Рамі́знік ’фурман наёмнага экіпажу’ (ТСБМ), ’лёгкая фурманка для перавозкі пасажыраў’ (Варл.). Відаць, ад ням. Remise, якое можа азначаць ’сховішча для пэўнага транспарту’, што з франц. remise ’тс’ < re‑mettre ’адкладаць, захоўваць’, звязанае з лац. mitto/mittere ’кідаць’ і ’пасылаць’. Хутчэй за ўсё праз польск. remiza ’вазоўня’, параўн. чэш. remiz ’карэтня’, ’месца, дзе стаяць вазы’. Адсюль рамізнік — ’той, хто працаваў у вазоўні, абслугоўваў экіпажы’. Больш позняе ўтварэнне рамі́знік ’чалавек, які званіў у час пажару’ ад польск. remiza ’пажарнае дэпо’: былі такія рамізы… рамізнік быў напагатове і званіў (чэрв., Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салда́т ’радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. солда́т ’тс’, якое вядома з 1515 г.; запазычана праз зах.-еўр. мовы (ням. Soldat, франц. soldat і г. д. з італ. soldato ад soldare ’наймаць’); Праабражэнскі, 2, 352; Клюге, 568; Фасмер, 3, 709. З рус. і салдафо́н ’ваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек’ (ТСБМ); у рус. з солдат пад уплывам уласнага імя Агафон, гл. Фасмер, там жа. Ст.-бел. салдатъ (1710 г.) з той жа крыніцы (Булыка, Лекс. запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяўбці́, дзяўбу́, дзяўбе́ш, дзяўбе́; дзяўбём, дзеўбяце́, дзяўбу́ць; дзёўб, дзяўбла́, -ло́; дзяўбі́; дзяўба́ны; незак., каго-што.

1. Есці, хапаючы дзюбай ежу (пра птушак).

Галубы дзяўблі крупы.

2. Біць дзюбай.

Куры дзяўблі адна адну.

3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі паглыбляць, рабіць адтуліну.

Д. мёрзлую зямлю ломам.

Д. долатам паз.

4. перан. Бесперапынна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Што каму наўме, той тое і дзяўбе (прыказка).

5. перан. Папракаць, крытыкаваць (разм.).

Яго ўжо даўно дзяўбуць, а ён і вухам не вядзе.

Дзяўбці ў галаву (разм.) — настойліва пераконваць каго-н. у чым-н.

|| зак. прадзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзяўба́ны (да 3 знач.) і вы́дзеўбці, -дзеўбу, -дзеўбеш, -дзеўбе; -дзеўбаны (да 3 знач.).

|| наз. дзяўба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.

1. Займацца якой-н. працай, ажыццяўляць якую-н. дзейнасць.

П. у полі.

Хто працуе, той і мае (прыказка). Хто працуе, таму і шанцуе (прыказка). П. здзельна.

П. над помнікамі старой пісьменнасці (вывучаць іх). П. над сабой (удасканальваць сябе ў чым-н.). П. са слоўнікам.

2. Мець дзен. які-н. занятак, пасаду, служыць.

П. на фабрыцы.

П. у калгасе.

П. бухгалтарам.

3. на каго-што. Абслугоўваць каго-, што-н. сваёй працай.

П. на сябе.

Завод працаваў на абарону.

4. чым. Прыводзіць у дзеянне, кіраваць чым-н.

П. вёсламі.

П. рукамі і нагамі ў вадзе (плысці).

5. Знаходзіцца ў дзеянні, выконваць свае функцыі.

Матор працуе без перабояў.

Сэрца нармальна працуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́вы ’супрацьлеглы леваму; справядлівы, праўдзівы; невінаваты, маючы рацыю’ (ТСБМ, Ласт.), ’роўны’ (пін., Сл. ПЗБ), пра́ву ’прамы’ (ТС), ст.-бел. правы ’правы, неілжывы, невінаваты’ (Стан.), укр. пра́вий ’тс’, рус. пра́вый ’тс’, польск. prawy ’тс’, чэш., славац. pravý, в.-луж. prawy, н.-луж. pšawy ’тс’, славен. pravi ’правы, прамы; правільны’, серб.-харв. пра̏в, prȃvi ’прамы; невінаваты; правільны’, балг., макед. прав ’прамы, справядлівы, сапраўдны’, ст.-слав. правъ ’прамы; правільны, справядлівы’. Прасл. *pravъ(jь) звязваюць з *pьrvъ (гл. першы) і значэннем ’які стаіць наперадзе, першы’, корань той жа, што і ў *per (гл. перад) (Бязлай, 3, 105; Сной₂, 559); іншыя збліжэнні: лац. probus ’добры, сумленны, прыстойны’ (< *prō‑, гл. пра-), ст.-інд. prabhúh̥ ’выдатны; хто перавышае іншых’, ст.-англ. fram ’моцны, дзейны, смелы’, ст.-ісл.той, што стаіць наперадзе; хто імкнецца наперад’ (гл. Фасмер, 3, 352; ЕСУМ, 4, 551; БЕР, 5, 581). Паводле Мартынава (Балто-слав.-итал. изогл., 15–16; Язык, 61–62), роднаснае лац. pravus ’крывы, разбэшчаны, злавесны’, змяніўшаму значэнне ’прамы, спрыяльны’ на супрацьлеглае ў выніку семантычнай перабудовы. Першаснае значэнне ’прамы, просты’ лепш захавалася ў паўднёваславянскім арэале, аднак вядома і на іншых тэрыторыях, параўн. пра́ва ’прама’ (калінк., З нар. сл.). Згодна з Німчуком (Давньорус., 46), пераход ’прамы’ > ’правы’ звязаны са становішчам рук пры паказванні (“една випрямлена — prava, друга ненапружена — lěva”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Прымаць якія‑н. меры перасцярогі; быць асцярожным. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі, і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка. — Ах, сынок, ці ж так можна? Асцерагайся, не лезь на ражон! — маліла маці і несла то вішань, то свежага малака, то ягад. Карпюк. // каго. Быць асцярожным у сваіх адносінах з кім‑н.; пабойвацца каго‑н. Падпольнае і партызанскае жыццё навучыла яго [Косцю] асцерагацца ворага, не падпускаць яго да сябе. Якімовіч. Князь.. славіўся адвагай і вельмі запальчывым характарам, і.. яго асцерагаліся. Самуйлёнак. А Грышка, дык той проста лічыў Казюка не сваім хлопцам і казаў усім асцерагацца яго. Чарот.

2. чаго або з інф. Устрымлівацца ад чаго‑н., пазбягаць чаго‑н. з перасцярогі. Асцерагаліся партызаны да пары да часу выдаць свой баявы сакрэт. Лынькоў. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каму-чаму.

1. Перайсці на бок ворага; прадаць (у 2 знач.). Народ цябе, як брата, прыме, Калі Радзіму ты любіў, Калі не здрадзіў ты Радзіме. Буйло. Саша ўзненавідзела свайго брата, калі ёй здалося, што той здрадзіў і прадаўся фашыстам. Кучар.

2. Парушыць вернасць каму‑, чаму‑н. Як лёгка ісці, калі наперадзе крочыць чалавек, якому ты верыш ва ўсім, які ніколі не здрадзіць. Савіцкі. Так упершыню ў той дзень Адам здрадзіў кухару і стаў вучнем барадатага шаўца. Нядзведскі. // Парушыць сямейную вернасць, вернасць у каханні. Я хачу не згубы, Толькі крыху радасці Ды каб тая, любая, Да пары не здрадзіла!.. Лявонны.

3. перан. Перастаць дзейнічаць, праяўляцца, служыць каму‑н. Платон анямеў; ногі здрадзілі, і ён ухапіўся аберуч за край мучной скрыні. Ракітны. // Рэзка змяніцца (пра псіхічны стан чалавека). Спакой здрадзіў жанчыне: яна амаль скочыла да стала, схапіла таямнічы канверт, дрыжачымі рукамі выхапіла з яго, як з агню, пісьмо. Шамякін.

•••

Здрадзіць сабе — зрабіць што‑н. насуперак сваім перакананням.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Сунучы, наблізіць да каго‑, чаго‑н.; прысунуць. Ложак стаяў не там, дзе стаіць у хаце звычайна, — яго падсунулі да самага стала. Шамякін.

2. Засунуць пад што‑н. Маці выгнала з хаты парсюка, памыла рукі і падсунула нагою карыта пад лаўку. Галавач.

3. Непрыкметна падлажыць што‑н. Хмара выбраў некалькі паперак і працягнуў Крамнёву.. — Зможаш усё гэта ўмела падсунуць немцам? — спытаў Хмара, калі Крамнёў дачытаў усё да канца. — Пастараюся. Шашкоў. // Разм. Карыстаючыся чыёй‑н. няўважлівасцю, даць што‑н. фальшывае, непатрэбнае, непрыдатнае. — Вы падпісалі пратакол агляду месца здарэння. А там напісана, што пыл не патрывожаны. — Падсунулі, дык і падпісаў не чытаючы, — буркнуў Арэшка. Капусцін. [Упраўляючы:] — Адмаўляйся ад дошак. Там хітрыя ўсе: падсунуць абы-што, а тады скажуць — фонды вы свае выбралі. Беразняк.

4. Разм. Даць хабар. Сёй-той гаварыў, што не хвароба выратавала Драча ад акопаў, а грошы, якія той падсунуў пану доктару. П. Ткачоў.

•••

Камар носа не падсуне гл. камар.

Падсунуць свінню — тое, што і падлажыць свінню (гл. падлажыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасрэ́днік, ‑а, м.

1. Той, хто садзейнічае пагадненню, здзелцы паміж кім‑н. Гандлёвы пасрэднік. □ Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца [на рынку], шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца. В. Вольскі. [Дунін-Марцінкевіч] быў пасрэднікам і хадатаем у розных людзей па справах, звязаных з атрыманнем спадчыны. С. Александровіч. З вясны 1887 года стала дзейнічаць камісія прысяжных павераных, яна выконвала функцыі пасрэдніка паміж паверанымі і акруговым судом. Г. Кісялёў.

2. Той, хто дапамагае наладзіць кантакт паміж кім‑, чым‑н. — Хачу прасіць вас, — гаворыць Драгун, — аб сустрэчы з Бондарам. Сам канцоў не знайду. — Месяц няма вестак. Не ведаю, што думаць. — Людзі тут асталіся? — Дарагі мой, пасрэднікаў не меў. Не хачу мець. Вондар знаёмы мне, як і ты. Навуменка. Бібліятэкар — жывы пасрэднік паміж чытачом і літаратурай. «Звязда». // У міжнародным праве — нейтральная дзяржава або міжнародная арганізацыя, якая спрыяе мірнаму вырашэнню канфлікту паміж дзвюма іншымі дзяржавамі.

3. Спец. Суддзя, арбітр на манеўрах.

•••

Міравы пасрэднік — пасада ў царскай Расіі, устаноўленая пасля сялянскай рэформы 1861 г. для ўладжвання зямельных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Накіраванасць зроку на каго‑, што‑н. Я тады быў у тым узросце, калі ўжо не млеюць ад дзявочых поглядаў і ўсмешак. Васілевіч. [Якуб] зноў пераводзіць погляд на паляну і спрабуе ўявіць на ёй далёкі, напаўзабыты вобраз. Зарэцкі.

2. які. Выраз вачэй, манера глядзець. Мужны і дародны [Батура], Як той дуб, плячысты, погляд — ясны, чысты. Пушча. І чуць калі што вынікала, То бацька кідаў так, бывала, На хлопцаў погляд выразліва, Што тыя ў лаву баязліва Траха са страху не ўпаўзалі, Бо гэты погляд добра зналі. Колас.

3. Пункт гледжання. Кожны чалавек мае сваю асобную мерку да шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце... Бядуля. Кожны расказваў сваё, на яго погляд, самае цікавае і незвычайнае. Пальчэўскі. Погляд Дубоўкі на паэзію мае многа агульнага з поглядам на яе Максіма Багдановіча: як той, так і другі змагаліся за высокую культуру беларускага верша. Конан.

•••

Абвесці поглядам гл. абвесці.

Абеглы погляд — мімалётны, ледзь улоўны погляд.

На першы погляд — паводле першага ўражання.

На погляд — па знешняму выгляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)