лізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Аднакр. да лізаць.

2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)