Зру́чны. Рус. сру́чныи ’зручны, спрытны’ (Даль), укр. зру́чний ’зручны’, польск. zręczny ’спрытны, зграбны’, чэш. zručný ’спрытны, зручны’, славац. zručný ’спрытны’, в.-луж. zručny ’тс’, балг. сръчен ’спрытны’. Ст.-рус. (XI ст.) сърѫчание ’ўзнагарода, дар’. Прасл. sъ‑rǫč‑ьn‑. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 7, 150), прыметнік утворан са спалучэння з рукі. Паколькі слова прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў, у гэтым выпадку зыходны выраз sъ(n) rǫky павінен быць аднесен да прасл. перыяду. Аб корані гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяле́пуха ’недаспелы плод’, гродз. ’хваравіты чалавек’ (Сцяц.), мсцісл. зеляпу́ха ’недаспелы плод’ (Юрч.). Рус. дыял. зеле́пуха, зелёпуха, зелепу́ха, зеле́пу́х, зелепу́га, укр. зелепу́га, зелепу́ш ’тс’. Ад кораня *зелеп‑ з суф. ‑уха (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71). Пра магчымае паходжанне кораня гл. зялепаць. Калі ён звязаны з фарбай — ад колеру плода, аднак нельга выключыць і сувязь з «гукавым» значэннем дзеяслова, калі ўлічыць, што ён азначае ў балт. і слав. гукі малых птушак, дзяцей, пра прадстаўленне аб няспеласці; параўн. зеляпан ’малы шчупак’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патарыба́ніць ’бегчы’ (Інстр. III). Да прасл. terti (Куркіна, Этимология–1980, 24) > terati ’гнаць, бегчы’ (в.-луж. ćerić ’лавіць’, ст.-чэш. poteriti, vteriti ’неадступна ісці, бегчы за кім-н.’, славен. tėrjati), якое пазней набыло экспрэсіўныя суфіксы — патараніць (гл.), патарабаніць — магчыма, пад уплывам цюрк., параўн. тат. daraban ’барабану > тарабан ’тс’, тарабаніць: вяц. ’біць, барабаніць’, бел. ’моцна стукаць’, ’хутка несці нешта вялікае’, польск. potarabanić ’ісці з цяжкасцю’, усх.-чэш. tarabit ’несці з намаганнем’. Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлапе́нь ’лапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а). Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паходня1 ’пераносная свяцільня’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з польск. pochodnia ’тс’, якое са ст.-чэш. pochodně (сучаснае pochodeň); апошняе ўзыходзіць да прыметніка pochodní ’паходны’ (< ’паходны сродак асвятлення’) (Брукнер, 423; Махэк₂, 468). Да паход1 < ход (гл.). Гл. таксама пахадня́.

Пахо́дня2 ’палавік, дарожка’ (Касп.). Утворана ад паход ’дарога, сцежка’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165. Блізкія значэнні таксама ва ўкр. похідня́ ’перакідны масток’, у рус. кастрам. похо́дни ’трап з лодкі на бераг’, цвяр. похо́дня ’масток для пешых’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапало́х ’спалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́х ’пераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашити ’перапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праз — прыназоўнік ’цераз; пасля’. У гаворках мае таксама значэнне ’з-за’ (Нас.), ’а, аб’ (Шат., Стан., Сл. ПЗБ), ’па якой прычыне’ (Сл. ПЗБ), ’больш, як адзін раз’ (Сл. ПЗБ). Паводле Фідроўскай (Зб. Багародзіцкаму, 145), праз супрацьстаіць цераз як больш абстрактнае — канкрэтнаму. Рус. през ’тс’, ст.-рус. прѣз. Запазычанне з ц.-слав. прѣзъ (Фасмер, 3, 358) або з польск. przez (Станкевіч, Зб. тв., 2, 61); сюды таксама і прэз (през) ’праз’ (Нас., ТС) (Цвяткоў, Запіскі, 63). Гл. пераз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пралес: шкіра ў лес, на пралес, здароўе ў хаце, хвароба ў лес (Шн. 3), пралес ’пералесак’ (Нікан.). Прыназоўнік на (пралес) у прыкладзе з Шэйка, як быццам бы, сведчыць аб тым, што значэнне тут ’нейкае месца ў лесе’, магчыма, ’прагаліна, паляна’ (параўн. значэнні пралесак). Тады пралес — дэрыват ад пра- (< пера‑? гл.) і лес, у адрозненне ад укр. праліс, польск. prałs і чэш. prales ’некрануты, даўні лес’, якія ад пра- і лес (параўн. Банькоўскі, 2, 756). Параўн. пра́мара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праму́га, прану́ба ’прамежак паміж чым-небудзь’ (Сл. ПЗБ), праму́да ’прастора паміж тылавой сценкай печы і сцяной хаты’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2, Сцяшк. Сл.), прамога ’закутак, цёмны куток’ (Скарбы). Паводле Арашонкавай і інш. (Весці АН БССР, 1969, 4, 126), запазычанне з польск. framuga, дыял. farmugaніша, выемка’ або з літ. pramūga ’ніша, яма на дарозе, прамежак паміж лесам і возерам, пралом, прасека’, pramūge ’тс’, параўн. prasimùginti ’праціскацца’. З семантычнага пункту погляду версія аб запазычанні з літоўскай мовы менш верагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасціна́1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус. простыня́, дыял. про́стынь, ц.-слав. простыни ’тс’. Прасл. *prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.

Прасціна́2 ’няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)