заскару́злы, ‑ая, ‑ае.

Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Грубыя, заскарузлыя рукі нагадвалі ўсохлую патрэсканую зямлю. Дуброўскі. // перан. Адсталы, закаснелы. Дзесьці ў цёмных нетрах заскарузлай Данькавай душы ёсць нешта такое, што можна назваць падабенствам да чалавечых пачуццяў. Шкраба. Кіпела Затонне, выбітае з каляіны заскарузлай плыні вясковага жыцця. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ашу́драны, ошу́драны ’многа, але дрэнна апрануты’ (лельч., Цыхун, вусн. паведамл.), укр. жытом. о̂шу́драні ’вылінялы’ (пра птушак) (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Відаць, звязана з шудравы ’не гладкі, шурпаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парэ́паны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Патрэсканы, шурпаты. Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы. Асіпенка. [Толік] стаяў.. і цёр адна аб адну свае босыя, парэпаныя ногі — кусалі камары. Капыловіч. Пры вуліцы тырчалі два парэпаныя счарнелыя слупкі, што нейкім цудам уцалелі ад плота. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ. kraupus ’няроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абве́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абветрыць.

2. у знач. прым. Які зазнаў уздзеянне ветру. Палаў заход на парусе далёкім, Абліў віном абветраны граніт. Бядуля.

3. у знач. прым. Агрубелы, шурпаты, пацямнелы ад даўняга знаходжання на ветры, холадзе. Абветраныя, патрэсканыя вусны Ганны, нервова смыкнуўшыся, застылі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выкрасліць у многіх месцах, выкрасліць усё або ўсіх, многіх. Павыкрэсліваць радкі з вершаў. Павыкрэсліваць удзельнікаў са спісаў. □ Войцік прачытаў [твор] і, нібы сам сабе, заўважыў, што для пачатку атрымалася нядрэнна, толькі стыль шурпаты. Але калі пачаў правіць «стыль», дык столькі павыкрэсліваў і дадаў, што не пакінуў некранутым амаль ні аднаго радка. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струпава́ты ‘у струпах, пакрыты струпамі’ (ТСБМ), струпова́ты, струпча́сты ‘ў глыбокіх трэшчынах’ (ТС), струпова́тый ‘няроўны, вузлаваты (палатно, ніткі)’ (Сл. Брэс., Уладз.), струплі́ва ‘няроўная, недастаткова вымешаная (пра гліну)’ (Вярэн.). Да струп1 (гл.). Параўн. укр. струпки́й ‘аб дарозе — пакрыты замёрзлай граззю’, струпува́тий ‘струпаваты (аб дарозе)’, ‘шурпаты, у калдобінах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́паны ’патрэсканы, шурпаты’ (Мат. Гом., ПСл), рэ́паныя грыбы ’пеўнік стракаты (грыб)’ (Нар. словатв.), рэ́паны, рэ́йпаны ’рэпана жаба (земляная жаба, рапуха)’ (ТС), рэ́йпаны ’цёмны, забіты’ (Жыв. сл.). Укр. репаний ’патрэсканы; грубы’, славац. rapavý ’рабы; парэпаны’, rapina ’воспіна, шчарбіна’, макед. рапавшурпаты’, балг. репейак ’няроўная шурпатая паверхня’. Літ. raupaĩ ’воспа’. Аснова *ropa ’гной’. Найбольш дакладныя адпаведнікі звязаныя з чаргаваннем е : олат. repeči ’нешта няроўнае; патрэсканая скура’, rept ’зарубцоўвацца’, балг. ропка, ропа ’яма, роў’, ропчев ’са слядамі воспінаў на твары’. Асновы *rep‑ і *ropa маюць узаемаабумоўленыя значэнні: 1) трэскацца — біць, струменіць — шчыліна, яма; 2) трэскацца — шчыліна — няроўнасць — грубы. Семантычныя паралелі рус. лопать(ся)лопань ’калодзеж на балоце’, прыскатьпрыщ ’пухір, вадыр’ (Куркіна, Этимология–1972, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́пы ’прадукт харчавання з зярнят розных культур’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС). Укр. крупа, рус. крупа, крупы ’тс’, ст.-слав. кроупа ’кроха’, серб.-харв. кру́па ’крупа’, славен. krúpa ’тс’, польск. krupa ’крупа, град’, чэш. kroupa, kroupy, славац. krúpa, krúpy, н.-луж. kšupa, kśupy, в.-луж. krupa, krupy ’тс’. Прасл. krupa да krupiti ’рабіць крупны памол’, krupъ ’крупны’. Найбольш надзейныя індаеўрапейскія паралелі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. kraupùs ’няроўны, шурпаты’, krùpti ’пакрывацца струпамі’, ст.-ісл. hrufa ’струп’, hrjufrшурпаты’. Не выключана генетычная сувязь з kruxъ, krušiti (гл. крух, круха). Тады гаворка ідзе аб і.-е. kreu̯‑ ’ламаць, крушыць’ з датэрмінатывамі ‑p‑ і ‑s‑ (Бернекер, 630; Буга Rinkt, 1, 446–447; Фрэнкель, 290; Слаўскі, 3, 177). Параўн. прасл. trupъ і truxъ (гл. труп і труха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валья́ншурпаты валік, з дапамогай якога гатовая тканіна накручваецца на таварна-здымны валік’ (КТС). Да вал (?). Даль (1, 163) прыводзіць вальян, вальявочный, вальячный ’разная, чаканная работа’, якія звязвае (гл. таксама Шанскі, 1, В, 15) з вальяжный ’прыгожа выраблены’ < во‑льячный ад льяк ’форма пры ліцці’. Тады, магчыма, вальян — гэта спецыяльна адліты вал з адпаведнымі «шурпатасцямі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)