Перл, пе́рлы, пэрлы ’жэмчуг’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ст.-бел. перло, перла, пэрла ’тс’ (1398 г.) са ст.-польск. perła, якое са ст.-в.-ням. përle (Булыка, Лекс. запазыч., 141), дакладней з bërla, përala ’тс’, якія з вульгарнай латыні pirula < pernula ’маленькая груша’ < лац. perna ’груша’, ’у форме грушы’, італ. венецыянск. peroli, веранезск. piroli ’завушніца ў форме грушы’ (Фасмер, 3, 242; Васэрцыер, 170; Бязлай 3, 26).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траё́радны ’траюрадны’ (Мат. Гом.). Тут ‑ё‑ замест ‑ю‑ пад уплывам формы Р.–М. скл. лічэбнікаў на ‑ёх: пятёх, пяцёх, дваццацёх (гл. Карскі 2-3, 247). Усходнеславянскія ўтварэнні траю́радны, укр. трою́рідний, рус. троюродный ’тс’ з трою‑родьнъ, якое з трою‑ — форма, утвораная паводле аналогіі з дваю‑(родны), што з’яўляецца формай М. скл. парнага ліку лічэбніка два і ро́дны (гл.), дакладней з выразу: дъвою родоу ’двайнога роду’. Гл. траі́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Беда́ ’ручны вазок на двух колах’ (Маслен.), бі͡едка двуколка’ (Бесар.). Укр. біда́, бєдка, бі́дка і да т. п., польск. bida, biga, bieda. Запазычанне з лац. biga, дакладней, з формы мн. bigae ’тс’ (< bi‑iugae), якое, па народнай этымалогіі, было ператворана ў bida, bieda і да т. п. (уплыў славянскага běda ’бяда’). Варш. сл., 1, 147; Брукнер, 25; Рудніцкі, 131. У бел. і ўкр. мовах запазычанне праз польск. пасрэдніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бро́нец (дакладней бране́ц, параўн. рус. смал. броне́ц) ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum L.’ (Кіс.). Рус. броне́ц ’тс’. Наўрад ці ёсць сувязь з дзеясловам броне́ть ’паспяваць, рабіцца колеру спеласці’. Ва ўкр. мове толькі форма баране́ць; таксама ў бел. мове баране́ц ’Lycopodium selago L.’ (Кіс., 78). Можна лічыць, што рус. броне́ц (праўдзівей было б бране́ц) і бел. слова паходзяць з б(а)ране́ц (да бара́н). Расліна так названа за яе касматыя, кучаравыя галінкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галапу́н ’певень’ (Жд. 2). Няяснае слова. Нічога падобнага не знаходзіцца ні ў іншых дыялектах, ні ў суседніх мовах. Можна меркаваць, што гэта нейкае мясцовае новаўтварэнне. Кантэкст у слоўніку, дзе зафіксавана гэта слова, такі: «Галапун гэты чырвоны, толькі і грабецца ў гародзе». Мяркуем, што гэта жартоўная назва, дакладней, сапсаванае слова *калупу́н (ад калупаць; параўн.: «…толькі і грабецца ў гародзе») з азванчэннем пачатковага к > г і пераходам ненаціскнога у > а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́ўжар ’далечыня’ (Сцяшк.), ’надта доўгі’ (Сцяц.). Зыходным з’яўляецца *даўжа́р (< *dьlžarь) да до́ўгі. Пасля перанясення націску на першы склад нібы «аднавіўся» вакалізм э (якога там ніколі не было!). Параўн. у фанетычным плане барса́ць, але бэ́рсаць (замест бо́рсаць). Такога ж паходжання і дэўш (дакладней, дэўж) ’даўжыня’ (Сл. паўн.-зах.): < *dьlžь (параўн. дэўж ’даўжыня’, Жд. 2). Лексема *dьlžь — прасл. слова (параўнальны матэрыял, але без бел. гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211–212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перац 1 ’расліна Capsicum annuum L.’ (ТСБМ, Кіс., Яруш., ТС, Шат.; мін., Шн.), перац лугавы ’дзікі перац’ (чэрв., Сл. ПЗБ). З стараж.-рус. пьпьрь ’тс’ (1193 г.) < *pьpьrь (дакладней з яе формы пьпьрьць у выніку гаплалогіі пьпь > пь), якое з лац. piper < ст.-грэч. πέπερι < ст.-інд. poppalī ’тс’ (Фасмер, 3. 241).
Перац 2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium (L.) Fr.’ (гродз., Кіс.). Да перац 1 (гл.). Названы паводле падабенства лістоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піце́ц ’піток’ (ТС), укр. питець ’тс’. Вытворнае ад піць (гл.), параўн. піток. Згодна з ESJSt (11, 647), дэрыват ад *pitati ’карміць, жывіць, насычаць’, дакладней, ад больш архаічнай формы, засведчанай у ст.-слав. питѣти ’тс’, што ўтворана ад назоўніка *рііь, параўн. ст.-інд. авест. ріш‑ ’страва, пітво’, асец. fud ’мяса’ і пад.; дыферэнцыяцыя значэння другасная, тлумачыцца супрацьпастаўленнем аналагічнаму тэрміну ядзенне (гл.), што, магчыма, утвараў рыфмаваны фразеалагізм, параўн. рус. тапёра и едера.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бана́н. Рус. бана́н, укр. бана́н. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (мабыць, праз рус. мову, дзе гэта слова было ўжо ў XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Б, 31), дакладней, з франц. banane (а гэта з banam у мове баконго). Ням. (таксама ісп.) мова як пасрэднік дала б форму *банана (ж. р.; Фасмер, 1, 120). Да гісторыі слова гл. яшчэ Локач, 18; Клюге, 48; MESz, 1, 236–237 (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́льгаць ’сырасць, макрата; вада, вадкасць’ (БРС, КТС, Нас.; КЭС, лаг.; Мал., Бяльк., Шат., Касп.); ’адліга’ (Нас.). Укр. ві́льгість ’вільгаць, сырасць’. Лексема запазычана з польск. wilgoć ’тс’ (Шатэрнік, 46; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Цвяткоў, 60) ці дакладней са ст.-польск.: ст.-бел. вилкость (з XV ст.) ст.-польск. wilkość (Карскі, Труды, 310). У сучаснай бел. мове маецца вельмі шмат новаўтварэнняў з пачатковым вільгаць‑: вільгатнець, вільгацеабмен, вільгацеаддача, вільгацелюбівы, вільгацепадʼёмны, вільгаціць, вільгацеёмістасць, вільгацястойкі, вільгацяўстойлівы і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)