Плюхота, плю́хта ’кепскае, дажджлівае надвор’е, слота; макрата, гразь’ (ТСБМ, Сл. Брэс., ТС), плюхата́ ’тс’ (навагр., Нар. словатв.; гродз., Нар. лекс.), стол. плюхо́та ’слота’ (ЛА, 2), ’дождж, слата, гразь’ (Варл.); параўн. польск. pluchota ’тс’. Да плю́скаць, плю́хаць (гл.), якое, паводле Банькоўскага (2, 611), з pluskota < прасл. *pľuskati. Гл. плю́скаць, плю́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюхані́на ’плюхота’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хаць ’хлюпаць’, магчыма, у выніку кантамінацыі плюхота і хляпані́на.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плі́хнуць ’пырснуць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’выліць, лінуць’ (Варл.), ’ударыць’ (Юрч. СНЛ), плюхаць ’страляць’ (Юрч. Вытв.). пліхацець ’плюхаць, плюхцець, хлюпаць’ (Бяльк.), Гукапераймальнае пліх! — пра стрэл (Нар. лекс.). Роднаснае з плюхаць, плёскаць, плёхаць (гл.). Параўн. славен. plfhati ’плёскаць, плюхаць’, plihniti ’пералівацца праз край’, харв. plihati ’плысці, плаваць, разлівацца’, plikimui ’знікнуць’. Сной (Бязлай, 3, 57) рэканструюе *plixali з *рГухаіі (інтэнсіў да * plyt і ’плыць, плаваць’), у якім /’, як у *рГшкаїі, роднасным інтэнсівам якога з’яўляецца *pliskati. Ён дапускае і іншае развіццё *plixati < *pltk‑sa‑li побач з *pliskałi < plik‑skö‑ti. Варбат (Этимология–1978, 29–31) далучае сюды і ўкр. шшхати ’вісець, развявацца, пырхаць’, польск. рііхас/ plechtać ’распырскваць ваду пры мыцці’, што дае падставы рэканструяваць *plixati, варыянт *рІьхЫаІі < *pol‑, гл. спол ’чарпак для вады’ (Міклашыч, 254). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люгаце́ць ’ліцца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хаць (гл.)Параўн. бел. драг. плюхоті́тэ ’ліцца з плёскатам’, бел. плюшчэць ’ліцца, як з вядра’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плюх, выкл.
Разм.
1. Абазначае гук ад падзення чаго‑н. у ваду або іншую вадкасць. У ранішняй цішыні толькі і чулася: плюх, плюх... Ігнаценка.
2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюхнуць, плюхнуцца і плюхаць, плюхацца. Я глядзеў направа, а з левага боку — плюх за шыю нешта халоднае. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́ханне ср.
1. плеска́ние; см. плю́хаць 1, плю́хацца 1;
2. плеска́ние; бара́хтанье;
3. разг. бры́зганье;
2, 3 см. плю́хацца 2, 4
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Плюго́та ’размоклая зямля ў час працяглых халодных дажджоў, гразь’, плюхаць, пяхоцце, плюханне ’тс’ (Яшк.), плюго́цька ’слата (дождж са снегам)’ (віл., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да плюгавы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блёхаць ’пляскаць, плюхаць’ (Янк. II), блёхаты ’тс’ (Клім.). Параўн. ст.-польск. blochać ’выкідваць, выліваць’. Можна думаць, што гэта гукапераймальныя ўтварэнні. Параўн. і плёхаць. Таксама гукапераймальным з’яўляецца блёўтаць ’плёхаць’ (Шат., Янк. III).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плескані́на ’макрата’ (свісл., Шатал.)· Ад плёскаць ’плюхаць’ па тыпу плюханіна ’плюхота’, параўн. польск. plaskany, plos kuny ’дождж са снегам, плюхота, плюта, слата’, каш. pleskatńica ’тс’, польск. piešk, памор. ріёск, pleść ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пялёскацца ’плюхацца, купацца, мыцца’ (ТСБМ; полац., Янк. 2; трак., Сл. ПЗБ), пяле́скацца ’тс’ (Нас.; ашм., Сл. ПЗБ), пяляска́цца ’тс’ (Бір. Дзярж.), пелеска́цца ’паласкацца’ (ПСл), пеляска́ць ’паласкаць, муціць, боўтаць’, пеле́скаць ’разліваць, плюхаць, пляскаць’ (Нас.), пялеска́ць ’паласкаць, пялёхаць’ (Бяльк.), сюды ж пе́леск ’плёск, плёскат’ (Нас.), пялёсканне ’тс’ (ТСБМ), параўн. славен. pelískati ’пляскаць, плюхаць’. На базе гукапераймання, параўн. плёск, пляск, плюск (гл.) і дзеясловы плёскаць, пляскаць, плю́скаць і пад., якім адпавядаюць літ. plekšė́ti ’ляпаць, плюхаць’, plaskúoti ’пляскаць’ і пад. (Міклашыч, 236; Бязлай, 3, 23). Паводле Векслера (Hist., 89), у слове пялёсканне выступае другаснае псеўдапоўнагалоссе на фоне рус. плескание, падобнае да серабро, сярэ́бро, серебрыны (ст.-бел., 1405 г.), дзе ь у *sьrbro асімілюецца да e ў наступным складзе. Інакш (вынік кантамінацыі полоскаться і плескаться) для смал. пелеска́ться Шахматаў (Очерк древн., 153) і Фасмер (3, 229). Сюды ж пяле́скацца ’пералівацца бліскучымі палосамі’ (Нас.), піліскува́цца ’зіхацець яркімі колерамі’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)