XVII ст., як і тлумити ’супакойваць, стрымліваць’, вядомае з XVI ст., запазычаны са старапольскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 38, 196).

Тлум2 ’нерастаропны чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Канверсійнае ўтварэнне ад тлумава́тыдурнаваты’ (там жа), тлу́мны ’бесталковы’ (Некр. і Байк.), што ад тлум1, тлуміць ’заблытваць, збіваць з панталыку’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аціля́кавацца ’надта марудзіць, абыякава адносіцца да справы’ (Янк. Мат.), ацялякаваць, ацялякавацца ’марудзіць’ (КСП), ацілягавацца ’марудзіць, нядбайна адносіцца да працы’ (КЭС, лаг.), ацялягвацца ’рабіць нешта павольна’ (мядз., Цыхун, вусн. паведамл.), аціляка ’марудная, павольная ў справе асоба’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Магчыма, запазычанне з літоўскай мовы, параўн. atsilìkti, atsiliẽkti ’адстаць, адставаць’, зваротны прыставачны дзеяслоў ад lìkti, liẽka ’аставацца, астацца’, крыніцай запазычання магла быць форма 3‑й ас. адз. л. atsiliẽka (адносна апошняй формы гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 209), параўн. аціляка, з пазнейшым расшырэннем адыменнай дзеяслоўнай асновы суфіксам ‑ва‑, параўн. прастарэка ’балбатун’ — прастарэкаваць ’гаварыць лухту, балбатаць’, варыянтнасць у корані слова тлумачыцца фанетычна: а замест і ў выніку прыпадабнення складоў, г замест к як вынік азванчэння ў інтэрвакальным становішчы, параўн. дыял. стага́н, ’шклянка’ і інш. У карысць такой версіі сведчаць і лінгвагеаграфічныя даныя, аднак яны не пярэчаць і іншай версіі: ацялякавацца ад целекаваты, у сваю чаргу ўтворанага ад вядомага з гаворак на беларуска-літоўскім паграніччы і паўночна-ўсходніх польскіх гаворак цяляк (cielak) цяля; дурнаваты, няразвіты хлопец’, раней таксама ’пастух цялят; гультай, разява’. Больш праблематычнай здаецца сувязь з полац. цюлёгаць ’квэцаць, рабіць абы-як’ (Садоўскі, вусн. паведамл.), польск. ciulać ’марудна і абы-як рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)