Зе́ўра ’прорва, адтуліна’, зяўры ’губы’ (лаг., Сл. паўн.-зах.). З суфіксам ‑р‑, які выступае ў назвах частак цела (рабро, дыял. бядро), ад зеў (< зяваць). Гл. зяўна́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кантава́цца ’гультаяваць, праводзіць час, нічога не робячы’ (усх.-бел., КЭС). Да кант ’бок, край, рабро’, ’абшыўка’. Перанос значэння паводле падабенства: ’перакочвацца з боку на бок, лежачы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́бры1 ’лазовыя дубцы, якімі сплятаюць нерат’ (Жыв. НС). Перанос паводле знешняга падабенства. Гл. рабро.

Рэ́бры2 ’басаножкі’ (Мат. Гом.). Відавочна, ад рабро (гл.), перанос паводле знешняга падабенства. Падобная семантычная мадэль у рус. ре́мни ’сандалі’. Але нельга выключыць, што лексема ўтворана шляхам фанетычных змен паводле народнай этымалогіі на базе першапачатковага трэпы, трэбы ’абутак на драўлянай падэшве; басаножкі’, дрэпы ’абутак на драўлянай падэшве’ (ЛА, 4). На семантыку маглі паўплываць дрэбы, драбы (гл.) ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Гл. далей трэпы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэбрэ́й ’балотная расліна з вузкімі лістамі і чатырохкутнай разеткай іх унізе’ (ТС). Параўн. чэш. řebřiček ’крываўнік’, славац. rebrica ’парэзнік’, серб. і харв. рѐбрац ’крываўнік’. Магчыма, паводле знешняга падабенства ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́барабро’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ‘рабро кошыка’ (Сл. ПЗБ), ска́бы ‘рэбры, рэберная частка тушы’ (Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 2), ска́бка ‘раберца’ (Шат.), ска́бкі ‘рэберныя кавалкі’ (Шн. 3), ска́бінарабро’ (Нас., Бір. дыс., Янк. Мат.), ска́бʼя ‘тс’ (З нар. сл.), скабуры́нарабро ў свіней, авечак’ (гродз., Жыв. сл.). Выключна беларускае. Мяркулава (Этимология–1983, 65) рэканструюе прасл. *skaba, *skaburina і ўзводзіць да кораня *skab‑ ‘драць, часаць, калоць’, параўн. літ. skõbti, skabiù ‘скрэсці, зрываць’. Сюды ж яна адносіць бел. шкаба (гл.), польск. chaby ‘косці, якія тырчаць з-пад скуры’ і рус. скабри́стый ‘моцна зхуднелы’. Польскае слова Слаўскі (SP, 1, 58), аднак, выводзіць ад прасл. *chabъ ‘благі, слабы’, а Брукнер (483), разглядаючы польск. chaby ‘свіное мяса пры рэбрах’ ставіць пытанне аб магчымасці запазычання. Аб запазычанні думаў і Насовіч (Нас., 580) і параўноўваў беларускае слова з літ. skabsрабро’, але ў слоўніках гэта слова не адзначана. Карскі (Белорусы, 137) выводзіў з літоўскай мовы ска́ба ‘стрэмка, клін’, аднак слова са значэннем ‘рабро’ лічыў запазычаннем з польск. schab. Лаўчутэ (Балтизмы, 56) узводзіць слова да літ. skobàрабро’, параўн. яшчэ літ. skabís ‘востры’, skabèti ‘сячы, рэзаць’, лат. skabrs ‘востры’. Анікін (Опыт, 278) прапануе адрозніваць ска́барабро’, якое лічыць балтызмам, і ска́ба ‘стрэмка, трэска’ (гл. скабка), што несумненна роднаснае скабліць, скобля (гл.). Астрэйка (АКД, 5) хоча бачыць у ска́ба, ска́бка, ска́бінарабро’ семантычны балтызм, які разглядаецца як занальная намінацыя.

Скаба́1 ‘выгнуты металічны прут для злучэння чаго-небудзь, клямар’, ‘скобля’ (ТСБМ, ТС), ‘прыстасаванне, з дапамогай якога прымацоўваюцца кроквы да сцяны’ (Шушк.), ска́ба ‘ручка ў дзвярах’ (Растарг.). Укр. ско́ба ‘крук у дзвярах, прабой’, рус. скоба́ ‘тс’, серб.-ц.-слав. скоба ‘засцежка’, чэш., славац. skoba ‘планка, засаўка’, серб.-харв. ско̏ба, славен. skọ́ba ‘тс’, балг. ско́ба ‘скобка’, макед. скобичка ‘падкоўка (на падэшве)’. Прасл. *skoba ‘загнуты крукам прут, скобка’ да і.-е. *(s)kāmb‑ ‘крывіць, гнуць’. Роднасныя літ. kabė́ti ‘вісець’, kabė̃ ‘крук’, kablỹs ‘тс’, kìbti ‘чапляцца, вешацца’, лат. kablis ‘кручок, засцежка’ (Траўтман, 112). Далей параўноўваюць з лац. scamnum ‘услон’, ст.-інд. skabhnaā́ti ‘умацоўвае, падпірае’, грэч. σκαμδός; ‘крывы, сагнуты, выгнуты’; гл. Вальдэ-Гофман, 2, 487; Майргофер, 3, 507; Міклашыч, 300–301; Фасмер, 3, 643; Махэк₂, 546. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1290–1292; Сной₁, 573 (параўноўвае яшчэ з літ. sùkaba ‘крук, скобка’).

Скаба́2 ‘скапа, тушка Pandion haliaetus L.’ (Касп.; мазыр., ЛП). Укр. скаба́ ‘тс’. Параўн. укр. скобе́ць ‘птушка Accipiter gentilis’, рус. ско́бчик ‘ястрабок; перапёлачнік’, славен. skobec ‘арол, Falco haliaetos’. Лічыцца роднасным рус. ко́бец, ко́бчик ‘шулятнік’, якія, магчыма, гукапераймальнага характару; агляд версій гл. Фасмер, 2, 267–268. Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 120) адносіць сюды ж і рус. скопа (гл.); але ‑п‑ лічыцца няясным. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 260 (вынік дээтымалагізацыі скопа́, гл. скапа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсі ’грудзі ў каня’ (кам., бых., КЭС; Нар. Гом.; беласт., шчуч., Сл. ПЗБ), (паэтычн.) ’грудзі ў чалавека’ (ТСБМ), укр. пе́рси, перс(а), рус. пе́рси грудзі, пярэдняя частка цела — ад шыі да жывата’, ’унутраныя органы, размешчаныя ў грудзях; лёгкія’, стараж.-рус. пьрсь; польск. pierś, piersi ’грудзі’, ’жаночыя грудзі’, чэш. prsy < prs, prso, prsa < ст.-чэш. prsi — мн. (парны) л. ж. р.; славац. prsia (н. р. мн. л.), славен. pŕsi (ж. р.), pŕsa (н. р.), серб.-харв. пр̏си, пр̏са ’грудзі’, ст.-слав. прьси. Прасл. *pьrsi, роднаснае літ. жамойцк. pìršys (ж. р.) ’грудзі ў каня’, ст.-інд. párçuṣрабро’, авест. parəsu‑, pərəsu‑рабро, бок’; асец. fars ’тс’, ’краіна, старонка’ — да і.-е. *perкʼ са значэннем ’рабро’ (Міклашыч, 342; Траўтман, 220; Покарны, 820; Фасмер, 3, 245; Махэк₂, 486; Бязлай, 3, 129). Відаць, прасл. *pьrsi азначала, аднак, ’жаночыя грудзі’, побач з *grǫdь ’грудзі чалавека’ і vъn‑ědro ’ўнутраныя органы’. Значэнне ’грудзі ў каня’ развілося ў некоторых гаворках пазней шляхам семантычнага пераносу ў сувязі са з’яўленнем конскай вупражы, параўн. персці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кант 1, ‑а, М канце, м.

1. Востры бераг, край, рабро чаго‑н. — Чалавек на тры крокі стаў бегчы за немцам і аглушыў яго па галаве кантам рыдлёўкі. Чорны. Якаў.. пачаў вылазіць з кабіны і, хоць на гэты раз помніў пра верхні кант, усё ж зноў выцяўся аб яго галавой. Кулакоўскі. // Рабро ў дошцы або брусе, абчасаных так, што ў папярочным сячэнні атрымліваецца прамавугольнік. // Спецыяльна адпрасаваны згіб на штанах. Ігар прапусціць лекцыю, але затое прыбярэцца ў інстытут: надушыцца, выпрасуе кант, на тоўсты вузел завяжа гальштук. Карпюк.

2. Каляровы шнурок, аблямоўка па краях або швах адзежы, часцей форменнай. Пападаліся галіфэ — чорныя, зялёныя і ўсё з чырвонымі або жоўтымі кантамі. Чорны. Праз адкрытыя вокны бачыў ён [Міколка] чорныя мундзіры, чорныя шапкі з чырвонымі кантамі. Лынькоў. // Палоска, кайма, якая аблямоўвае малюнак, фотакартку, табліцу і пад.

3. Край пераплёту вокладкі, які выступае за лінію абрэзу кніжнага блока.

[Ням. Kante.]

кант 2, ‑а, М канце, м.

Уст. Пахвальнае песнапенне ўрачыстага свецкага або царкоўнага зместу.

[Ад лац. cantus — спяванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабры́на ’драбіны’ (кобр., жабін., малар., ЛА, 4; брэсц., міёр., Нар. словатв.), рабрэ́на ’драбіна’ (драг., ЛА, 4), rebryna ’тс’ (пін., Кольб.). Утворана ад рабро́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ын‑а ў выніку метафарычнага пераносу назвы па знешнім падабенстве або пераробкай драбіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыды́ ’канцы клёпак ля дна кадушкі і да т. п.’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і брыд2рабро дошкі’ (гл.). Да слав. *bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Параўн. яшчэ брыж1, брыд2, брэд. Брыды́ — семантычны архаізм, як і іншыя словы гэтага рада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)