Перакабе́лы, пэрэкобі͡элы ’чорны бык ці карова з белай паласой упоперак тулава’ (Бес.), ст.-польск. przekobiały ’ў белыя палосы’, przekoczarny ’ў чорныя палосы’. Да пе́рак і бе́лы (гл.), параўн. славен. pré̥koš ’назва свойскай жывёлы, у прыватнасці, свінні’, pré̥kast ’паласаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наперакі́ ’насуперак, назло’ (Арх. Федар.), напяраке́ ’насупроць’ (Жд. 1), напярэк ’тс’ (Нас.), польск. naprzekiупоперак’, чэш. мараўск. napříky ’насуперак’, ст.-чэш. napřieky, славац. naprieky, в.-луж. naprěki, балг. напреки, макед. напреки. Прасл. *naperky, ад *perky (ESSJ SG, 2, 129), гл. пе́рак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасячы́ і перасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; што.

1. Рассячы папалам, на часткі.

П. жэрдку.

Бізуном бервяна не перасячэш (прыказка).

2. Перайсці, пераехаць што-н. упоперак.

П. вуліцу.

П. экватар.

3. Прайсці па паверхні чаго-н. ад аднаго канца да другога.

Чыгунка перасячэ нашу вобласць.

Поле перасечана ярам.

4. перан. Перагарадзіць каму-, чаму-н. (дарогу, шлях і пад.).

Атрад перасек шлях непрыяцелю.

|| незак. перасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлу́чнік, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто разлучыў, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей. — Я праклінаю таго разлучніка, які стаў тады нам упоперак дарогі, як чорны прывід. Сабаленка.

2. Абл. Мужчына, які развёўся з жонкай. [Люба:] — Ды і хлопцаў пасля вайны не так што і было. А за якога разлучніка ісці... [Валянцін:] — Што там разлучнік? Вось Жана на дзеці пайшла. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́к

1. предлог с род. поперёк;

2. нареч., см. упо́перак1;

стаць (стая́ць) п. даро́гі — стать (стоя́ть) поперёк доро́ги;

стаць п. го́рла — стать (встать) поперёк го́рла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

П. мяшок з аднаго пляча на другое.

П. мяч за рысу.

2. што. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

П. кладку цераз ручай.

3. перан., каго-што. Перамясціць, адправіць на іншае месца.

П. тэхніку ў раён меліярацыі.

П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакі́дванне, -я, н. і перакі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтага часу з такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця. Няхай. // Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.

2. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго‑н. Выкрыць хітрыкі. Выкрыць самахвальства. Выкрыць хлусню. Выкрыць антынародны характар самаўладства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́раз, прыназ. з В.

1. Упоперак чаго-н., з аднаго боку на другі.

Перайсці ц. вуліцу.

Пабудаваць пераправу ц. раку.

2. Паверх чаго-н.

Пераскочыць ц. плот.

3. Праз, скрозь што-н. (пры назвах прадметаў, асяроддзя, праз якія хто-, што-н. праходзіць, пранікае).

Ісці ц. лес.

Залезці ц. акно.

Ц. шыбы ледзь прасочвалася святло.

4. Пры дапамозе каго-, чаго-н.

Перадаць прывітанне ц. знаёмага.

5. Праз некаторы час або праз некаторую адлегласць пасля чаго-н.

Сустрэліся ц. год.

Дрэўцы раслі ц. кожныя дзесяць метраў.

6. Па якой-н. прычыне, па віне каго-н.

Ц. яго многія пацярпелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.- укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́к ’палявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)