Субулдыга́ ’цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе; замёрзлая гразь у выглядзе выступаў’; субулды́жына ’скіба дзярністай зямлі на ворыве, кавалак сухой зямлі на засяроджаным полі’, субулды́жка ’тс’ (Яшк.), з якім, відаць, збліжана субулды́жка ’вялікая костка’ (мсцісл., З нар. сл.), гл. сулды́га. Гл. булдыга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плат1 ’намітка, галаўны ўбор у беларускіх жанчын накшталт рушніка’ (Малч.), ’хустка’ (пруж., Хрэст. дыял.; Касп.; пруж., Сл. ПЗБ; жлоб., Мат. Гом.; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’тоўстая хустка, якою накрываюцца паверх верхняй вопраткі’ (кобр., ДАБМ, камент., 945), плато́к ’хустачка’ (Некр.), ’хустка’ (в.-дзв., даўг., Сл. ПЗБ), пла́цік ’палатно, якое ужываецца шапаваламі: намочаны плацік рассцілаюць на стале і на ім раскладваюць слой воўны’ (Дэмб. 2), плату́шка ’хустка, у якую ўвязвалі ежу ў поле’ (паст., Сл. ПЗБ), плато́чак ’пялёнка’ (брагін., Мат. Гом.). Укр. палес. плат ’3–4 м тонкага белага палатна, якім абвіваюць галаву маладой на вяселлі’, зах.-валын. ’пакрывала для нябожчыка’, ’кавалак грубага палатна, у які загортвалі насенне лёну ў час выціскання з яго алею’, бойк. плат, пла́тка ’хустка’, плата́ти ’латаць’; рус. плат ’вялікая хустка’, ’рушнік’, ’абрус’, ’тканіна, павешаная на крыж’, плата́ть ’латаць’, запла́тка ’лапік’; польск. płatкавалак палатна, сукна, анучы; ануча, хустка, палотнішча, лата, лахман’; з XV ст. таксама ’кавалак скуры’, płatak ’стракаты конь’; в.-луж., н.-луж. płat ’палатно, тканіна’, płataś ’латаць’, балг. плат ’тканіна, матэрыял’, ст.-слав. плать ’тс’. Прасл. *platъкавалак палатна як грашовая адзінка, тканіна’, якое адносяць да гнязда дзеяслова plesti, pletǫ (Варбат, Этимология–1970, 62–63), і.-е. *plōt‑o‑s ’прымітыўная тканіна, пляцёнка-мата’ (Банькоўскі, 2, 619) < *plet‑, роднаснымі ім можна лічыць літ. platùs ’шырокі’, лат. plats, ст.-грэч. πλατύς ’тс’. Пазней у прасл. *platъ з’явілася значэнне ’кавалак скуры’ (гл. пла́та2). Буга (Rinkt., 2, 516) для прасл. *platъ выводзіць і.-е. *plā‑to, даючы, такім чынам, магчымасць растлумачыць бел. дыял. платва < польск. płatwa ’бэлька’, płatewka ’аскепак, адколатае дрэва’, płatać ’расшчапляць’, укр. бойк. плата́ти ’адколваць’. З *platъ ’палатно як грашовая адзінка’ ўтварыўся дзеяслоў *platiti > плаці́ць (гл.), а са значэннем ’латка’ — дзеяслоў *platati ’латаць’ (Гаўлава, Etym. Brun., 39).

Плат2 ’плацеж’ (Нас.), рус. маск. плат ’плата’. Да плат1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ламата́ ’дробнае галлё, сукі’ (Сцяшк.), ’ламачча’, перан. ’няўмека’, у выразе: есці ламату ’ўсё, што папала’ (гродз., ’. Сл. паўн.-зах.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. lamätasкавалак’, лат. lamalaś ’завала, засаўка’ (гл. Буга, РФВ, 71, 464 і 466; Мюленбах-Эндзелін, 2, 417; Фрэнкель, 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йтаркавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералу́пы (пырылу́пый) ’пярэсты’ (брэсц., ЖНС). Да пера- і лупі́ць (гл.) — ад апошняга ўтварэнне луп‑(ы) набыло значэнне ’вынік пасля біцця ці аблуплівання, здзірання скуры, шалупіння — пасы, пісагі’. Параўн. укр. закарп. перелу́пий ’раздзелены напалам’, ’двухколерны’, перелупи́ти ’пераламаць’ і польск. przełup ’адламаны кавалак, злом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Платнер, ст.-бел. платнерь ’збройнік’ (1498 г.). Запазычана са ст.-польск. płatnierz (XIV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 62), якое з с.-в.-ням. plat(e)ner < piąte > польск. płatкавалак тоўстай бляхі як частка рыцарскага адзення’, płaty ’зброя’ (Банькоўскі, 2, 618–619).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайні́ла, трайня́, трэйня́ ’вілкі, што злучаюць задок воза з перадком’ (Сл. ПЗБ; гродз., кам., чавус., касцюк., ЛА, 2), параўн. польск. дыял. trei̯niłaкавалак дрэва з развілкай’. Меркаванне пра запазычанне з літ. trainìlas ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) не пераконвае, параўн. трайня2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пале́на ’адпілаваны або адпілаваны і рассечаны кавалак бервяна на паліва’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), поле́но (ТС, Шушк.), пале́нне ’тс’ (Шат.). Агульнаслав. (рус. поле́но, укр. полі́но, ст.-рус., ц.-слав. полѣно, польск. polano, чэш., славац. poleno, славен. poléno, балг. полено) і прасл. polěno. Лічыцца звязаным з дзеясловамі з коранем pol‑ ’палаць, гарэць’ (ст.-рус. полѣти, чэш. poleti і г. д.) і далей, з паліць, полымя (гл.) (Міклашыч, 235; Траўтман, 212; Фасмер, 3, 308). Па іншай версіі (Праабражэнскі, 2, 103; Махэк, 469), вытворнае ад пол ’палавіна’, г. зн. ’палавіна, рассечаны на дзве палавіны кавалак ствала’. Атрэмбскі (гл. Фасмер, там жа), параўноўвае з літ. liepsnà ’полымя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)