◎Ле́мзаць1 ’балбатаць’ (шчуч., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ.lemzyti ’тс’.
◎Лемзаць2 ’павольна з неахвотай есці’ (ТС, Сержп. Грам.). Укр.лемзати ’тс’. Відавочна, балтызм, адпаведнікам якога ў літ. мове з’яўляюцца lėmza, lėmzė ’павольны, вялы чалавек’, lėmžii ’лізаць’.