Плёхараспусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. дыял. плёхараспусніца’. Сюды ж, відаць, польск. plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш. (u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен. spleháti ’знасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв. pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл. *plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед. плеска ’пляскаць у далоні’, укр. плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шлю́ха груб., прост. (женщина лёгкого поведения, развратница, проститутка) распу́сніца, -цы ж.; прасталы́тка, -кі ж.; самада́йка, -кі ж.; (проститутка) прастыту́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузны ’непрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніцараспусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзуньяраспусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́йдаць ‘хадзіць (ад хаты да хаты), бадзяцца’ (Ян.). Відаць, імітатыўнага (гукапераймальнага) паходжання, параўн. трайдоліць (гл.), бліжэйшыя адпаведнікі: чэш. trajdati ‘бадзяцца, блукаць, вандраваць, валацужнічаць’, trajda ‘валацужная жанчына’, ‘распусніца’, ‘кумка’, ‘балбатушка, лапатушка’, паўд.-чэш. tráda ‘тс’, якія Махэк₂ (648–649) выводзіць з tragat se ‘ледзь ісці, валачыцца’, мар.-славац. tragat sa ‘ісці з намаганнем’, роднаснымі якім ён называе лац. trahere ‘цягнуць, валачыць’; узводзіцца да прасл. *tragati, у чэшскім слове ‑g‑ (замест ‑h‑) з-за экспрэсіўнасці слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́ржа1 ’дзіцячая цацка: косць з парасячай ці авечай нагі, у якой пракручваецца дзірка, у дзірку зацягваецца нітка. Нітку накручваюць і расцягваюць; расцягваючыся, нітка раскручваецца і прыводзіць у рух костачку. Костачка круціцца і вурчыць, «журжыць»’ (Бяльк.). Параўн. рус. раст. журже́лка ’дзіцячая цацка з косці’, ’бабка для гульні’. Параўн. жужу́лачкі ’цацкі з касцей’, жураўка ’калодка з дзіркай у прыладах’. Тлумачэнне рэаліі вядзе да сувязі з дзеясловам *журжаць (параўн. рус. варонеж., кур. журжать ’гусці’), але ці не народная гэта этымалогія, асабліва калі ўлічыць словы жураўка, жужулачкі? Ці няма тут адлюстравання і.-е. *geu‑ ’згінаць, скручваць’ з пашырэннем ‑r‑ (Покарны, 1, 393–397)? Параўн. літ. gauras, лат. gauri ’валасы на целе’, літ. ’ільняное валакно’, с.-іран. gūaire ’кучары’, нарв. kaure ’тс’. Няясна. Гл. яшчэ жу́ржа2.

Жу́ржа2распусніца’ (Бяльк.), ’непаседлівая жанчына’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. валаг., перм., сарат. журжараспусніца, каханка’, без месца ’буркун’, калуж. журжавый ’бурклівы’. Значэнне ’непаседлівасці’, а таксама пашыранасць там жа, дзе журжа1 ’цацка, што круціцца’, вядзе да сцвярджэння аб сувязі гэтых амонімаў паводле «паводзін». Аднак рус. значэнне ’бурклівы’ вядзе да магчымай сувязі з «гукавым» бокам цацкі, а пашырэнне на далёкіх рус. арэалах, дзе не зафіксавана адпаведная цацка, дазваляе нават меркаваць аб самастойным развіцці там слова журжа на базе дзеяслова тыпу журить з экспрэсіўным падваеннем зычнай: *журжить ’бурчаць’, а магчыма, і ’многа гаварыць’. Параўн. кубан. журба ’журлівы чалавек’. Калі ж журжа2 — агульнае ўсх.-слав. слова, сувязь з журжа1, відаць, другасная, а першаснае значэнне журжа2, магчыма, ’каханка’ (’тая, пра якую журбота, клопат, туга’), адкуль ’распусніца’. Фіналь ‑жа можна разглядаць і як суфікс (параўн. любжа ’зёлкі для любві’, Гарэц.; Сцяцко, Афікс. наз., 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёх-лёх-лёх!1 ’падзыўныя воклічы свінні да парасят’ (мсцісл., З нар. сл.). Гукапераймальнае. (Як і рус. перм. лёх‑лёх ’падзыўныя воклічы для сабак’). Аднак услед за Слаўскім (4, 319) драг. і стол. лёха ’свінаматка’, а таксама ’неахайная, тоўстая жанчына’ (І. Лучыц-Федарэц; В. Вярэніч, вусн. паведамл.), брэсц. ’неахайная, гультаяватая асоба’ (Нар. лекс.), як і падобнае ўкр. льо́ха ’свіння’, можна аднесці да крыніцы запазычання — польск. locha ’свіння — дзікая і свінаматка’, якое суадносіцца з чэш. lachna, lachna ’тоўстая жанчына’, ’бессаромніца’, славац. lacha ’бедная жанчына’, lʼocha ’легкадумная жанчына’, рус. лоха ’неразумная жанчына’ і з ням. Lose ’свінаматка’, ’распусніца’ (Слаўскі, там жа). Сюды ж палес. лёхаецца — аб цечцы ў свіней (Тарн.), якое Слаўскі (4, 320) суадносіць з łachać ’бегаць’. Параўн. і бел. лахаць1.

Лёх-лёх-лёх2 — аб вадзе (смарг., Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае. З плёх‑плёх‑плёх, якое да плёхаць, плюхаць (гл.). Сюды ж лёхаць ’булькаць (пра ваду)’ (смарг., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ска ’любоў, пяшчота, лагоднасць’, ’ласкавасць, добрая воля, паслуга, спачувальныя, прыхільныя адносіны’, ’літасць, міласць, паблажка, спагада’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., Сл. паўн.-зах.) і іншыя значэнні гэтай лексемы ў фразеалагізмах (гл. ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. яшчэ ласка — тое ж, што і кграция (XVI ст.). Укр. ласка, рус. ласка, польск. łaska, чэш., славац. láska, славен. láska (паводле БЕР, 3, 316), балг. ласка, ц.-слав. ласка, серб.-харв. ла̏ска, макед. ласка ’ліслівасць’. Прасл. laska ’пяшчота, любоў, лашчанне, міласэрнасць, велікадушнасць, прыхільнасць, спагада, дружба’ (Слаўскі, 5, 20), якому адпавядаюць літ. lokšnùs (*lāsk‑nus) ’уражлівы, адчувальны, пяшчотны, мілы’ (Буга, Rinkt., 1, 451), лац. lascīvus ’гарэза, распуста, юрлівы’, ст.-інд. laṣati ’жадае’, lásati ’ззяе, блішчыць’, lālasas ’прагны’, ст.-ірл. lainn (< *las‑ni‑s) ’тс’, ст.-грэч. (Гесіхій) λάστηраспусніца’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust, ням. Lust ’радасць, задавальненне, жаданне, імкненне, юрлівасць’. Да і.-е. *lās‑/*las‑/*l̥s. Агляд версій гл. Фасмер, 2, 461; Слаўскі, 5, 19–21; БЭР, 3, 316–317. Няма падстаў бачыць тут запазычанне з польск. łaska (Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ка1 ’самка сабакі’, ’лаянкавае слова (звычайна ў адносінах да жанчыны)’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Федар. 4, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ, ТС), сука́ ’тс’ (віц., маг., Жыв. св.; Растарг.), памянш. су́чка ’тс’ (Жыв. св.), суко́ба лаянк. ’сука’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Укр., рус. су́ка, ст.-рус. сука, польск. suka, палаб. sauко́распусніца’, чэш. дыял. suka ’сука; злая жанчына’, славац. suka ’тс’. Прасл. дыял. (паўн.-слав.) *suka ’самка сабакі’. Слова няяснага паходжання. Параўноўваюць з індаеўрапейскай назвай сабакі: літ. šuõ, усх.-літ. šunis, лат. suns, ст.-прус. sunis, ст.-інд. çúvā, çvā, авест. spā, лац. canis, гоц. hunds і г. д., якія з’яўляюцца кантынуантамі і.-е. *ḱuōn ’сабака’; гл. Траўтман, 310; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1123 і наст., Фасмер, 3, 798. Супраць па фанетычных прычынах Борысь (586). Трубачоў (Происх., 21–22) такое набліжэнне таксама лічыць недаказаным, паколькі гэта супярэчыць развіццю славянскіх асноў на ‑n, параўн. і.-е. *kamōn > слав. kamy, kamykъ. Спасылаючыся на Брукнера (525), які прыводзіць ст.-польск. (XVII ст.) sula ’сука’, ён выдзяляе ў слове суф. ‑ka. Махэк₂ (592) прапаноўвае паходжанне ад падзыўных воклічаў, напр. н.-луж. tśu‑tśu на сабак. Іншыя версіі таксама малаверагодныя: рэканструкцыя і.-е. *pḱeukā і набліжэнне да ст.-інд. paçukā ’дробная скаціна’ або прасл. *sǫka і меркаванні аб запазычанні польск. *suka з усходнеславянскіх моў (Петарсан, AfslPh, Зб. 139 і наст.).

Су́ка2 ’прыстасаванне для ўкладкі доўгага бярвення, калі пярэдняя вось аддзяляецца ад колаў, а “сука” укладваецца на гэту вось’ (Шат.), су́кі мн. л. ’малыя драўляныя санкі’ (Сл. рэг. лекс.). Гл. сучка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)