◎ Лату́ха ’вялікая хустка ў клетку’ (XVI ст.), ’палеская світка — верхняя суконная вопратка з бакавымі клінамі’ (брэсц., валынск., Малч.), зневаж. ’паліто з шэрага сукна’ (Тарн.), ’саматканая світка’ (Сіг.), латушка ’старая парваная світка’ (кобр., Шн. 3; Сіг.). Палескае. Да латаць© (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плашчы́ца, плошчы́ця (płoščyća) ’клоп’ (Тарн.), параўн. польск. сілез. płoščyca, płoščka ’тс’; ст.-польск. płoszczyca (< *plosčica, Банькоўскі, 2, 628). Да плоскі, пласкі ’сплюснуты’, параўн. блашчыца ’клоп’ (гл.), параўн. яшчэ ст.-рус. площица ’клоп’, якое Німчук (Давньорус., 222) выводзіць з плоск‑ыи.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бато́г ’бізун’ (Тарн.), бату͡ог (Бесар.). Укр. баті́г ’тс’, рус. бато́г, польск. batog, чэш. batoh. Лічыцца вытворным ад бат (гл.). Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56–57; Слаўскі, 1, 28. Але ёсць думкі аб запазычанні гэтага слова з усходніх моў, што не пераконвае (Фасмер, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўшня́к ’вушак у дзвярэй’ (Тарн.), прушня́к ’тс’ (ваўк., слуц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), проўшня́к, прушня́к, прыўшэ́нь ’вушак’ (пін., івац., Нар. сл.), про́ўшаваць ’змацоўваць бярвенне ў плыце’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да правушына (гл.), параўн. рус. проу́шина ’праём, адтуліна’. Да пра- 2 і вуха. Семантычную матывацыю гл. вушак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ндзіца, лэндыця, лэндыца, лындыця ’кліны пад пахамі ў кашулі’ (Сакал.), лендыцы, лэндвіцы ’тс’ (Тарн.). Відавочна, з лентица, параўн. ст.-рус. лентий, лентие ’шырокая стужка тканіны’, ’ручнік’, а таксама рус. ленда ’стужка’, якія са с.-грэч. λέντιον ’стужка льняной тканіны’ < нар.-лац. *lenteum, лац. linteum ’палатно’ (Фасмер, 2, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сашні́к ’рабочая частка сахі, культыватара, веялкі — востры жалезны нарог’ (ТСБМ, Тарн., Выг., Клім., ДАБМ, камент., 826). Укр., рус. сошни́к, польск. дыял. (лінгвагеаграфію гл. Кандрацюк, Бел.-польск. ізал., 54) sosznnik, sasznik, susznik ’тс’. Ад саха з суф. ‑нік. Упершыню фіксуецца ў другой палове XVI ст. Падрабязна гл. Смулкова, 29 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіць ’абхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niż ’сашнік плуга’ (Тарн.), укр. ніж, рус. нож, польск. nóż, чэш. nůž, славац. nôž, в.-луж. nóž, н.-луж. nož, славен. nòž, серб.-харв. но̑ж, макед., балг. нож. Прасл. *nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́янка 1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес. віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун. ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр. ві́янка ’веянне збожжа’, рус. урал., сіб. ве́янка ’веялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).
Веянка 2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)