Дро́гкі ’дрогкі’ (БРС, Байк. і Некр., Бяльк.), дро́хка ’страшна’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 138), бел. слова звязана з рус. дыял. смал. дрехкий ’тс’. Гэтыя словы, магчыма, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі; супольная праформа — *drъgъkъjь (вытворнае ад дзеяслова *drъgati ’дрыжаць, дрыгаць і г. д.’). Параўн. таксама (з вакалізмам«е») і бел. дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.), якое сведчыць аб складанасці дыялектнага размеркавання розных тыпаў вакалізму ў каранёвай частцы данай лексемы. Прасл. *drъgъkъjь адлюстроўваецца і ў бел. назвах для балота, дрыгвы ў тыпе *drъgъkyni (суфікс *‑yni); параўн. у Яшкіна: драгкінь, драгкіня́, дрогкінь (няма ў Трубачова, Эт. сл., 5, што вельмі дзіўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́браться в разн. знач. вы́брацца, мног. павыбіра́цца; (выпутаться из чего-л. — ещё) разг. вы́блытацца; (о свободном времени — ещё) знайсці́ся;

вы́браться из боло́та на хоро́шую доро́гу вы́брацца з бало́та на до́брую даро́гу;

тяжело́ вы́браться из до́ма ця́жка вы́брацца з до́му;

вы́браться в теа́тр вы́брацца ў тэа́тр;

приезжа́й, е́сли вы́берется свобо́дный день прыязджа́й, калі́ вы́берацца (зно́йдзецца) свабо́дны (во́льны) дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак.

1. Наблізіцца, падысці да каго‑, чаго‑н. Толькі і дадавала прыгажосці азярцо, што ляжала ў балоце, але да яго нельга было прыступіцца ні з аднаго боку. Чарнышэвіч. Ад станцыі напрасткі да.. [коп сена] было не прыступіцца — гразкае балота. Новікаў. // Падысці, звярнуцца да каго‑н. Ціток загадаў абавязкова Параску прывесці. І калі тая сапраўды прыйшла, ён не ведаў, з якога боку да яе прыступіцца: яна і такая, яна і гэтакая. Лобан. Але старая маці баіцца прыступіцца да Зоські, бо тая пачынае злавацца ды з хаты ўцякае. Бядуля.

2. Узяцца за што‑н.; прыступіць. — А я буду рабіць тое, да чаго падручны і нават сярэдні майстар прыступіцца не адважыцца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зато́н ’невялікі заліў, завадзь’. Рус., укр. затон ’заліў з мала рухомай вадой; завадзь’, польск. zatona ’тс’, н.-луж. zatoń ’бездань, яма ў вадзе, дрыгва’, чэш. zátoń, zátuň ’заліў, мель’, славац. zátoň ’ціхае месца’, славен. zatòn ’заход сонна’, ’заліў’, ’востраў’, ’балота’, серб.-харв. за́тон ’заліў’, балг. (у тапонімах) загон. Ст.-рус. затонъ ’затон’ (з XV ст.). Прасл. zaton, za‑topn‑ъ, відаць, ад za‑top‑nǫ‑ti, магчыма, пры ўздзеянні topnja > тоня (гл.) з першасным значэннем ’месца, што затапляецца’. Гл. тапіць, тануць. Фасмер, 2, 83; Шанскі, 2, З, 69; Аткупшчыкоў, Из истории, 234; Талстой, СГТ, 170; БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Шутц, Georgaph., 83; Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палойка1 ’палавіна галоўкі квашанай капусты’ (Сцяшк., Мат. Гом.), палу́йка ’тс’ (Шат.), ’палавіна’ (Сл. ПЗБ), ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.). Рус. арл., варонеж. полу́йка ’дубовыя дошчачкі на дно для бочак’. З палоўка < пол‑, палова1 (гл.).

Палойка2 ’жменя (або 10 жменяў) абтрапанага або ачэсанага лёну’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; Інстр. I, III; КЭС, слуцк.; З нар. сл.). Мабыць, тое ж, што і палойка1, г. зн. палова ад таго, што можна ўзяць дзвюма рукамі.

Палойка3 ’невялікая рачулка, якая цячэ праз балота’ (Сл. ПЗБ). Да ліць (гл.) з іншай агаласоўкай кораня. Параўн. палой, а таксама ст.-рус. полой (1614 г.) ’рукаў ракі, які аддзяляецца ад асноўнага рэчышча і зноў з ім злучаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыснёг ‘вадзяная ці балотная расліна, Phragmites communis Trin.’ (ТСБМ, Кіс.), трасня́г (трысня́х) ‘тс’ (ашм., валож., смарг., іўеў, ЛА, 1, Сцяшк. Сл.), траснёг ‘тс’ (валож., там жа), ‘зараснік чароту, Scirpius L.’ (БРС), трысня́гбалота, зарослае асакой, Carex L.’ (Сцяшк. Сл.), трыснёг ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (лаг., ЛА, 1), ст.-бел. тросняг ‘зараснік чароту’ (ГСБМ). Да троснік, трасня́к (гл.); не выключае, што тут прысутнічае «звонкі» варыянт суфіксаў, параўн. трасня́к (астрав., віц., ЛА, 1), падобна да аўсюг/аўсюк (гл.), хмызнёг (Кал.), пры звычайным хмызняк, хмызнік — з’ява, вядомая і ў іншых мовах, параўн. рус. трестня́к, трестня́г ‘зараснік вішні’. Пра варыянтнасць суф. ‑ка/‑ga ў літоўcкай мове гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калі́на ’расліна Viburnum opulus’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп., Маш., Радч., Сержп. Грам., Сцяшк., Яруш.). Паводле слоўніка Кісялеўскага каліна адзначаецца ў Беларусі паўсюдна. З новых крыніц фіксуюць Сл. паўн.-зах., ТС (тут яшчэ каліны ’ягады каліны’). Ёсць таксама шэраг вытворных, з якіх звяртае на сябе ўвагу калініца, адзначанае ў Бялькевіча, Насовіча і Радчанкі, якое апрача бел. сустракаецца ў смал. гаворках — калиница ’куст каліны’ (фальк.), ’ягада каліны’. Магчыма, гэта беларуская інавацыя (ва ўсх. гаворках), параўн., аднак, серб.-харв. калиница. У бел. гаворках зафіксаваны таксама калінавы мост (Бяльк., Доўн.-Зап.), параўн. Махэк₂, 236. Паралелі да бел. каліна: укр. калина, рус. калина (літар. і дыял.), польск. kalina, кашуб. kalëna, в.-луж. kalena, н.-луж. kalina, чэш. kalina, славац. kalina, славен. kalína, серб.-харв. ка̀лина, макед. калина (тут у значэнні ’дрэва гранат’), балг. калина. Звычайна ў слав. мовах значэнне ’расліна Viburnum opulus’, аднак сустракаюцца і розныя іншыя, відавочна, другасныя па паходжанню. Адносна этымона прасл. kalina існуюць розныя думкі. Адна з традыцыйных версій, паводле якой слав. лексіку суадносілі са ст.-в.-ням. holuntar, ням. Holunder ’расліна бузіна, Sambucus’, аспрэчваецца Фасмерам, 2, 168, і шэрагам іншых этымолагаў. Паводле Бернекера, 1, 473, слова суадносіцца з прасл. kalъ з першапачатковай матывацыяй ’куст з чорнымі ягадамі’. Відавочна, што гэта этымалогія абавязана «каляровай» версіі паходжання слав. kalъ. Фасмеру, 2, 168 яна ўяўляецца дастаткова правільнай. Бернекер (там жа) меркаваў аб імавернасці паходжання слова ад kaliti (у сувязі з ярка-чырвонымі ягадамі каліны). Брукнер (214) звяртае ўвагу, што kaliti этымалагічна не суадносіцца з назвай колеру (’каліць’ — ’рабіць цвёрдым, гартаваць’, а не ’распальваць’). У апошні час Трубачоў (Эт. сл., 9, 121) аддаў перавагу этымалогіі, паводле якой kalina суадносіцца з kalъ па прычыне вільгацелюбівасці расліны (так Якабсон, Word, 8, 4, 1952, 388; Махэк, Slavia, 23, 1954, 65; Махэк₂, 236, з літ-рай і семантычнымі паралелямі яшчэ ў Naše Reč, 11, 1927, 121–125). Слаўскі (2, 30) прыняў гэту этымалогію, прыводзячы паўд.-слав. kalinaбалота’. Трубачоў (там жа) падкрэслівае, што спачатку kalina азначала ’сырое месца’, а ўжо потым — вільгацелюбівую ’расліну. Сапраўды, семантычную паралель да гэтага можна ўбачыць ў слав. bagъnoбалота’ і ’расліна Ledum’. Параўн., аднак, Талстой, Геогр., 158 і інш., аб цяжкасці рашэння пытання, што было першым — назва балота ці назва расліны. У канкрэтным выпадку празрыстасць утварэння (калі прымаць этымалогію Махэка) не пакідае сумненняў першаснасці назвы балота. Разам з тым нельга не адзначыць, што яркія ягады расліны з’яўляюцца істотнай прыкметай (параўн. каліна як сімвал дзявоцтва, гл. падрабязней калінкі), апрача таго, існуюць розныя погляды на этымалогію слав. kaliti. Параўн. яшчэ ў Тураўскім слоўніку, 2, 179: «Стоіць певень над рэкою с чырвоною бородою» (загадка пра каліну). У сувязі з гэтым звяртае на сябе ўвагу серб.-харв. ка̏лики, ка̏љика ’рабіна, Sorbus aucuparia’ і дыял. калика ’невялікае дрэўца з плодам, падобным да рабіны, аднак неядомым’. Трубачоў (Эт. сл., 9, 120) адносіць гэта слова да kalina, kaliti (< kalъ), каlъ, аднак якая тут матывацыя? Параўн. яшчэ рус. валаг., арханг. кали́на́ ’моцны нагрэў, жар і да т. п.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мул1, стол. мыл, лід. мула́, саліг. муле́ц ’іл, глей на дне возера, ракі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Яшк., Сл. ПЗБ, ЛАПП; слонім., гродз., пін., КЭС; стол., Бел. хр. дыял.; Сл. Брэс.), малар. ’незамярзаючае балота’ (Нар. лекс.), шчуч.балота’, жытк. ’ілістае месца’, стол. ’цякучы пясок пры капанні ямы’ (Яшк.), муль, муля́ка ’месца на балоце, дзе ўтвараецца цячэнне вады’ (палес., Талст.), му́ля ’твань, іл на дне ракі, сажалкі, возера’ (жабін., пруж., Сл. Брэс.; драг., Лучыц-Федарэц, З нар. сл.), ’гразь’ (бяроз., Шатал.; Выг. дыс.; пруж., Сл. ПЗБ). Укр. мул, на́мул, рус. мул, муль, польск. muł ’тс’, mulać ’валяць’, чэш. mula, славац. mul, славен. mȗlj, серб.-харв. му̑љму̑л). Прасл. mulъ. Роднаснымі да яго з’яўляюцца: літ. maulióti ’запэцкацца плачучы’, maumúlti ’запэцкацца брудам, засмаркацца’, з іншай ступенню чаргавання mùlti ’запэцкацца’, mùlinas ’чырвона-жоўты, гліністы, брудны’, лат. mula ’цёмна-брудны’, mólis ’гліна’, лат. mãls ’тс’, а таксама лац. mulleolus ’чырванаваты’, mulleus ’чырвоны, пурпурны’ (Буга, Rinkt, 1, 465–466; Брукнер, 348; Фрэнкель, 418; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Мартынаў, Лекс. взаим., 168). Скок (2, 429) выводзіць прасл. mulъ з і.-е. *meu‑/*mou‑ ’вільготны’, якому ў балт. мовах адпавядае ўтварэнне з ‑ro‑, параўн. máuras ’раска’, ’брудны, запэцканы’.

Мул2 ’помесь кабылы і асла, Equus mulus’ (ТСБМ), ст.-бел. мулъ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. muł ’тс’, якое праз чэш. мову са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. mûl < лац. mūlus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144; Брукнер, 348).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прыпёр, ‑перла; зак.

1. каго-што. Напіраючы, прыціснуць да каго‑, чаго‑н. [Старац] падкруціў струны, прыпёр скрыпку да жывата і даў.. смыка па струнах. Чорны. Зноў мяне адціснулі ў куток, прыперлі да печкі. Грамовіч. // Загнаць да самай перашкоды, у месца, адкуль няма куды адступаць. Аказалася, што бой быў у хаце, і Сымон прыпёр Міколу ў куток. Колас. Не паддаваўся конь, а пасля прыпёр яго Саўка да самай рэчкі ў куток балота. Чорны. // перан. Паставіць у безвыходнае становішча. А цяпер прыперла Яначку вясна — ніяк не выкруцішся. Крапіва. — Ты б, скажам, да мяне прыйшоў, я — да цябе, дык не! Як прыпрэ што-небудзь, тады бяжыш да суседа. Чарнышэвіч.

2. каго-што. Разм. груб. Прынесці, прывезці, даставіць. [Ілья:] — Вечарам я табе прыпру цэлы пуд рыбы. Васілёнак. Пакуль бабёр паэму разглядаў, Вол зноў прынёс паэму, верш і доніс. А дні праз два — тры нарысы прыпёр. Корбан. — Дроў табе — дзве машыны прыпру! Ракітны.

3. Разм. груб. Прыйсці, прыбыць. — Не мог ты паўгадзіны ў царкве пабыць, памаліцца? Дык ты скарэй на балота, да чарцей пабег, а цяпер.. прычашчацца прыпёр? Не буду прычашчаць! — прамовіў а. Мадэст і павярнуўся з чашаю ўбок. Колас. // Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.

4. безас. Разм. груб. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца. — Так пільна прыперла са мною раіцца? Няма хіба з кім? — і Макар пакрыўджана ўсміхнуўся. Дуброўскі.

•••

Прыперці да сцяны (сценкі) каго — пазбавіць магчымасці адмаўляцца, адпірацца. [Поля:] — Перш рэплікі кідаў, а потым змоўк. Прыперлі да сцяны. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)