тае́мнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць таемнага. Таемнасць становішча. □ Спярша яму было крыху смешна, але па меры таго, як сама апавядальніца ўсё больш і больш захоплівалася таемнасцю здарэння, Лабановіча зацікавіла іншае, а іменна — непасрэдная і цвёрдая вера людзей у існаванне ўсяго гэтага цёмнага спляцення нядобрай сілы. Колас.
2. Нешта загадкавае, невядомае, незразумелае. Нейкай таемнасцю веяла ад постацей святых, павыразаных з дрэва. Броўка. [Дзяўчаты] былі ўсе маладыя, маладосць любіць таемнасць, сакрэты і сюрпрызы. Чорны. Гарыце, сузор’і, гарыце У гэты таемнасці час! Грамыка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ду́рань, -рня, мн. -рні, -рняў, м.
1. Неразумны, тупы, разумова абмежаваны чалавек.
Д. быў, дык і рабіў дурное.
Дурняў не сеюць, яны самі родзяцца (з нар.). Д. дурнем (вельмі дурны).
2. Назва гульні ў карты.
Гуляць у дурня.
◊
Не дурань (зрабіць, рабіць што-н.; разм.) — любіць, мае схільнасць да чаго-н.
Не дурань паспаць.
Няма дурняў (разм.) —
1) выказванне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўленне рабіць што-н.;
2) не ашукаеш, не спадзявайся.
Пашыцца ў дурні (разм., неадабр.) — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.
Прымусь дурня богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е (разм., неадабр.) — неразумны чалавек і ў добрай справе нашкодзіць.
Шукаць дурняў (разм.) — хітрасцю прымушаць каго-н. рабіць што-н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
бязмо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які нічога не гаворыць, маўчыць. Была Аксіння бязмоўная, ціхая. Свядомасць вярталася да яе. Вярцінскі. // Які неахвотна гаворыць, не любіць гаварыць; маўклівы. Строгі, амаль бязмоўны палкоўнік, здаралася, выклікаў Ніну ноччу. Васілевіч. // перан. Які не адважваецца, не асмельваецца падаць свой голас; баязлівы. [Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлы, жыццярадасны, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію. Шамякін. Будучы пісьменнік бачыў, як уласніцтва, кожнадзённы клопат пра кавалак хлеба ў хаце, вечныя нястачы нявечылі жыццё жанчыны, ператваралі яе ў парабчанку, у бязмоўную служку мужа і свёкра. Кудраўцаў. // Які выражаецца без слоў, не суправаджаецца словамі. Бязмоўны погляд. □ І я чытаю ў.. [вачах], як і тады, адно бязмоўнае пытанне: «Ці праўда гэта, што ты — мой найлепшы друг?» Брыль. Міхась стаіць, знявагі поўны, І погляд кідае бязмоўны. О, колькі крыўды ў ім, абразы!.. Колас. // перан. У якім не чуваць ніякіх гукаў; ціхі. Бязмоўны лес. □ Чэсік любіць блукаць па гэтых бязмоўных могілках. Васілевіч. // перан. Такі, дзе адсутнічаюць гукі мовы, гаворка. Білі барабаны, гайдалася, як ніва перад бурай, бязмоўная плошча, і каб гук, каб крык ці плач — толькі гром барабанаў. Машара.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Усё існае на зямлі, не створанае дзейнасцю чалавека; увесь свет у разнастайнасці яго форм. Законы прыроды. Пераўтварэнне прыроды. З’явы прыроды. □ Нейкі няўлоўны подых блізкай восені ўжо адчуваўся ў прыродзе. С. Александровіч. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет. // Сукупнасць асаблівасцей якой‑н. мясцовасці (рэльеф, раслінны і жывёльны свет, кліматычныя ўмовы і пад.). Сібірская прырода. Паўднёвая прырода. □ [Алена] зразумела яго захапленне дзівоснай прыродай Урала. Шамякін. // Разм. Мясцовасць па-за горадам. Выехаць на прыроду.
2. Сукупнасць, асноўныя якасці, уласцівасці каго‑, чаго‑н. Прырода атама. Чалавечая прырода. Прырода сацыялістычнага ладу. □ Ужо такая і ёсць прырода ў савецкай машыны, што любіць гэта машына прастор. Брыль. // Паходжанне. Прырода маланкі. Вірусная прырода захворвання.
•••
Ад прыроды, з прыроды — ад нараджэння, з пачатку існавання. Ад прыроды слабахарактарны, ..[Юрка] толькі пазіраў на Ніну і паціскаў у недаўменні плячамі. Ермаловіч. З прыроды Не дадзена яму [жуку] адчуць у мёдзе смак, Таму ён і не хваліць мёду. Корбан.
Гульня прыроды гл. гульня.
Мёртвая прырода — неарганічны свет (не жывёльны і не раслінны).
На лоне прыроды гл. лона.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ахмістры́ня ’эканомка; жанчына ў панскім двары, якая распараджалася хатняй гаспадаркай і мела ключы ад прадуктаў’ (БРС, Нас., Мядзв. мін., Шн., Бяльк.), ахмістрына ’жанчына, якая любіць распараджацца’ (КСТ), ст.-бел. охмистрина ’аканомка, ключніца’ (з XVII ст., Нас. гіст.). Утворана ад ст.-бел. охмистръ ’дваровы; чалавек, які загадваў службай пры двары’ (з XV ст., Нас. гіст.), запазычанага праз польск. ochmistrz ’тс’ з ням. Hofmeister, па тыпу княгіня (ад князь) або субстантывацыяй прыналежнага прыметніка охмистрина, як бандарына (ад бондар), параўн. ст.-бел. охмистровая, гл. Паўленка, Веснік БДУ, 1974, 1, 47; Булыка, Запазыч., 233; згодна Кюнэ, Poln., 82, бел. ахмістрыня з польск. ochmistrzyni ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел. лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус. лабзить ’падлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр. лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш. labužiti ’ласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац. lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням. laffen ’тс’ < і.-е. */ßb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ. lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пі́нда 1 ’ганарліўка, якая любіць пышна апранацца’ (Нас.), ’жаночы палавы орган’ (Федар. 6), ’плакса’ (дзятл., Сцяшк. Сл.: карэліц., З нар. сл.), польск. pinda ’какетка’, славен. pȋnką, fȋnka ’vulva’, палаб. pinkă ’тс’, каш. рʼinek ’membrum virile’. Можна рэканструяваць прасл. *pinьka (ж. р.) /*pinъkъ (м. р.) < *pi‑nь, якое да гукапераймальнай асновы *pi‑, да яе узыходзяць і іншыя падобныя славянскія назвы: славен. pí‑pi‑ca, паўд.-слав., чэш., славац. pi‑ča і аг.-слав. pi‑zda (Бязлай, 3, 37).
◎ Пі́нда 2 ’гальштук’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, звязана з літ. pynė ’плеценая стужка’. Параўн. прыпіпда ’тс’ (ГЛ.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Свішч 1 ‘загана ў чым-небудзь у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны’, ‘глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула’ (ТСБМ, Ласт.), ‘шырокая адтуліна паміж двума пярэднімі зубамі’ (Чэрн.). Укр. свищ ‘пусты арэх’, свисту́н ‘тс’, рус. свищ ‘свішч; чарвяточына ў арэху’. З *svistjo‑; да свіст, свістаць; гл. Міклашыч, 331; Фасмер, 3, 582. Параўн. сві́шчык ‘свісток’ (гл.), сьвішчэ́ць ‘свістаць’ (Касп., Сл. ПЗБ).
Свішч 2 ‘кончык бізуна, пугі’ (Мік.), сюды ж сьвішчэ́ ‘маладыя карані сасны’ (Чэрн.). Да свістаць (гл.) на аснове гукавых уражанняў ад замаху, параўн. сві́снуць (сьві́снуць) ‘свіснуць, засвістаць’ і ‘выцяць пугаю, дубцом’ (Бяльк.). Сюды ж таксама сьвішчыпа́лка ‘хто любіць гуляць, не пільнуецца дому’ (Пятк.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трайла́, трэйло́, трала́ ’балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун’ (Сл. ПЗБ), тра́йла ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ваўк., ЛА, 3), трайлава́ты ’балбатлівы’ (шальч., Сл. ПЗБ), трайло́чыць ’балбатаць’ (LKK, 1975, 16, 190). Параўн. польск. аргат. trajla ’трапло, балбатун’, trajlować ’плявузгаць, чмуціць, маніць’, літ. tráila ’пустамеля, пустамалот’. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне (Зданцэвіч, LP, 8, 350; Лаўчутэ, Балтизмы, 73 і 85; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) патрабуюць дадатковай аргументацыі, паколькі літоўскія словы маюць гукапераймальнае паходжанне, параўн. tralė ’вясёлыя песенькі’, tráiloti ’спяваць вясёлыя песенькі’ і пад., параўн. выклічнік тра-ля-ля, трэліць ’плявузгаць, балбатаць’ (гл.); такое ж паходжанне можна дапусціць і для славянскіх слоў.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
свісту́н, ‑а, м.
1. Той, хто свішча, любіць свістаць. Санька — лепшы свістун на нашай вуліцы. Закладзе чатыры пальцы ў рот ды як дзьмухне — мёртвы падскочыць. Сяркоў.
2. перан. Чалавек, які шмат гаворыць, а мала робіць, які несур’ёзна адносіцца да справы; балбатун. Дзед меў да сецей нахіленне, А вудзіць — не: не меў цярпення І не любіў наогул вуды І гэтай вудавай маруды, Во вуды любяць больш паны І, выбачайце, свістуны. Колас. Свет.. [Мані] зачыніўся, як прыехаў гэты свістун [Антось Бандура]. Васілевіч.
•••
Арэх-свістун гл. арэх.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)