Праду́ха1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шинапалонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.

Праду́ха2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылу́пкапалонка’ (віл., Сл. ПЗБ). Да про́лубка (гл.) у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з лупі́ць ’біць, здымаць кару’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́рабпалонка, прабітая ў лёдзе для лоўлі рыбы’ (міёр., Жыв. НС). Гл. прорубка; фанетыка дыялектная або пад уплывам прарабіць ’зрабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́міна ’невялікая пожня, залітая вадой’, ’сажалка’ (полац., Нар. лекс.), ’нізіна’, ’яма, паглыбленне на дне рэчкі, возера’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’лужына, упадзіна, яма’, ’нізіна з адным відам расліннасці’ (Касп.), лу́мка ’паглыбленне ў зямлі’, ’палонка’ (чашн., Касп.; шум., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lomà ’даліна, яр’, ’лагчына’, ’яма’, а таксама lóbas ’тс’, ’склон’, ’лужа’, ’рэчышча’. Менш верагодна Фасмер (2, 533), які для рус. лу́мка ’ямка, пелька’ дапускаў у якасці крыніцы запазычання ням. Luhmeпалонка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́лубка, пралу́бкапалонка’ (Нас.; Нік. Очерки; Гарэц.; Касп.; Бяльк.; паўн.-усх., КЭС; ашм., Стан.), про́луб, пролу́б(к)а, пралы́бка ’тс’ (Сл. ПЗБ), рус. про́лубь, пролу́бка ’тс’; укр. про́луб ’тс’, польск. дыял. przełąbka ’тс’, славац. prielubaпалонка; засек’. Лічыцца другасным да адпаведных форм з *rǫbati і *rǫbiti ’рубіць’ (гл. прарубка); л (ł, l) у выніку дыстантнай асіміляцыі да р (r) у прэфіксе *pro‑, *prě (гл. пра-). Гл. Борысь, Зб. Ліміту, 194; Фасмер, 3, 377.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ля ’балотца паміж полем і стаячай вадой’ (Некр.), ’лужа’ (Сабаленка), ’частка ракі, якая зімою не замярзае’ (рэч., ЛА, 2), ’палонка’ (петрык., нараўл., ЛА, 2). Да пель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́вісь, ‑і, Т на́віссю, ж.

1. Тое, што навісае над чым‑н. Чорная навісь хмар. □ Стаіць.. [домік] у ціхім завулку, пад навіссю таполяў. Навуменка. Узяўшы ўправа — пад гарой З-пад цёмнай навісі абрыва Палонка білася вадой. Гаўрусёў.

2. перан. Нешта страшнае, што навісла над кім‑н., што пагражае чалавеку. Навісь вайны. □ У тыя дні.. [Тадаровіч] выехаў.., чуючы перад сабою адно — чорную навісь смяртэльнай навалы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́наўкапалонка’ (Юрч., СЭС–1, 36), напеўна (Гарэц., Др.-Падб.), паніўка (Нар. сл., Мат. Гом.), панаўка, пану́ўка, пашыўка, паняўка (Бяльк.) ’тс’. Рус. смал. панавка, панавка, пановка, зах.-бран. панаўка, арл. пакоўка ’тс’. Метафарычны перанос ад панва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тал ’праталіна’ (Гарэц., Байк. і Некр.), та́ло ’зямля, дзе сышоў снег’ (ТС), тало́палонка, у якой багата рыбы’ (Касп.). Архаізмы на базе першаснай формы назоўніка, тоеснай кароткай форме прыметніка м. і н. р., параўн. поўную форму талы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лынь ’верхавая вада’, по́лань ’тоня’ (докш., Сл. ПЗБ). Да по́лы (гл.), першапачаткова полае (адкрытае, пустое) месца, параўн. по́лоць палянка’ (ЛА, 1), ’лапіна сярод поля, лесу’ (Сл. ПЗБ), поло́ня ’паляна’ (Клім.), ’месца, дзе не ўзышло пасеянае’ (Сл. Брэс.), гл. яшчэ палонка. Словаўтварэнне, як голыгалынь ’паляна’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)