◎ Плёса 1 пустое, голае месца’ (Жд. 1), ’абсевак’ (стаўб., ЛА, 2), плёса ’агрэх на засеяным полі’ (ганц., Сл. ПЗБ). Ад плеш, плех (гл.) пры ад’ідэацыі плёсі ’адкрытае месца ў полі, у лузе’.
◎ Плёса 2 (плёса) ’разнавіднасць асакі’ (баран., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё — літуанізм, параўн. літ. plūšos ’рагоз’, pliuse ’трыснёг’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Плюшча́й, плюшчэй ’расліна Sparganinm LT (маг., Кіс.; Гарэц., Шат., Касп.), ’пухоўка шыракалістая, Typha latifolia L.’ (віл., Кіс.), ’касач, Iris L.’ (чэрв., барыс., бяроз., гродз., рагач., Сл. ПЗБ), плюшчай ’расліна, падобная на аер’ (стаўб., карэліц., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plušos, plušai ’рагоз’, pliūšė/ pliuše/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 1969, 4, 125).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Плю́шнік, плюшня ’аер трыснёгавы, Acorus calamiis L.’ (ТСБМ; ТС; Бейл.; брагін., Нар. словатв.; брагін., З нар. сл.), ’зараснік плюшчаю, Sparganitim simplex Mert. et Koch’ (брагін., Яшк.), ’зараснік аеру’ (БРС). Палескае (Карскі, Труды, 479). Сюды ж: плюшнік ’касач, Iris L.’ (ганц., Сл. ПЗБ), (буськова) плюшня ’тс’ (ТС), плюшня ’подсціл, балотная трава, падобная на аер; яе косяць, як замерзне балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.), плюшняй ’чарот, Scirpus L.’ (карэліц., нясвіж., Весці, 4, 169), ’рагоз, Typha L.’ (ганц., Сл. ПЗБ). Адаптаваны балтызм. Параўн. літ. plušos, plušai ’рагоз’ (Атрэмбскі), pliūšė/pliūšė/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 4, 1969, 125), plūšė ’асака, Carex yracilis’. Сюды ж таксама плюсняг ’чарот’ (тамсама) — у выніку кантамінацыі лексем плюшняй і трыснёг (гл.), плюшнік ’месца на балоцістых лугах, дзе растуць асака, плюшчай, цыкута ядавітая’ (Яшк.). Гл. таксама плюшчай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лягджа́й, ляґджа́й, ляжджа́й, лежджай ’від асакі, Carex L.’ (свісл., маст., КЭС; Сл. ПЗБ), ляжа́й ’тс’ (асіп., рагач., бярэз., Сл. ПЗБ); ’рагоз, Typha L.’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lagėsčiai, lagesčiai, legė̃stas ’дзядоўнік, бадзяк, Cirsium oleraceum Scop.’ Для гэтай назвы ў бел. гаворках існуе і глухі варыянт, характэрны для балтызмаў: ляшч ’тс’ (там жа), плюшчэй ’тс’ (Кіс.), падпраўлены народнай этымалогіяй ад плюшч.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рагаза́ 1 ’усе рэчы, што не прылягаюць шчыльна адна да адной’, ’сукаватая палка, ламачына, сук’, ’беспарадак’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), ’рагаццё’ (Юрч.), ’няўмека’ (Сцяшк. Сл.), раго́зіна ’сукаватая палка’ (Сцяшк.), раго́за ’нешта калючае, зачэпістае’, ’сварлівы чалавек’ (КЭС), рагазу́лька ’раскірака’, ’нешта раздвоенае’ (Гарэц.), рагазю́лі: вілакі нейкія, як рагазюлі, стаяць у вачах (Наша слова, 1992, 19 лют.), ст.-бел. рагоза ’дрэнны чалавек’ (Баркулабаўскі летапіс), сюды ж рагазіць ’перашкаджаць’ (Гарэц.), рус. дыял. ра́гоза́ ’раздор’, ’сварлівы чалавек’, ра́гози́ть ’балбатаць, хлусіць, мітусіцца ўпустую’, ст.-рус. рагоза ’сварка’, рагозьнъ ’сварлівы’, рогозити ся ’абурацца’, Фасмер збліжае з серб.-ц.-слав. рогал̑евати ’непакоіць’, славен. regetáti ’квакаць’, ’трашчаць’, лат. rēdzêt ’гневацца’ (Фасмер, 3, 429). Бязлай (3, 144–145) узводзіць да *rag‑, што са змененым вакалізмам выступае ў *rog‑ (рагатаць) і reg‑ (гл. рыгаць). Гл. таксама Сной, 599. Няпэўна; для некаторых слоў нельга выключыць сувязь з рог 1 (гл.) на базе метафарычнага пераносу па форме рэаліі.
Рагаза́ 2 ’рагоз’ (Мат. Гом.), ragozá (Арх. Федар.). Гл. рагоз.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пералётнік 1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).
Пералётнік 2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мачу́ла 1, мачу́ло, мачу́лішча, мачу́ліска ’мачыльня, сажалка, лужа, яма на балоце, акно сярод плаву, агароджанае калкамі месца ў возеры, дзе мочаць лён’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; полац., ушац., Нар. лекс.). Беларускае. Да мачы́ць (гл. мача́ць). Сюды ж мачу́льнік ’сноп канапель, прыгатаваны для мачэння’ (паст., Сл. ПЗБ).
Мачула 2 ’рагоз, Typha latifolia L.’ (маг., Кіс.). У выніку пераносу значэння ’яма, сажалка’ на назву расліны, якая расце там. Да мачу́ла 1.
Мачула 3 ’перакладзіна на рыштаваннях’ (ст.-бел., XVII ст.) запазычана са ст.-польск. maczulec, якое з ням. Netzholz (Булыка, Лекс. запазыч., 97; Варш. сл., 2, 841).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трасні́к (трысні́к, трісні́к, трясні́к, тросні́к) ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (Касп.; Байк. і Некр., Шатал.; гродз., віц., мін., маг., ЛА, 1, Кіс., Сл. ПЗБ; мёрск., Жыв. сл., Сцяшк. Сл.), ‘чарот, Scirpius L.’ (Ласт.; леп., лёзн., шчуч., Яшк., ЛА, 1), трасні́к ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (шуміл., віц., астрав., лаг., стаўб., ЛА, 1). Укр. дыял. тро́сни́к, тростни́к ‘чарот, трыснёг’, рус. тростник ‘тс’. Суфіксальны дэрыват ад тросць 1 (гл.), суф. ‑ьн‑ікъ утварае фітонімы тыпу сітнік, маліннік і пад. (Новое в рус. этим., 238), або ад траста́ (гл.), параўн. з пераносам націску трасце́ннік ‘зараснік трыснягу’ (Др.-Падб.). Гл. таксама троснік, трыснёг.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Луча́й дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа’ (свісл., Шатал., Сл. ПЗБ). Гл. веча́й ’тс’. Аб пратэтычным л‑ гл. Лучыц-Федарэц, Тыпалогія слав. моў і ўзаемадз. слав. літаратур // Тэзісы III Рэсп. канф. Мн., 1977, 198–200.
Лу́чай ’зараснік рагозу, Typha L.’ (жытк., стол., Яшк.), лу́чай, лу́чэй ’рагознік вузкалісты, Typha angustifolia L.’ (ТС). Ст.-польск. łącz ’гатунак асакі, Carex L.’, ст.-чэш. luč ’нейкая расліна’, славен. lọ̑č ’сіт, Juncus L.’, lǫ̑ček ’асака’, locje ’рагоз’, ст.-рус. лучие ’збожжавыя’, ц.-слав. лѫчиѥ ’асака’. Прасл. lǫčь (< lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti > лучы́ць), якому адпавядаюць лат. lùocis ’выгнутасць, загіб, закрут ракі’ (Слаўскі, 5, 74). Аб суф. ‑ай, ‑эй < ‑ějь гл. Слаўскі (SP, 1, 86–87).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)