Пла́шыць ’пляскаць (далонню аб далонь)’ (мазыр., Мар. Том.). Няясна; магчыма, балтызм. Параўн. літ. plekšėti ’пляскаць’, ’плёскаць’, plekšnoti ’апладзіраваць’.

Плашы́ць1 ’ганьбіць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ганіць’ (Жд. 1). Да плахі ’благі’, гл. плах. Параўн. плашэй ’горш’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж плашэць ’слабець здароўем’ (Юрч. Вытв.), плашаць і плашэць ’пагаршацца’ (Нас.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 56). апошняе слова выводзіцца з польск. (“э замест а пасля шыпячых гукаў з агульнаславянскага ъ манафтонгавага”), што неабавязкова, параўн. харашэць і пад.

Плашы́ць2 ’паспрабаваць’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпа́ць1 ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., Выг.). Укр. клепати, рус. клепать ’тс’, балг. клепя, макед. клепа, серб.-харв. кљѐпати, славен. klépati ’тс’, польск. klępaćy чэш. klepati, славац. klepať, в.-луж. klepać ’тс’. Значэнне ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’, зыходзячы з агульнага яго распаўсюджання, праславянскае і з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Корань дзеяслова гукапераймальны.

Кляпа́ць2 ’паклёпнічаць’ (Нас., Мат. Гом., Сцяшк.). Гэта значэнне яшчэ праславянскае, паралельнае з кляпаць1 (гл.).

Кляпа́ць3 ’ляпаць, удараць’ (Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб.), ’плёскаць, падаць на ваду’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае. Кантамінацыя з ляпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлеста́ть несов.

1. (бить) хваста́ць; (стегать) сцёбаць, сцяба́ць; (ладонью) пля́скаць, ля́скаць;

2. (о волнах, струях) хваста́ць; (бить) біць; (плескать) плёскаць; (о ветре, дожде) хваста́ць;

3. (литься) лі́цца; (бить струёй) біць, свіста́ць;

кровь хле́щет из ра́ны кроў лье́цца (б’е, сві́шча) з ра́ны;

4. (пить) прост., фам. жлу́кціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., каго-што.

1. Намачыць, змачыць злёгку, трохі. [Люба] памачыла халоднай вадой хворае месца і завязала хустку. Чорны. Каб не плёскаць вадой, Маша асцярожна памачыла ручнік і выцерла твар. Шамякін. // Зрабіць зусім мокрым; вымачыць. Сагнуўшы ногі, [Андрэй] пачуў, што мокрыя калені: памачыў у расу, калі ішоў ля жыта. Пташнікаў. Доўга хадзілі нашы паляўнічыя, ногі памачылі, але ніякай здабычы не траплялася. Лынькоў.

2. Разм. Прыгубіць. Галя памачыла губы і адставіла [шклянку]. — Што гэта вы — і за сябе не хочаце выпіць? Сабаленка. Андрэй прынёс з хаты цёплае пойла, забеленае мукой. Кабыла ў ім толькі памачыла мызу. Чарнышэвіч.

3. Апусціць ручку з пяром у чарніла, чарніліцу. Прыстаў даў пратакол. Дзед Хрушч прысеў за стол, узяў ручку, памачыў у чарні[лі]цы пяро і выразна .. вывеў сваё прозвішча, пасля чаго па-рыцарску вярнуў пратакол прыставу. Колас.

4. і без дап. Мачыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плі́скаць ’выплюхваць, праліваць вадкасць праз край’, плюнуць ’праліць праз край’, ’плёснуць, пляснуць, трохі праліць’, плюханне ’праліванне праз край пасудзіны’, пліску́чы ’невыгодны з-за адхоністых краёў посуд дня нашэння вадкасці’ (Нас.), плюскаць ’разліць’ (Яруш.), пліскацца ’плюхацца’ (Мік.), рус. смал. плистть ’пырскаць’, серб.-харв. плиска ’усплёск вады, калі ў яе кідаюць каменьчыкі’, балг. пли́свам, пли́скамплёскаць, пырскаць, плюхаць’, макед. плиска ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. плісь! — пра імгненнае праліццё вадкасці праз край (Нас.). Сюды ж пляскацца ’пырскацца’ (жыле, Мат. Гом.; Жыв. сл.), плыскатыся, плэскатысь ’тс’ (пін., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.), плісконіна ’плёханне, пырсканне’ (ТС), плюснуць ’лінуць, плюхнуць’ (Сцяшк. Сл.), пліска 1 (гл.). Гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 169; Куркіна (Этимология–1981, 15) бачыць тут комплекс pl-, варыянт зыходнага кораня *pel‑/*pol‑ з чаргаваннем *pliskati/*plixati, гл. плюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялёскацца ’плюхацца, купацца, мыцца’ (ТСБМ; полац., Янк. 2; трак., Сл. ПЗБ), пяле́скацца ’тс’ (Нас.; ашм., Сл. ПЗБ), пяляска́цца ’тс’ (Бір. Дзярж.), пелеска́цца ’паласкацца’ (ПСл), пеляска́ць ’паласкаць, муціць, боўтаць’, пеле́скаць ’разліваць, плюхаць, пляскаць’ (Нас.), пялеска́ць ’паласкаць, пялёхаць’ (Бяльк.), сюды ж пе́леск ’плёск, плёскат’ (Нас.), пялёсканне ’тс’ (ТСБМ), параўн. славен. pelískati ’пляскаць, плюхаць’. На базе гукапераймання, параўн. плёск, пляск, плюск (гл.) і дзеясловы плёскаць, пляскаць, плю́скаць і пад., якім адпавядаюць літ. plekšė́ti ’ляпаць, плюхаць’, plaskúoti ’пляскаць’ і пад. (Міклашыч, 236; Бязлай, 3, 23). Паводле Векслера (Hist., 89), у слове пялёсканне выступае другаснае псеўдапоўнагалоссе на фоне рус. плескание, падобнае да серабро, сярэ́бро, серебрыны (ст.-бел., 1405 г.), дзе ь у *sьrbro асімілюецца да e ў наступным складзе. Інакш (вынік кантамінацыі полоскаться і плескаться) для смал. пелеска́ться Шахматаў (Очерк древн., 153) і Фасмер (3, 229). Сюды ж пяле́скацца ’пералівацца бліскучымі палосамі’ (Нас.), піліскува́цца ’зіхацець яркімі колерамі’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́скаўка1 ’дзічка-плод’ (добр., гом., Мат. Гом.). Відавочна, гэта семантычны перанос з *леска ’ляшчына’, параўн. харв. lijesak ’тс’ > ’шіод ляшчыны’ > ’плод ляснога дрэва’. Пры гэтым быў магчымы ўплыў ад’ідэацыі з лексемай лес (аб ідэнтыфікацыі прасл. tesą, teška і гл. Брукнер, AfslPh, 39, 1–4; Сабалеўскі, РФВ, 14, 158; 15, 366).

Ле́скаўка2 Тусцера, невялікі лешч, Blicca Bjoerkna L.’, ’сінец, Abramis ballurus L.’, ’сола, белавочка, Abramis sapa Pall.’, ’кругель’ (палес., Крывіцкі, Зб. Крапіве), ляскоўка ’гусцера’ (Крыв.), жлоб, ляскаўка ’плотка, Rutilus rutilus’ (Жыв. сл.), балг. ляска ’дробны лешч’, укр. леска (р. Прут, чарнавік.) ’рыба быстрак, Alburnoides bipunetatus L.’, серб.-харв. Ijeskar, Ijeskarak, Ijeskarica, а таксама укр. лещавка ’лешч, Abramis brama L.’ (Лыс.), бел. лешчаўка ’малы лешч’, польск. lescówka. Роднаснае з лешч. Аднак можна дапусціць іншыя версіі: звязаць з коранем блеск‑, параўн. славац. blyska, балг. блескавец ’падлешчык’, або з коранем плеск‑ (плёскаць) нераст іх адбываецца пры гучным плясканні, шуме вады (гл. Махэк₂, 120–121), параўн. славац. pteskäc, plieskač, славен. ploščič ’лешч’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́хаць1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр. плю́хати, плю́хнутиплёскаць; падаць з шумам’, рус. плю́хать, плю́хнуть, польск. pluchać ’тс’, балг. плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл. *plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.

Плю́хаць2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл. *plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́скаць, пле́скацца ’плюхацца, пялёскацца ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), сюды ж плёскатам ’цурчаць’ (Нар. Гом.), пліскытаць ’плявузгаць, гаварыць абы-што, балбатаць’ (стол., Сл. Брэс.; валож., Жыв. сл.; Юрч. СНЛ), плес катаць, паекатаць ’клекатаць (пра бусла)’ (хойн., слуц., ЛА, 1), пліскыта́ньня, пліскатня ’балбатня’ (Юрч. СНЛ), укр. плескати ’пырскаць, хлюпаць вадою’, ’балбатаць, выдумляць’, ’шлёпаць па гразі’; рус. плескать, плескать ’плюхацца’, польск. pleszczeć ’абліваць’, plaskać ’тс’, ’кляпаць’, pleskot, pleskotać ’плесці, несці лухту’; н.-луж. plaskać, plaskotae ’плёхацца, паласкацца’, ’цурчаць’, в.-луж. pleskač ’тс’, pleskotać ’плюхацца; плёскацца; пырскаць’, чэш. pleskati, p/eśtiti ’пляскаць, ляпаць’, ’малоць языком’, славац. pliskať ’тс’, ’кідаць’, ’плюхаць, плёскацца’; славен. pleskati ’пляскаць, ляпаць’, ’пляскаць па вадзе’, серб.-харв. чак. pleskat4 шток. pljeskati ’ляскаць у далоні’, серб. пљескати ’пляскаць, ляпаць’, ’упасці, пляснуцца’, макед. плеска ’пляскаць (у далоні), ляпаць’, ’замешваць цеста’, балг. плѐскам ’плёхаць; плявузгнуць’, ст.-слав. пдесклти ’пляскаць у далоні’. Прасл. Apieškoti, інтэнсіў *plьsko/afi ’пляскаць’ — другая ступень чаргавання *ploskati > плёскаць, плёхаць (гл.). Роднаснае літ. pleškėti ’шчоўкаць, ляпаць’, лат. plekšet ’ляпаць; балбатаць; бурліць’, ’таўчы мяккую зямлю ці гліну’, plakset ’ляпаць’. Мяркуецца, што гэта гукаперайманне (Траўтман, 225; Фасмер, 3, 279). Куркіна (Этимология–1978, ЗІ) услед за Міклашычам (254) дапускае магчымасць аднясення прасл. Apieškoti да кораня *pol‑ у якасці другаснай вытворнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́цкаць ’мазаць, брудзіць; рабіць няўмела, неахайна’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Шат.), ’ляпіць глінаю, мазаць; брудзіць’ (Нас.), пе́цкаць ’брудзіць, мазаць’ (ТС), пэ́цнуць ’мазануць; стукнуць’ (ТСБМ), ’гучна ўдарыць; кінуць чым-небудзь ліпкім; упасці’ (Нас.), вытворныя: пэ́цкала, пэ́цкало ’няўмека, неакуратны ў рабоце чалавек, бракароб, партач’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы; любч., Нар. словатв.; міёр., З нар. сл.), пэ́цкаль ’хто любіць пэцкацца, неахайны, паскуднік’ (Шпіл., Чач., Гарэц., Шат.; брасл., Сл. ПЗБ), ’няўмека, дрэнны майстар’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; Яўс., Шат., Бяльк.; міёр., З нар. сл.). Паводле Насовіча, утворана ад гукапераймальнага пэц! ’тое, што і пац!’ (“от звука брошенной на что либо грязи или брошенного чего въ грязь”, Нас., 543); нягледзячы на фанетычныя прыкметы запазычання з польск. peckać ’вэдзгаць, перабіраць, корпацца’, параўн. рус. па́чкать ’пэцкаць’, да вышэйназванай версіі схіляецца Цвяткоў (Запіскі, 2, 75) і канстатуе, што слова не выводзіцца ад кораня *pak‑ (дапускаючы для рускага слова сувязь з пакость ’паскудства’, інакш гл. Фасмер, 3, 223); наяўнасць славен. pecati, peckati, pečkati ’даваць аплявуху; біць па вушах’ і pəčka, pəčkálo ’хто ляніва, марудна і дрэнна працуе’ ўзмацняе прышлую версію. Пра магчымую сувязь названых слоў з pečkȁ ’ядро, костачка’, што дае падставы для семантычнага пераходу ’ўздуцце, разбуханне’ > ’слабы, дрэнны’, гл. Бязлай, Etyma, 163; Куркіна, Этимология–1984, 113; гл. таксама спецыяльна Куркіна, Этимология–1988–1990, 61. Атаясамліванне з укр. пи́цькати ’дрэнна працаваць, корпацца’, якое выводзіцца праз польск. pyćkać, peckać ’тс’ з ням. patschenплёскаць (па вадзе)’ (гл. ЕСУМ, 4, 382), здаецца, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)