саладжа́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З прысмакам салодкага; саладкаваты. Саладжавы кісель. □ Вёска, наскрозь прапахлая саладжавым водарам жытнёвых снапоў, жыла рэдкімі галасамі, рыпеннем веснічак і колаў фурманак, нейкімі ўздыхамі і шапаценнем. Б. Стральцоў. Піва не ішло, нібы яно было нейкім гаркавым, ні то задужа саладжавым. Лынькоў.

2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ласкавы. Не! Ты не той саладжавы сват, Што суліць да скону ціш ды лагоду. Барадулін. // Які вызначаецца фальшывай пяшчотнасцю. Паліне зрабілася непрыемна ад яго саладжавай усмешкі, яна заспяшалася і развіталася суха. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́цця ‘жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце’, ‘маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., З нар. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ‘адна з удзельніц вясельнай дружыны’ (віл., З нар. сл.), сваце́я ‘жанчына ў якасці гаспадыні на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), укр. сва́ття, рус. сва́тья ‘свацця’, серб.-харв. сва̏ћа ‘сваха; свацця’, макед. сва́ка ‘тс’, балг. сва́тя ‘свацця’. Прасл. *svatьja; ад *svatъ (гл. сват) з суф. ‑ьja аналагічна рус. гость: гостья; гл. Фасмер, 3, 570; БЕР, 6, 537.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́раста ‘выбраны або прызначаны ў абшчыне, арцелі; адказны класа, гурту і пад.’ (ТСБМ, Бяльк., Рам. 3), ‘сват на вяселлі’ (пін., Шатал.), ста́руста ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. староста ‘службовая асоба, якая кіравала паветам у ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ста́роста, рус. ста́роста ‘тс’, польск., в.-луж. starosta ‘стараста абшчыны’, славац. starosta ‘тс’, чэш. starosta ‘правадыр, начальнік’. Параўн. яшчэ стараж.-рус. староста ‘стары; старшыня; стараста; кіраўнік, эканом’. Прасл. *starosta. Да стары; гл. Фасмер, 3, 747; Брукнер, 514; Махэк₂, 574; Борысь (575) мяркуе, што першапачаткова гэта быў абстрактны назоўнік на ‑ostь: *starostь, які потым перайшоў у катэгорыю назоўнікаў на ‑а тыпу слуга, ваявода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брат м.

1. брат;

ро́дны б. — родно́й брат;

стрые́чны б. — двою́родный брат;

2. чаще мн. (по отечеству, национальности) бра́тья;

Браты́ і сёстры! — Бра́тья и сёстры!;

3. фам. (форма дружеского обращения) брат;

ты, б., дрэ́нна мяне́ ве́даеш — ты, брат, пло́хо меня́ зна́ешь;

4. (монах, член религиозной секты) брат;

мало́чны б. — моло́чный брат;

наш б.фам. наш брат;

на бра́та — на бра́та;

ні б. ні сват — ни брат ни сват;

сам чорт не б. — сам чёрт не брат;

свой б. — свой брат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сва́дзьба ‘вяселле’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Кольб.), ‘вясельная капэла’ (Сцяц.), сва́цьба ‘запрошаныя ўдзельнікі вяселля’ (ашм., Станк.), ст.-бел. свадба ‘вяселле’ (Альтбаўэр). Укр. сва́дьба, сва́йба, рус. сва́дьба, ст.-рус., рус.-ц.-слав. сватьба, польск. swadźba, н.-луж. swajźba, swaźba, чэш. svadba, дыял. svarba, славац. svadba, серб.-харв. сва̏дба, славен. svatba, балг. сва́тба, макед. свадба. Прасл. *svatьba, адкуль пасля падзення рэдукаваных і азванчэння t — сучасныя формы. Ад *svatati, *svatiti ‘сватаць’ < *svatъсват’ з суф. ‑ba; гл. Трубачоў, История терм., 142; Скок, 3, 361; БЕР, 6, 535; Махэк₂, 594; Сной₁, 621. У літаратурнай мове выцеснена словам вяселле, а свадзьба лічыцца русізмам; прынамсі так можна зразумець аўтараў Сл. ПЗБ (4, 380), аднак шырокая дыялектная распаўсюджанасць слова (гл. ДАБМ, к. 338) ставіць гэта пад сумненне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стры́гчы, стрыгу, стрыжэш, стрыжэ; стрыжом, стрыжаце, стрыгуць; пр. стрыг, ‑ла; незак., каго-што.

1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. □ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка. Бажко. // Зразаць, падразаць каму‑н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ... Якімовіч. // Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны. Грачанікаў. // Спец. Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.

2. Падразаць валасы якім‑н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.

•••

Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго‑н., кідаць позіркі на каго‑н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой. Дуброўскі.

Стрыгчы вушамі — паводзячы вушамі, прыслухоўвацца (пра коней, зайцаў).

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх‑н. адносінах, падганяць пад адно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брат, ‑а; мн. браты, ‑оў; м.

1. Кожны з сыноў у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў. Бацька.. [Марынкі], Раман Дзянісавіч, маці і малодшы брат Міша .. вячэралі. Хадкевіч. На другой палове [вагона] месціцца дзіцячы тапчан, тут жа спіць Міколаў старэйшы брат. Лынькоў.

2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў. Браты па класу. Браты-славяне. □ Дняпроўцы прынялі на сябе галоўны ўдар, уласнымі грудзьмі прыкрылі ўкраінскіх братоў. Шамякін.

3. Разм. Форма сяброўскага звароту да мужчыны. — Давай, брат, падкіну! — параўноўваючыся з салдатам, спыніў.. [шафёр] машыну. Васілевіч. [Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу патрапіць. Крапіва.

4. Член рэлігійнай секты; манах.

•••

Малочны брат (сястра) — сын (дачка) мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама гэтыя дзеці ў адносінах да дзяцей мамкі.

Ваш брат — вы і на вас падобныя. [Маеўскі:] — Мы людзі навучаныя не горш за вашага брата, салдата. Бачылі і не такое. Шамякін.

На брата — на кожнага. — Наташачка, золатка, слухай мяне, — верхаводзіў Лукаш, — па дзвесце на брата. Лобан.

Наш брат — я і на мяне падобныя. Таварышы давалі наказ: «Працуй шчыра, любі людзей, не падвядзі нашага брата, журналіста». Сергіевіч.

Ні брат ні сват — зусім чужы, ніякі не родны.

Ні свата ні брата — без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі.

Сам чорт не брат каму — пра таго, хто ні ад каго, ні ад чаго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца.

Свой брат — пра чалавека аднолькавага стану і становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паса́д1 ’снапы, раскладзеныя ў рад для малацьбы цэпам’ (паўсюдна, апрача Зах. Палесся і Зах. Віцебшчыны — ДАБМ, к. 285; ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Янк. БП, Некр., Сцяшк., ТС, Янк. 2, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’колькасць снапоў, высушаных у ёўні за адзін раз’ (Касп., Шатал.), ’месца на таку для абмалочвання снапоў’ (паст., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), ’будынак для абмалочанага збожжа’ (Мат. Гом.). Укр. поса́д, рус. поса́д ’род або круг снапоў’, том. насад ’тс’, уладз. ’рад дамоў з аднаго боку вуліцы’, польск. posad, posot, posou̯t ’снапы на таку для абмалоту’, славен. pósad, násad, nasàd, серб.-харв. на́сад, макед. насад ’тс’. Прасл. posadъ. Да садзі́ць ’насаджваць’ (гл.). Першапачаткова, відаць, снапы насаджвалі на нешта ці ўсаджвалі (напр., у азярод), калі малацьба была больш прымітыўнай. Параўн. малацьбу ў Сярэдняй Азіі і на Каўказе, дзе малацілі пры дапамозе дошак з вострым) зубамі (Основы этнографии, M., 1968, 168).

Паса́д2 ’трон, прастол уладара’, ’месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), дзе сядзіць маладая на вяселлі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Маш., Мал., Касп.; КЭС, лаг.; ТС, Бяльк.), ’рознае дабро, рэчы’ (паўн.-усх., КЭС), ’вышка’ (Яруш.), ’як каравай дзеляць, тады ета пасад, маладой расплятаюць касу’ (Мат. Гом.), садзіць на пасад ’садзіць маладую на воз да маладога’ (паўн.-усх., КЭС). Яшчэ ў X ст. пасад — ’гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной’, ’прыгарад, прадмесце, пасёлак’ (ТСБМ). Укр. посад, рус. посад, ст.-рус. посадъ, польск., ст.-польск. posad(a) ’тс’. Да пасадзіць < па‑ і сад, садзі́ць (Ягіч, AfslPh, 13, 300; Фасмер, 3, 338). Брукнер (432) выводзіць з posagъ (гл. паса́г). Сюды ж пасажа́нка, паса́дная маці ’пасаджоная маці’, паса́жаны бацькасват’ (Сцяшк., Сл.), паса́жаны, пасаджоны (бацька, маці) ’хросныя’ (Бір.), пасаднік ’намеснік князя’, ’выбраны вечам правіцель горада ў Старажытнай Русі’ (ТСБМ), пасадзі́ць ’усадзіць у зямлю’, ’паставіць у гарачую печ’, ’прымусіць сесці’, ’арыштаваць’, ’пакінуць знак’, ’прывесці ў нягоднасць’, ’змясціць у вулей рой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)