пя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і пята. [Харытон Іванавіч] пастаяў на сярэдзіне пакоя, пераступаючы з наскоў на пяткі. Васілёнак. — А яны ў мяне скурай падшыты, — хваліцца Вулька, смела падымаючы і паказваючы пятку валенка. Лынькоў. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіраўся ў зямлю і неставала сілы пацягнуць. Сабаленка.
•••
Душа ў пятках (у пяткі) гл. душа.
Лізаць пяткі каму гл. лізаць.
Падмазаць пяткі гл. падмазаць.
Паказаць пяткі гл. паказаць.
Толькі пяткі заблішчалі — пра хуткі бег.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Аднакр. да лізаць.
2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лі́заўка 1 ’пласцінчаты свердзел’ (Касп., Сцяшк.). Відавочна, з лёзаўка, утворанай з лязо, лёза. Да лёзіва 2 (гл.).
◎ Лізаўка 2 ’абшыўка ў кажуху’ (хоц., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне. Да лізаць ’пакрываць, абдаваць сабой’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеяслова лізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал. лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́мзаць 1 ’балбатаць’ (шчуч., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. lemzyti ’тс’.
◎ Лемзаць 2 ’павольна з неахвотай есці’ (ТС, Сержп. Грам.). Укр. лемзати ’тс’. Відавочна, балтызм, адпаведнікам якога ў літ. мове з’яўляюцца lėmza, lėmzė ’павольны, вялы чалавек’, lėmžii ’лізаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суло́таць ’мачыць слюной, лізаць’ (паст., Сл. ПЗБ), суло́ціць ’шмальцаваць’ (мёрск., Нар. сл.). Аўтары Сл. ПЗБ (там жа) параўноўваюць з літ. sulótis ’сачыцца’; параўн. таксама sulóti, sulúoti ’спускаць сок з бярозы’, вытворных ад sulà ’сок у дрэве, мязга’ (Смачынскі, 614), гл. сула 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэмзаць 1 ’балбатаць, малоць языком’, ’гаварыць абы што’ (астрав., Сцяшк. Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з літ. lem̃zyti ’вярзці, гаварыць абы-што’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 700).
Лэмзаць 2 ’аблізваць языком’, ’спрабаваць скубці траву (аб карове)’ (драг. Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lémžti ’лізаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэмзгаць ’лізаць’, лэмзнуць ’лізнуць’ (ашм.) паходзяць, паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), з літ. lémžti ’тс’. Нарашчэнне асновы ‑г‑ выражае незакончанае, але шматразовае дзеянне. Аналагічна вэзгаць (гл.) або з глухой зычнай ‑к‑: пэцкаць. Гэта нарашчэнне знікае ў тых жа дзеясловах закончанага трывання (лэмзнуць, пэцнуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
піжо́н, ‑а, м.
Разм. пагард. Пусты малады чалавек, празмерна заняты сваім знешнім выглядам і апрануты вельмі модна; франт. Ёсць сярод нас такі задзірысты піжон — Штаны ў дудачку, чубок з-пад шапкі, А за каўнер вазьмі — папусціць нюні ён, — Ні прынцыповасці, ні смеласці, ні хваткі, Гатоў, як Бобік той, лізаць адразу пяткі. Валасевіч. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.
[Ад фр. pigeon — голуб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́шчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак., да каго і без дап.
З ласкаю гарнуцца да каго‑н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ. Сузан хадзіў на працу.. Дома быў негаваркі, агрызаўся нават на дзяцей, калі тыя спрабавалі лашчыцца да яго. Лынькоў. Лыска падскочыў да Грышкі, пачаў лашчыцца і лізаць яму рукі. Чарот. // Паддобрывацца да каго‑н., ласкаю, ліслівасцю старацца выклікаць прыхільнасць да сябе. [Андрэй:] — Людзі ашукваюць адзін другога за вочы, а ў вочы лашчацца адзін да другога, словы добрыя кажуць... Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)