Праўшня́к ’вушак у дзвярэй’ (Тарн.), прушня́к ’тс’ (ваўк., слуц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), проўшня́к, прушня́к, прыўшэ́нь ’вушак’ (пін., івац., Нар. сл.), про́ўшаваць ’змацоўваць бярвенне ў плыце’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да правушына (гл.), параўн. рус. проу́шина ’праём, адтуліна’. Да пра- 2 і вуха. Семантычную матывацыю гл. вушак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)