Кляката́ць1 ’клакатаць, булькаць’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Шат.). Укр. клекотати, рус. клектать ’тс’, польск. klek tać, klekotać ’стукаць, боўтаць’, чэш. klektati ’тс’, славац. klektať ’стукаць, грукаць’. Дзеяслоў толькі ў мовах усходнеславянскіх і заходнеславянскіх. Утварэнне на аснове назоўніка з -о/^‑суфіксацыяй. Параўн. клёкаце (гл.).

Кляката́ць2 ’клекатаць (пра бусла)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякатаць©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калбата́ць ’мяшаць, збіваць яйкі з мукой’ (гродз., Мат. АС), калбоціць, калбаціць, калбуціць ’рашчыняць’, ’замешваць’, ’боўтаць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), калбоціцца ’боўтацца, пералівацца’ (Сцяшк. МГ), ’боўтацца, пялёскацца’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж і вытворныя: калбочаная яешня, калбатуха ’амлет, страва з малака, мукі, яец, перамешаных і спечаных на сале’ (Сцяшк. МГ), калбатун ’баўтун, неаплодненае яйцо’ (ашм., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), калбатуха ’непрыгодная для яды страва, бурда’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Паводле фармальнага крытэрыю і лінгвагеаграфіі (слова прадстаўлена толькі на захадзе Гродзенскай вобласці) верагодней суаднесці яго з літ. kalbė́ti ’гаварыць’. Тут цікавы выпадак, калі ў прамым значэнні ’гаварыць’ слова не зафіксавана, ёсць толькі двухсэнсоўныя прыклады, такія, як калбатун ’балбатун’ («Калбатун кажуць на таго, хто многа гаворыць», лід., Сл. паўн.-зах., 2, 371). Двухсэнсоўны прыклад таму, што калбатун ’балбатун’ можа быць наватворам на базе калбатацьбоўтаць’ > ’балбатаць’, аднак больш імаверна, што дэрыват суаднесены з калбатаць ’гаварыць’ або, дакладней, з экспрэсіўным варыянтам ’гаварыць’ — ’балбатаць’. Тут цікавы выпадак працэсу, пры якім суаднесеныя па адной прыкмеце запазычаны і спрадвечныя дзеясловы ўзаемадзейнічаюць такім чынам, што запазычаны — калбатаць (і інш. формы) атрымлівае прамую семантыку бел. баўтаць. Парадаксальным з’яўляецца тое, што былі суаднесены толькі пераносныя значэнні абодвух слоў, а за літуанізмам замацавана адно з асноўных значэнняў дзеяслова боўтаць. Запазычанае слова да таго ж было па-рознаму адаптавана (гл. формы вышэй), гэта, аднак, можна разглядаць і як пазнейшыя трансфармацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талы́заць ’цягаць, тузаць, біць’, талы́знічаць ’цягацца, марнатравіць’ (Нас., Байк. і Некр.), сюды ж талы́знік ’марнатравец’ (Нас.). Параўн. рус. пск. талы́зина ’тоўстая дубіна, друк’. Яшчэ Насовіч (632) выказаў меркаванне пра запазычанне з літ. talziti ’кідаць, кідаючы біць’; паводле Карскага (Труды, 394), з літ. talãžyti, tàlažuotiбоўтаць’ або з літ. tálžyti, лат. tâlzît ’біць’ (Кіпарскі, Лекс. балтызмы; Лаўчутэ, Балтизмы, 56). Анікін (Опыт, 285) лічыць гэта непрымальным з фармальных прычын і мяркуе пра экспрэсіўнае ўсходнеславянскае ўтварэнне, параўн. таласкаць, гл. Параўн. таксама Фасмер (4, 14), дзе абмяркоўваюцца і іншыя спробы этымалагізацыі слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпсты́ (тепсти́) ‘ківаць, матляць, целяпаць’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тыпсты́ ‘моцна трасці; шукаць’ (Клім.). Параўн. рус. дыял. тепсти́ ‘цягнуць, вязці з натугай’, палаб. tipst ‘трэсці’, славен. tepsti ‘біць, лупцаваць’, харв. tèpsti ‘збіваць масла; біць, стукаць; валачыць; плявузгаць’, серб. те̏псти ‘збіваць масла, пляскаць, боўтаць, калаціць’, роднасныя літ. tèpti ‘мазаць, шмараваць; біць, стукаць’ пры аблаўтным tapšnoti ‘ляпаць’ з інавацыйным суф. ‑šno‑ (Смачынскі, 673), параўн. харв. tȁpšati ‘тс’. Прасл. *tepti ‘стукаць, біць’ (гл. цепаць) з «інтэнсіўным» s, відаць, гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 460; Глухак, 623; Шустар-Шэўц, 1504; Бязлай, 4, 170–171; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пулк ’стая’ (ЛА, 2), семантычна і тэрытарыяльна сюды ж пулкавацца ’збірацца вакол пчалінай маткі’: пулкуюцца пшчолы ўраі (шальч., Сл. ПЗБ). Апошняе, паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pulkuoti ’тс’; усе да літ. pulkas ’мноства, тлум, стая’, хутчэй за ўсё запазычанага з польск. pułk, што ўзыходзіць да прасл. *ръlък ’народ’ (гл. полк); у аснове значэнне ’збірацца, тоўпіцца, кучкавацца’, параўн. рус. дыял. полкать ’хадзіць без справы, швэндацца, піхацца’, якое Варбат (Этимология–1983, 33–36) узводзіць да *рьІка(і, *plbkati9 вытворнага ад *polti ’хістаць, боўтаць, махаць’. Першаснае значэнне захавалася ў паўднёвых славян, параўн. серб.-харв. puk ’народ’: puk je dobar dok ćuti і šiuša svoje gospodare (Rečnik Bačkih Bunjevaca. Novi Sad, Subotica, 1990, 293). Гл. Брукнер, 448; Банькоўскі, 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялёскацца ’плюхацца, купацца, мыцца’ (ТСБМ; полац., Янк. 2; трак., Сл. ПЗБ), пяле́скацца ’тс’ (Нас.; ашм., Сл. ПЗБ), пяляска́цца ’тс’ (Бір. Дзярж.), пелеска́цца ’паласкацца’ (ПСл), пеляска́ць ’паласкаць, муціць, боўтаць’, пеле́скаць ’разліваць, плюхаць, пляскаць’ (Нас.), пялеска́ць ’паласкаць, пялёхаць’ (Бяльк.), сюды ж пе́леск ’плёск, плёскат’ (Нас.), пялёсканне ’тс’ (ТСБМ), параўн. славен. pelískati ’пляскаць, плюхаць’. На базе гукапераймання, параўн. плёск, пляск, плюск (гл.) і дзеясловы плёскаць, пляскаць, плю́скаць і пад., якім адпавядаюць літ. plekšė́ti ’ляпаць, плюхаць’, plaskúoti ’пляскаць’ і пад. (Міклашыч, 236; Бязлай, 3, 23). Паводле Векслера (Hist., 89), у слове пялёсканне выступае другаснае псеўдапоўнагалоссе на фоне рус. плескание, падобнае да серабро, сярэ́бро, серебрыны (ст.-бел., 1405 г.), дзе ь у *sьrbro асімілюецца да e ў наступным складзе. Інакш (вынік кантамінацыі полоскаться і плескаться) для смал. пелеска́ться Шахматаў (Очерк древн., 153) і Фасмер (3, 229). Сюды ж пяле́скацца ’пералівацца бліскучымі палосамі’ (Нас.), піліскува́цца ’зіхацець яркімі колерамі’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюсна́1 ’ступня нагі чалавека’ (ТСБМ, Мядзв.; шчуч., Сл. ПЗБ; Варл.), ’ступня’ (паст., Сл. ПЗБ; стол., ЛА, 3), ’пад’ём, верх нагі’ (ТС, Ян.; брагін., ЛА, 3), плісна́ ’тс’ (ТС), плюсьня́ ’ступня’ (б.-каш., ЛА, 3). Параўн. рус. плюсна́, маск. плюсно́ ’адлегласць паміж асновай пальцаў і пятой нагі’. Да этымалогіі гл. плесна; параўн. таксама укр. плю́сно, паводле Німчука (Давньорус., 321), у выніку збліжэння з дзеясловам плюснути ’сплюснуць’, гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’. Абмежаваны характар варыянта прымушае бачыць у ім арэальнае ўтварэнне. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 20) супастаўляе лексему з літ. pliū́snis ’сплясканы’, што дае падставы вывесці яе з прасл. *plʼusk‑ъna, якое можна суаднесці з літ. pliùkšti ’спадаць, ападаць’. Няпэўна.

Плюсна́2 ’страва з жытняй мукі буйнога памолу, азлобленая малаком’ (шчуч., З нар. сл.). Магчыма, мясцовае ўтварэнне ад дзеяслова, адпаведнага літ. pliuškénti ’пляскаць’, тады ўнутраная форма можа быць ідэнтычнай назве стравы баўтуха (ад боўтаць, гл.). Параўн. наступнае слова.

Плюсна́3, плю́сна ’расплюшчаныя зярняты ў муцэ’ (Варл.). Утворана ад літ. pliū́snis ’сплясканы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаці́ць ’выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць; трэсці; выклікаць дрыжыкі; часта і моцна стукаць, удараць і да т. п.’ (БРС, ТСБМ; навагр., З нар. сл.; Касп.; КЭС, лаг., Мат. Гом., Нас., Сержп., Шат.) ’малаціць’ (БРС; івац., Бір., Працы IM, 6; Мат. Гом., Сцяшк.), да апошняга, відаць, колотить мак — у гульні, дзе намагаюцца пакалаціць (Радч.), і ў Сержпутоўскага (Прымхі) — каб вераб’і не калацілі.., ’абтрэсваць, аббіваць сады’ (Касп., Нік., Оч.), ’упокат абшукваць’ (КЭС, лаг.), калаціць кішэні ’трэсці кішэні’, ’паласкаць (бялізну)’ (гродз., З нар. сл.). Звяртае на сябе ўвагу спецыялізаванае значэнне ’боўтаць, збоўтваць: боўтаць смятану, каб зрабіць масла’ (Вешт., КЭС, лаг.; Яруш.), колотыты ’рашчыняць цеста на бліны’ (бяроз., Шатал.), калаціць зацірку ’круціць калатоўку ў гаршку’ (КЭС, лаг.), ’гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай’ (ТСБМ) у сувязі з тым, што паралелі да гэтага слова ў рус. гаворках з’яўляюцца, па сутнасці, беларускімі: колотить масло (у Растаргуева). Аднак колотовка ’прылада для збівання масла, цеста і да т. п.’ вядома шэрагу рус. гаворак, апрача таго, ёсць укр. колотити ’муціць’ і ’збіваць масла’, калаціцца ’збівацца (аб масле)’, па гэтай прычыне магчымая думка пра бел. семантычную інавацыю не з’яўляецца вельмі надзейнай. Польск. дыял. kłócić ’збіваць масла’. Відаць, тут, як і ў іншых выпадках з гэтым словам, або незалежнае ўзнікненне такіх семем (што наогул для значэння ’калаціць’ натуральна), або адлюстраванне даўняй полісемічнасці лексемы. Укр. колотити ’муціць; збіваць масла; сварыцца; папіхаць; распараджацца’, рус. колотить ’біць, калаціць і да т. п.’, ’малаціць’, ’збіваць (арэхі, чаромху)’, ’замешваць (цеста)’, ’забіваць жывёлу на мяса’, ’забіваць’, ’гаварыць, плявузгаць’, ’пляткарыць’, ’таргавацца, старацца выгадаць у цане’ і інш., польск. kłócićбоўтаць, трэсці’, ’муціць, выклікаць непакой’, ’прыводзіць да сваркі’, дыял. ’збіваць масла’, ’сварыць, гневацца на каго-н.’ і інш., ’забіваць’, н.-луж. kłośiś ’збіваць, апушваць (з дрэў)’, ’біць’, ’малаціць (аббіваць лён)’, в.-луж. kłócić ’збіваць, струшваць’, чэш. klátiti ’трэсці, струшваць, махаць і інш.’, дыял. (у Юнгмана) ’збіваць масла’, klátiti se яшчэ і ’бадзяцца’, славац. klátiť ’трэсці і інш.’, славен. klátiti ’збіваць фрукты з дрэў’, серб.-харв. кла́тити ’хістаць’, ’стрэсваць фрукты з дрэў’, кла́тити се ’бадзяцца’, дыял. кла́тити ’балбатаць, вярзці лухту, плявузгаць’, макед. клати ’хістаць’ і інш., балг. клатя ’хістаць і інш’. Праслав. koltiti, першаснае значэнне не вельмі пэўнае, магчыма, з самага пачатку полісемантычны дзеяслоў, або, як меркаваў Махэк₁ (201), з kol‑mǫ‑titi, kol‑o‑mǫ‑tati і пад., якія накладваліся на старое слова, роднаснае лац. quatio. Махэк₂ (252) пакінуў толькі супастаўленне з лац. quatio, quatere ’трэсці, біць і да т. п.’ З пункту гледжання фанетыкі такое супастаўленне не вельмі добрае. Паводле традыцыйнай версіі суадносяцца прасл. koltiti і kolti (гл. калоць), гл. Фасмер, 2, 296, са спасылкай на старую літ-ру. Слаўскі (2, 272) далучаецца да гэтай думкі і мяркуе, што значэннем, якое аб’ядноўвае прасл. лексемы, з’яўляецца ’біць’, адкуль ’трэсці і інш.’ Пры гэтым ён звяртае ўвагу на польск. kłócić się ’сварыцца’ (параўн. тое ж бел. калаціцца, укр. колотитися), якое параўноўвае з дэрыватамі ад kolti рус. колоться, славен. kláti se ’біцца, сварыцца’, серб.-харв. кла̏ти се ’біцца і інш.’ Відавочна, аднак, што такім чынам нельга вытлумачыць усю семантыку кантынгентаў слав. koltiti. Што датычыць словаўтварэння (kolti > koltiti), было меркаванне аб прамежкавай ступені: праз *koltъ; koltiti у такім выпадку дэнамінатыў ад гэтага назоўніка. Такое меркаванне азначае яшчэ больш вузкую семантыку першапачатковага ўтварэння. Іншыя версіі адносна паходжання слав. слова не пераконваюць, хоць заслугоўвае ўвагі прыведзеная думка Матцэнаўэра, LF, 8, 170–171, аб магчымай суаднесенасці слав. слова са ст.-в.-ням. *scaltan ’штурхаць’, с.-в.-ням. schalten ’штурхаць, соваць’, ст.-в.-ням. scelten ’сварыць, ганіць’ (калі дапускаць тут s‑mobile).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калта́ць ’трохі памыць што-небудзь у сцюдзёнай вадзе’ (КЭС, лаг.). Іншыя крыніцы як быццам не падаюць гэтага слова, няма і дакладных адпаведнікаў у іншых усх.-слав. мовах. Дэфініцыя разглядаемага слова здаецца залішне канкрэтнай, відаць, неабходна дапускаць больш дыфузную — ’памыць’ або ’пабоўтаць’ (’абмыць’). Як роднаснае ў такім выпадку можна разглядаць рус. дыял. (вяц., у Даля да значэння) колтень ’атрута або нагаворная вада для сурокаў’, а ў якасці адпаведніка — дыял. колтать ’качаць, калыхаць, боўтаць і да т. п.’ (заходняе, паводле Даля), колтаться ’хістацца, боўтацца і інш. ’. Рус. колтать ’балбатаць і інш.’ зафіксавана ў шэрагу гаворак (валаг., пск., цвяр. і інш.), што можна разглядаць і ў плане арэальных адносін і як аргумент на карысць усх.-слав. паходжання дзеяслова, параўн. укр. ковтки ’збітыя касмылі воўны’, ’завушніцы’, рус. колтки ’завушніцы’ (пск. і паўн.-рус. у Бернекера, I, 660), для рус. слоў прапануецца рэканструкцыя kъltati, што разглядаецца як варыянт да koltiti. Храналогію лексемы трэба ўдакладніць, паколькі да ўсх.-слав. фактаў неабходна дабавіць польск. дыял. kieltać (варыянты kiełdać, giełdać) ’кроіць, рэзаць тупой прыладай; малоць (рухаючы); хістаць, круціць, мяшаць’, kiełtać się ’хістацца, калыхацца’ (паўдн.-польск., у Карловіча не фіксуецца, Слаўскі (2, 147) падае эксцэрпцыю з Купалы, JP, 38, 129–131, і інфармуе, што слова зрэдку сустракаецца ў літаратурных творах), далей макед. дыял. să klъ́tʼa ’калыхацца, кратацца’, адзначанае Малэцкім. На аснове гэтых прыкладаў можна ўзнавіць прасл. kl̥tati ’калыхаць, хістаць’; што датычыць абмежаванага распаўсюджання лексемы, гэта можна разумець і як арэальную суаднесенасць, якая сведчыць аб даўніх кантактах племянных гаворак (прасл. дыял. лексема, як аб гэтым мяркуе Слаўскі, 2, 147) і як архаічнасць слова, страчанага большасцю слав. моў. Параўн. яшчэ нашы меркаванні пад калдун, калдыга і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)