Ла́стачкі (мн.) ’ласкавыя, пяшчотныя словы’ (Нас.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ластаўка ’ласкавая назва дзяўчыны, жанчыны’ і лёстачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні’, параўн. рус. ластуха ’ліслівец’. Не выключана, аднак, што гэта семантычны перанос лексемы ластачка (гл. ластаўка1). Параўн. рус. ласточкой ’ласкава, лісліва’, ласту́ха, ласту́шка ’чалавек, які любіць лашчыцца’, ластушка ’ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, асабліва да маладой (нявесты)’. Да ластаўка1 і ласка1 (гл.). Утварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гавя́да ’скаціна’, таксама гаўя́да (гл. ДАБМ, карта № 293). Прасл. *govędo ’буйная рагатая жывёла, скаціна’ (рус. дыял. говя́до, укр. дыял. говʼя́до, балг. гове́до, серб.-харв. го̀ведо і г. д.). Утварэнне суфіксам ‑ęd‑o да і.-е. *g​ō̆u̯‑s ’буйная рагатая жывёла’. Агляд літ-ры ў Трубачова, Эт. сл., 7, 74–75. Усх.-палес. го́ўе, гаўя́ ’буйная рагатая жывёла, скаціна’, магчыма, < *govьje (< *govь < і.-е. *g​ou̯‑); гл. Борысь, БЛ, 1979 (15), 47–48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галубі́ца ’ягада дурніца, буякі’ (Бяльк.). Рус. голуби́ка, голуби́ца ’тс’. Шанскі (1, Г, 121) прыводзіць яшчэ ўкр. голубика (адкуль?). Паводле Шанскага (там жа), гэта вытворныя ад назвы колеру (рус. голубо́й, укр. голуби́й). Шанскі (там жа) мяркуе, што варыянтнасць суфіксацыі (‑ика, ица) адлюстроўвае складаныя працэсы трэцяй палаталізацыі, яе непаслядоўнасць. Назва ягады магла ўспрымацца як утварэнне ад го́луб (+ суф. *‑ica для абазначэння самак). Таму маглі ўзнікнуць другасныя па паходжанню назоўнікі тыпу бел. галубэ́ ’буякі’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кальча́га, кальчуга ’кульгавы чалавек’ (Бяльк.). Рус. смал. колчига ’лаянкавая мянушка старой’, колчихать ’кульгаць’, ярасл. і інш. колчихать ’кульгаць’, алан. і інш. колча ’кульгавы чалавек’, кастр. колчи‑нога і да т. п. Форма калчыгаутварэнне ў кампактнай зоне, відаць, бел. рэгіянальная інавацыя, аднак асноўная тэрыторыя распаўсюджання дэрыватаў ад колч‑ руская. Відаць, у сувязі з усх.-слав. ΚΟΛΤ‑. колтать, параўн. рус. колченожка/колтоножка, колчи‑нога, колты‑нога і інш. Параўн. яшчэ калтыга і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камя́к, камякі́, камяке́ ’сціснуты, змяты, злеплены кавалак мяккай масы’ (ТСБМ), ’камы, бульбяная каша’ (навагр., свісл., лун., Шатал.; стаўб., З нар. сл.; Федар. Рук.; слонім., Шн. 3; лях., барыс., дзярж., ганц., пух., ст.-дар., Сл. паўн.-зах.; Мал., Янк. БП, Гарэц., Сцяшк., Жд. 3); ’няўдала спечаны, глейкі хлеб’ (КЭС, лаг.; ашм., Сл. паўн.-зах.); шчуч. ’галушка’, ’засохлая гразь’, воран. ’макуха’ (Сл. паўн.-зах.). Прадуктыўнае ў бел. гаворках утварэнне з суфіксам ‑ʼак, да ком, камы1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баро́даўка (БРС, Шат., Мал., Сцяшк. МГ). Рус. борода́вка, укр. боро́да́вка, польск. brodawka, чэш. bradavice, bradavka, балг. брада́вица, серб.-харв. бра̀давица і г. д. Прасл. *bordavьka, *bordavica. Утварэнне ад слав. *borda ’барада’ (гл.). Бернекер, 73; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 196. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 171. Махэк₂ (63) лічыць, што прасл. форма была *vorda, *vordavъka, *vordavica, роднасная ням. Warze ’тс’, якая потым трапіла пад уплыў слав. borda ’барада’ (гэтую версію падтрымлівае Трубачоў, Дополн., 1, 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́лка1 ’вавёрка’ (БРС, Шат.). Рус. бе́лка, укр. бі́лка. Ст.-рус. формы былі бѣла, бѣла вѣверица ’белая белка’. Гэта даводзіць, што бѣлъкаутварэнне ад bělъ ’белы’. Першапачаткова назва адносілася, відаць, толькі да рэдкіх і вельмі каштоўных белых белак. Гл. Сабалеўскі, РФВ, 67, 214 і наст.; Фасмер, ZfslPh, 1, 152; Фасмер, 1, 148; Бернекер, 56; Шанскі, 1, Б, 86.

Бе́лка2 ’нягразкае балота, якое зарасло травой’ (Яшкін). Як і бель (гл.), вытворнае ад bělъ ’белы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́йка1 ’будан на барцы’ (паўн.-усх., КЭС). Паходзіць з лат. māja ’дом’. Запазычана плытагонамі Зах. Дзвіны.

Ма́йка2 ’маёмасць’ (драг., З нар. сл.) утворана ад таго ж кораня, што і ўкр. майно ’маёмасць’ пры дапамозе суф. ‑к‑а (як жы́тка ’жыццё’).

Ма́йка3 ’трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ). Утварэнне з суф. ‑к‑a ад фр. maillot ’трыко акрабата, танцоўшчыка’ < фр. mailler ’рабіць петлі, вязаць’ (Цыганенка, 253). Запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрэ́ўка1 ’дрэўка (сцяга і г. д.)’ (БРС). Запазычанне з рус. дре́вко ’тс’ (у рус. мове гэта, паводле Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 188, рус. утварэнне на базе запазычанага са ст.-слав. мовы слова дре́во < дрѣво).

Дрэ́ўка2 ’цурка (для палення)’ (БРС), дрэ́ўкі ’тс’ (Шат.). Відавочнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. drzewka (мн. л.) ’дровы’. Можна думаць і пра самастойнае ўтварэнне гэтага слова ў бел. мове на базе запазычанага з польск. мовы дрэ́ва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́сь (кабась-кабась) ’падзыўныя словы для вепрука’ (З нар. сл., КСТ, Мат. Гом.), кабусь! кабусь! ’тс’ (Маш.). Укр. кабась ’тс’. Рус. зах.-бран. кабась‑кабась ’тс’, рус. кабась ’ласкавы зварот да кабана’. Усх.-слав. утварэнне ад назвы кабана з фанетычнымі зменамі або рэгулярнымі для такога тыпу слоў, або пад уплывам іншых падзыўных (напр., вась‑вось і пад.). Магчыма і ўтварэнне з кабаська‑кабаська (гл.), якое ад памянш. назвы кабана кабаська (Некр.), кабусік (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)