Траё́радны ’траюрадны’ (Мат. Гом.). Тут ‑ё‑ замест ‑ю‑ пад уплывам формы Р.–М. скл. лічэбнікаў на ‑ёх: пятёх, пяцёх, дваццацёх (гл. Карскі 2-3, 247). Усходнеславянскія ўтварэнні траю́радны, укр. трою́рідний, рус. троюродный ’тс’ з трою‑родьнъ, якое з трою‑ — форма, утвораная паводле аналогіі з дваю‑(родны), што з’яўляецца формай М. скл. парнага ліку лічэбніка два і ро́дны (гл.), дакладней з выразу: дъвою родоу ’двайнога роду’. Гл. траі́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)