Ла́стачкі (мн.) ’ласкавыя, пяшчотныя словы’ (Нас.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ластаўка ’ласкавая назва дзяўчыны, жанчыны’ і лёстачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні’, параўн. рус. ластуха ’ліслівец’. Не выключана, аднак, што гэта семантычны перанос лексемы ластачка (гл. ластаўка 1). Параўн. рус. ласточкой ’ласкава, лісліва’, ласту́ха, ласту́шка ’чалавек, які любіць лашчыцца’, ластушка ’ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, асабліва да маладой (нявесты)’. Да ластаўка 1 і ласка 1 (гл.). Утварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)