Сцячы́1 ’зрабіцца кволым, тонкім’ (Сл. ПЗБ; ст.-дарож., Ск. нар. мовы), стычэ́ ’зніцець, вырасці кволым (аб гурках, бураках)’ (драг., Ск. нар. мовы), сцякацьрабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (Сл. ПЗБ), сце́каць ’марнець ад ценю (пра расліны)’ (ТС). Параўн. укр. стіка́ти ’зрабіцца кволым, захірэць (пра расліну)’, польск. ściekać ’тс’. Узыходзіць да *tekti ’цячы’, ’бегчы, імкнуцца’, параўн. літ. tekė̃ti, ištekė̃ti ’паднімацца ўверх’, у тым ліку пра расліны, якія хутка растуць, каб вырвацца з ценю.

Сцячы́2 ’быць дастатковым, хапаць’: як мукі сцячэ, то і няўмелька спячэ (Янк. БП). Параўн. серб.-харв. стѐћи ’набыць, здабыць’, дыял. сте̏ћ ’атрымаць, зарабіць’, што да прасл. *tekti (Скок, 3, 450). Да цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́вер ‘халодны паўночны пранізлівы вецер’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяшк.; віц., Нар. словатв., Сержп., Ян.), сі́верка ‘намаразь’ (Ян.), ‘халодны вецер’ (Пятк. 2), сі́верны ‘халодны, сцюдзёны’ (ТСБМ, мін., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), сі́вярнік ‘вецер з поўначы’ (Сцяшк. Сл.), сі́верацьрабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.)’ (ТСБМ), сівярэ́ць ‘халадаць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сі́вер ‘холад; халодны пранізлівы вецер’, рус. арх. си́вер ‘паўночны вецер’. Тлумачыцца з север (сѣверу), дзе и з ѣ (Фасмер, 3, 616), аб умовах гэтага пераходу гл. Карскі, 1, 216. Параўн. се́вер (siévir) ‘сухі сцюдзёны вецер’ (Варл.), семантычна больш ранняя форма, гл. ЭССЯ, 8, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паго́ня, ‑і, ж.

1. Праследаванне таго, хто ўцякае. Кінуцца ў пагоню. Наладзіць пагоню. □ Час ад часу ласіха будзе спыняцца, каб падпусціць чалавека бліжэй і заахвоціць яго да далейшай пагоні. В. Вольскі.

2. Адзін чалавек або група людзей, якія праследуюць каго‑н. Паслаць пагоню. Накіраваць пагоню ў іншы бок. □ [Саша] чуў, як нехта бяжыць па яго слядах, што гэты нехта зусім блізка — не выратавацца, не схавацца ад пагоні. Мікуліч.

3. перан.; за чым. Моцнае жаданне атрымаць што‑н., дабіцца чаго‑н., імкненне да чаго‑н. Пагоня за кнігай. Пагоня за славай. □ У віры жыцця, у пагоні за праўдай не адна іскарка залятала ў душу, ад якой пачынала рабіцца і цёпла і радасна. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спець 1, спяю, спяеш, спяе; спяём, спеяце; зак., што і без дап.

Зак. да пець (у 1, 3 і 4 знач.) і спяваць (у 1, 2 знач.).

спець 2, спее; незак.

1. Рабіцца спелым, выспяваць (пра гародніну, злакі і пад.). На дубах спелі жалуды. Чорны. Пшаніца спее, пад сонцам яна як вылітая з медзі. Пестрак. Направа ад дарогі рос Авёс, Налева — памідоры спелі. Корбан.

2. перан. Развівацца, фарміравацца, складвацца. Спеюць Настроі і думкі. Глебка. Я іду паўз бераг Нарачы, Спее песня ў душы. А. Вольскі. Ганя бачыла, што ў Косці, як яна казала, спеюць вялікія здольнасці (ён мог ужо чытаць, лічыць), пераканала ў гэтым Максіма. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

составля́ться несов.

1. склада́цца, скла́двацца;

2. (организоваться) склада́цца, скла́двацца, арганізо́ўвацца;

3. (скапливаться) збіра́цца;

4. (получаться в итоге) склада́цца, скла́двацца;

5. (складываться, возникать) склада́цца, скла́двацца; см. соста́виться;

6. страд. састаўля́цца, склада́цца, скла́двацца; уклада́цца; рабі́цца; арганізо́ўвацца; збіра́цца; см. составля́ть 1—3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слізі́ць ‘сачыцца’, ‘мокнуць (пра рану)’ (Сл. ПЗБ, ПСл), слі́зіць, слізі́ць ‘тс’ (ТС), сюды ж, відаць, і слю́знуць ‘прэць, гніць’ (Варл.). Параўн. укр. слизи́ти ‘сачыцца’, славац. sliziť ‘прапускаць вадкасць’, славен. slizéti ‘сачыцца’, серб.-харв. слизити ‘паціху цячы, сачыцца’, slíziti ‘тс’, балг. дыял. слизи ‘паціху прасочваецца праз якую-небудзь перашкоду, сочыцца’. Борысь (Czak. stud., 82) адносіць сюды і ўкр. сли́знути ‘таяць’, н.-луж. śliznuś ‘таяць, распускацца (пра снег, масла)’, старое польск. śliznąć ‘пакрывацца сліззю, рабіцца слізкім (пра мяса і інш.)’, śliżeć ‘станавіцца слізкім, вільготным (пра сала)’, славен. slizniti ‘таяць (пра снег, масла)’ і рэканструюе прасл. *sliziti ‘выдзяляць з сябе вільгаць, слізь’, што суадносіцца з *slizъkъ (з суф. ‑ъkъ), гл. слізкі, слізь. Параўн. БЕР, 6, 878; SEK, 4, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стэп ‘бязлесная раўніна, пусташ’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС), сцеп (сьцеп, степ) ‘тс’ (ТС, Бяльк., Косіч). Параўн. укр. степ, рус. степь. Мяркуецца, што з’яўляецца метафарычным пераносам у геаграфічную тэрміналогію анатамічнага тэрміна прасл. *stьpь ‘хрыбет, спіна (у жывёл)’, параўн. рус. степь ‘хрыбет, спіна (у быка, каровы, каня, сабакі)’, гл. Мяркулава, Этимология–1968, 86–91), харв. stȃpi ‘свіныя лапаткі’, stȇpi ‘кавалак свінога мяса з лапаткамі’ (Борысь, Etymologie, 407–408), утворанага з дапамогай суф. ‑ь (< ‑ĭ‑) ад асновы, засведчанай у літ. stìpti ‘затрымлівацца, марудзіць; цапянець’, stiprùs ‘моцны, цвёрды’, лат. stiptрабіцца цвёрдым’, лац. stipes ‘пень, калода’ (< і.-е. ste̯ip‑, stip‑). Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 755–756; ЕСУМ, 5, 409. Беларускае слова, відаць, з украінскай і/ці рускай моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупе́хавы ‘трухлявы, збуцвелы, гнілы’ (Бяльк.), трупе́хлы ‘гнілы, ломкі ад гніласці, спарахнелы, трухлявы’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Ласт., Нік., Оч., Варл., Юрч., Сцяшк. Сл.; мёрск., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), трупе́хліна ‘твань, гніль, трухля’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), ‘гнілое дрэва’, ‘нямоглая жанчына’, ‘зусім слабая асоба’ (Юрч. СНЛ), трупяхля́вый ‘падгнілы’ (там жа), трупе́хнуць ‘трухлець, парахнець, гніць да трухлявасці, распадацца’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Нік., Оч.; в.-дзв., Шатал.; полац., Нар. лекс.). Параўн. рус. дыял. трупе́хлый, трупе́рхлый ‘трухлявы, гнілы (пра дрэва)’, смал. трупе́хнутьрабіцца трухлявым’. У аснове назоўнік *трупеха, вытворны ад труп, гл.; параўн. укр. трупахи́, трупехи́ ‘від сліў’, якія ўзводзяцца да струп (ЕСУМ, 5, 454). Параўн. палаталізаваны варыянт, гл. трупешлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устра́иваться

1. ула́джвацца; (налаживаться) нала́джвацца; (приходить в порядок) упарадко́ўвацца;

2. (располагаться) устро́йвацца, ула́джвацца; (приспосабливаться) прыла́джвацца;

3. (поступать на работу, занимать какое-л. положение) устро́йвацца, ула́джвацца;

4. страд. устро́йвацца, рабі́цца; майстрава́цца; прыстро́йвацца, прыла́джвацца; арганізо́ўвацца, нала́джвацца; спраўля́цца; учыня́цца; упарадко́ўвацца; ула́джвацца, уладко́ўвацца; см. устра́ивать 1—5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй. Асіпенка. Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень. Багдановіч.

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца. Навуменка. Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю. Бажко.

3. перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада. Дуброўскі. Рачулкі моршчыліся ў пене. Бядуля. // Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)