Баро́даўка (БРС, Шат., Мал., Сцяшк. МГ). Рус. борода́вка, укр. боро́да́вка, польск. brodawka, чэш. bradavice, bradavka, балг. брада́вица, серб.-харв. бра̀давица і г. д. Прасл. *bordavьka, *bordavica. Утварэнне ад слав. *borda ’барада’ (гл.). Бернекер, 73; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 196. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 171. Махэк₂ (63) лічыць, што прасл. форма была *vorda, *vordavъka, *vordavica, роднасная ням. Warze ’тс’, якая потым трапіла пад уплыў слав. borda ’барада’ (гэтую версію падтрымлівае Трубачоў, Дополн., 1, 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)