Супрага ’аб’яднанне цяглавай жывёлы гаспадароў для сумеснай работы’ (беласт., У новай айчыне, Беласток, 2001, 32), су́праж, су́пражка ’прыпрэжка’ (Нас.), су́пражка ’тс’ (Байк. і Некр.), сюды ж супра́жнік ’напарнік па працы, супольнай апрацоўцы зямлі’ (Сцяшк., Скарбы), супрага́нё ’аб’яднанне гаспадароў для сумеснай апрацоўкі зямлі’, супрага́цца ’аб’ядноўвацца для сумеснай апрацоўкі зямлі’ (слонім., ЖНС), супра́жыць ’апрацоўваць суполкай зямлю’ (Скарбы), супра́гай ’парай коней’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр., рус. супряга ’сумесная апрацоўка зямлі некалькімі гаспадарамі’, укр. яшчэ ’прыпрэжка’, таксама су́пряж ’тс’, супря́жниктой, хто сумесна з кім-небудзь працуе на запрэжаных жывёлах’, серб.-харв. дыял. suprežnik ’тс’. Борысь (Prefiks., 113) разглядае гэтыя лексемы як аддзеяслоўныя дэрываты ад *sǫ‑pręgti (гл. прэгці) — магчыма, ужо ў асобных славянскіх мовах, улічваючы розную суфіксацыю і значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́га ’нізіна са сцёкам’ (ТС), сця́гліна ’дол, упадзіна, лагчына’ (паст., Сл. ПЗБ); да сцягнуць < цягнуць, г. зн. месца, якое сцягвае ваду або якое цягнецца на пэўную адлегласць.

Сцяга́ ’сцежка’ (Ласт., Рам. 8–9, Касп.; рас., Шатал.), ’дарога, шлях’ (Сл. ПЗБ), сціга́ ’тс’: за гумном ідзець сціга, вы той сцягой ідзіці (рас., ЛА, 4), ’троп’: сцегі́ ваўчыныя (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. стега́ ’сцежка’. Прасл. *stьga, звязанае чаргаваннем галосных са сцігаць (гл.), параўн. роднасныя лат. stiga ’сцежка, пешаходная дарожка’, ст.-в.-ням. stëg ’тс’, з іншай ступенню вакалізма гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtek ’сцежка, праход’, што да і.-е. *steigh‑ ’крочыць, падымацца’ (Фасмер, 3, 752; Скок, 3, 331; Глухак, 583). Гл. таксама сцежка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та1 ’то’ злучнік (Сержп.; гродз., Нар. лекс.), та ’гэта’ (Ян.). Укр. та ’і; але’, стараж.-рус. та ’і; і, ды’, серб.-харв. та ’ды, так, от жа’, макед. та ’і, ды’, балг. та ’і, ды; таму, каб’, ст.-слав. та ’і, ды’. Відаць, стары дублет то (гл.), што ўзыходзіць да прасл. займенніка *tътой’, роднаснага літ. tuojaũ, tuõj ’зараз, адразу, неадкладна’, грэч. τῶ ’тады, потым’; далей да хец. ta ’і’, ст.-інд. tāt ’у выніку чаго’ (Фасмер, 4, 5; ESSJ SG, 2, 627–631; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 498). Адносна магчымай сувязі са злучнікам да ’ды’ (Бяльк.), ’ды, і; а потым, але’ (ТС) гл. Копечны, Этимология–1967, 26–27.

Та2. Гл. тая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́ншы, ‑ая, ‑ае, займ. азначальны.

1. Другі, не такі; які адрозніваецца ад гэтага або ад ранейшага. Трымацца іншай думкі. □ У нас прымаўка пайшла ў народзе: шавец заўсёды без ботаў.. Можа дзе шаўцы іншыя. А наш гэтакі. Чорны. Сёння ўсё зыначылася, усё пайшло іншым парадкам. Васілёнак. [Майка] плакала. Толькі слёзы былі іншыя. Караткевіч. / у знач. наз. і́ншае, ‑ага, н. [Дзед] паўздыхаў, паўздыхаў сам сабе, а потым перавёў размову на іншае. Шуцько.

2. Не гэты, не той, другі. — Дзень быў звычайны. Як і ўсе іншыя дні... Мележ. Злучэнні беларускіх партызан дзейнічалі поруч з народнымі мсціўцамі іншых братніх рэспублік. Брыль. Даўжэй за іншых сваіх суседзяў араў сваю палосу Верамейчык. Крапіва. / у знач. наз. і́ншы, ‑ага, м.; і́ншая, ‑ай, ж. Кажуць, Хто ашчаслівіў іншага — Не сквапнасцю сэрца жыло. І. Калеснік. // у знач. наз. і́ншыя, ‑ых, мн. Астатнія, другія. Стары, сухенькі, мітуслівы, хапаўся сам і падганяў іншых — усё баяўся ўпусціць час. Мележ. Тодар Кірык гаварыў пра тое, што ведаў, ахвотна. Ён ганарыўся тым, што ведае больш за іншых, і ўсе яго з такою цікавасцю слухаюць. Крапіва.

3. Які-небудзь, некаторы. [Рыгорка] не любіць, як іншыя гарэзнікі яго ўзросту, крыўдзіць слабейшых. Колас. Вада ў іншыя гады даходзіла не толькі да хат, але пападала і ў хаты, залівала скляпы. Чарнышэвіч.

•••

Глядзець іншымі вачамі гл. глядзець.

І іншыя (іншае) (на пісьме звычайна скарочанае «і інш.») — ужываецца ў канцы пералічэння для ўказання на тое, што пералічэнне можа быць прадоўжана.

Іншая рэч гл. рэч.

Іншая справа гл. справа.

Іншы каленкор гл. каленкор.

Іншы раз гл. раз.

Між іншым — а) мімаходам; не звяртаючы асаблівай увагі. Зрэшты, праца над родным загонам праходзіла неяк між іншым, прыхваткам. Брыль; б) дарэчы, к слову кажучы. — Маёр Герман Сцяпанавіч Цітоў, во як яго зваць. Між іншым, ён мой зямляк. Алтайцы мы. Васілёнак.

Той ці іншы гл. той.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ра ж., в разн. знач. ме́ра; (для отмеривания — ещё) ме́рка;

м. даўжыні́ — ме́ра длины́;

м. вагі́ — ме́ра ве́са;

прыня́ць ме́ры — приня́ть ме́ры;

ме́ры спагна́ння — ме́ры взыска́ния;

ме́ры сацыя́льнай засцяро́гі — ме́ры социа́льной защи́ты;

кубі́чныя ме́ры — куби́ческие ме́ры;

пачуццё ме́ры — чу́вство ме́ры;

без ме́ры — без ме́ры;

праз ме́ру — сверх (свы́ше) ме́ры; че́рез ме́ру;

у адно́й ме́ры — без измене́ния;

кра́йнія ме́ры — кра́йние ме́ры;

у зна́чнай ме́ры — в значи́тельной ме́ре (сте́пени);

па ме́ры магчы́масці — по ме́ре возмо́жности;

ве́даць ме́ру — знать ме́ру;

не ве́даць ме́ры — не знать ме́ры;

канца́е́ры няма́ — конца́-кра́ю (конца́-кра́я) нет;

перабра́ць ме́ру — хвати́ть че́рез край; хвати́ть ли́шнее;

м. за ме́ру — ме́ра за ме́ру;

ме́раць той жа ме́рай — ме́рить той же ме́рой;

па ме́ры сіл — по ме́ре сил;

па ме́ры таго́ — по ме́ре того́;

у ме́ру — в ме́ру;

у по́ўнай ме́ры — в по́лной ме́ре;

м. і ве́ра — как в апте́ке;

па кра́йняй ме́ры — по кра́йней ме́ре;

па ме́ншай ме́ры — по ме́ньшей ме́ре;

ні ў яко́й ме́ры — ни в како́й ме́ре;

у пэ́ўнай ме́ры — в не́которой сте́пени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страхо́цце, ‑я, н.

Разм.

1. Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае. Ды і такі добрага страхоцця нагнаў на Віцю той дзядзька, што ехаў у канцы цягніка, — старшы з аховы. Нядзведскі. [Луцэвіч:] О, вы яшчэ, дзеткі, не знаеце пушчы. Яна пагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе [кветку шчасця], дык пакіне і ўцячэ. Вітка. // Страшная, трагічная з’ява, падзея. Пра тое, што немцы спалілі наш Вялікі Лес, а людзей, насельнікаў вёскі, пагналі ў Нямеччыну — Вяргейчык, па ўсім відаць, яшчэ не ведаў, бо і на чужыну ён паехаў намнога раней, да таго страхоцця, што мы перажылі. Сачанка. // толькі мн. (страхо́цці, ‑яў). Страхі. Пра пана Прусака ў нас расказваюць цэлыя страхоцці. Якімовіч.

2. Пра каго‑, што‑н. пачварнае, брыдкае, што палохае сваім выглядам. — Ну і страшыдла! — заўважыў .. [Сяргей]. — Спаткаешся з такім ноччу дзе ў глухім месцы — падумаеш: здань. І як .. трымаюць такое страхоцце. Машара.

3. у знач. вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Проста страхоцце. Колас. // Вельмі многа. Хораша зімою ў бары. Толькі адно блага: снег глыбокі. Намяло сёлета — страхоцце адно. Савіцкі. — Палічы, колькі часу трэба чакаць, пакуль ты скончыш вучылішча, — страхоцце! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тава́рыш, ‑а, м.

1. Чалавек, блізкі каму‑н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад. Школьны таварыш. Таварыш па працы. Таварыш па барацьбе. □ З маленства .. [Віктар і Мірон] былі суседзямі і таварышамі, таксама як іхнія бацькі. Маўр. Над свежай магілай .. Таварыша, друга і брата Журботна галовы мы схілім. Колас. Юлька пакінула таварыша з братам, а сама пабегла па кухню. Даніленка.

2. Грамадзянін, чалавек у савецкім грамадстве. [Пацяроб:] — На запытанні адкажа ў заключным слове таварыш дакладчык. Зарэцкі. // У тым жа значэнні пры прозвішчы, назве пасады, прафесіі і пад. [Канягін:] І прыняць .. [людзей] я зараз не магу: таварыш Бывалаў выклікае... Крапіва. — На мітынг! — Начальства застыла ў здзіўленні, А вестка, як ток, Ад салдата к салдату: — Да нас прыязджае таварыш Ленін!.. Арочка. / У складзе зваротка або як зваротак. Таварыш мой любы! Не той малады, Хто злічыць па пальцах Свае ўсе гады. Гілевіч. [Мясцкомавец:] — Таварышы, пачынаем мітынг. Чорны.

3. Чалавек аднаго ўзросту з кім‑н.; равеснік. Сярод іншых арыштаваных і катаваных у польскай турме ёсць і яго [Янкі] таварышы дзіцячых гульняў — Сцёпка Карчук з вёскі Чаромхі. Бядуля.

4. каго. Уст. У назвах службовых асоб — памочнік, намеснік. Таварыш міністра. Таварыш пракурора.

•••

Таварыш па няшчасцютой, хто разам з кім‑н. папаў у якую‑н. бяду, у якое‑н. непрыемнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хра́па 1, ‑ы, ж.

1. Пярэдняя частка галавы ў буйной жывёлы; морда. Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, Лось высунуў храпу — Шукае спажывы. Купала. // Ніжняя і сярэдняя частка пераносся ў жывёлы. Салвэсь папрасіў гаспадара разявіць каню зяпу. Той ахвотна паслухаўся: сціснуў праваю рукою жывёлу за храпу, а другою адцягнуў ніжнюю губу. Пальчэўскі.

2. звычайна мн. (хра́пы, храп). Ноздры ў вялікіх жывёл (каня, лася і пад.). Храпы вялікага гнядога каня дыхалі параю. Пестрак. З храп у .. [аленя] ішла пара, і яны былі белыя — заінелі. Пташнікаў.

3. Груб. Твар, нос чалавека. Якім чынам сюды трапіў, Не магу ніяк уцяміць. Ці не даў мне хто па храпе Ды адбіў дарэшты памяць? Крапіва. — Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.

хра́па 2, ‑ы, ж.

Разм. Замёрзлая грудамі зямля. Васіль як бы і не заўважаў холаду, борзда тупаў прадранымі лапцямі па ўкамянелай камякаватай храпе, што біла ў падэшвы, у пяткі. Мележ. На дварэ падмарожвала. Растаптаная скацінай гразь ператварылася ў храпу. Чарнышэвіч. Аступілася [Ганна] у нейкую яму і балюча ўпала каленьмі на вострыя, мёрзлыя храпы. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сяц, ‑а, м.

1. Планета, самая блізкая да Зямлі. Месяц-маладзік. □ Ноч была цёмная — ні месяца, ні зорак на небе. Шыловіч.

2. Дванаццатая частка астранамічнага года, у якой ад 28 да 31 дня. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. // Адрэзак часу ў 30 дзён, калі лічыць ад якога‑н. дня. Месяц прамінуў, як дзень. Гартны. Ішлі спачатку месяцы, потым мінуў год, другі. Ракітны.

•••

Поўны месяц — поўня.

Мядовы месяц — першы месяц пасля шлюбу ў маладых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі. [Дзед:] — Марка — гэта імя таго чалавека, а Руды — вулічная мянушка, бо ён меў рудую бараду... Шуцько. Быдла, ёлупень, балбес, лапатнік, турак, фармазон — якія толькі мянушкі несыпаліся на галовы бедных семінарыстаў! С. Александровіч. Карніцкаму, які насіў мянушку Пчала, у той час было яшчэ далёка да трыццаці год. Паслядовіч.

2. Назва, дадзеная адной жывёле ў адрозненне ад іншых падобных. [Святлана:] — Тата, а як мы яго назавём? У звярынцы ж ва ўсіх звяроў ёсць мянушкі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)