Ківіня́качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат. t$ver©s ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ. kivynas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́чка в разн. знач. све́чка, -кі ж.;

стеари́новая све́чка стэары́навая све́чка;

прописа́ть све́чки мед. прапіса́ць све́чкі;

ни бо́гу све́чка ни чёрту кочерга́ погов. ні бо́гу све́чка ні чо́рту качарга́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прэнт ’металічны прут; арматурнае жалеза’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. Дзярж., Жд., Сл. ПЗБ), прэнткачарга’ (Сіг.), ’шворан’ (Мат. Гом.), ’жалезны шпень, які падтрымлівае каптур над камінкам’ (івац., Нар. сл.), ’драўляная частка плуга’ (Выг.), ’мера паверхні (зямлі)’ (Бес.). З польск. pręt ’прут’. Гл. таксама прут, якое, відаць, паўплывала на развіццё семантыкі запазычанага прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касёракачарга’ (Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова (Гродзеншчына), можна меркаваць аб сувязі (запазычанне) з польск. kosior ’тс’ (таксама kosiór; аб польскім слове гл. падрабязна ў Слаўскага, 2, 522–523; параўн. яшчэ Брукнер, 259). Адиак Трубачоў (Эт. сл., 11, 137–138) адносіць бел. слова да ліку праславянскіх % зыходнай формай *kosera (да *kosa, *kositi); няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клю́ка1качарга, гак’ (Касп., Маш., Тарнацкі, Studia). Укр. клюка, рус. клюка, ст.-рус. клюка, серб.-харв. кљу̏ка, славен. kljúka, польск. kluka, чэш. klíka, в.-луж. kluka ’тс’. Лічыцца праславянскім вытворным з ка‑суфіксацыяй (SP, 1, 89). Першасны славянскі дзеяслоў *klʼuti не захаваўся, але верагоднасць яго існавання падтрымлівае літ. kliúti ’чапляцца’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкая: лац. clāvis ’ключ’, ст.-грэч. κλάίς ’тс’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 56).

Клю́ка2 ’нос’ (Жыв. сл.). Гл. клюка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калю́бакачарга’ (Сцяшк.). У іншых крыніцах як быццам не адзначаецца. Этымалогія няясная, магчыма, знаходзіцца ў сувязі з рус. дыял. кал‑f кол‑: коляба ’крыўляка’, калябиться ’крыўляцца, ламацца’, каляга ’калека, бязногі’, каляжина ’вывернутае з коранем дрэва, корч’, каляжыться ’крыўляцца, ламацца’, каляжка ’нага, ножка’; параўн. яшчэ да семантыкі смал.* кальчушка ’крывая палка’ і ’крывая нага’. Відавочна, што пэўных доказаў мяркуемай сувязі няма, да таго ж наогул нельга выключыць магчымасць як памылковага запісу, так і недакладнай яго расшыфроўкі, іншымі словамі, аўтэнтычнай формай павіцца быць кацюба (Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Качары́га рэшткі храпкі капусты з коранем’ («качарыгі — пні ад капусты, як ссякаюць») (Сл. паўн.-зах.). качарэжка ’цвёрдая частка галоўкі капусты’ (Сцяшк. МГ, Касп.). Пад праформай! *kočerbga, *kočbrga Трубачоў (Эт. сл., 10, 105–106) падае шмат слав. слоў такой структуры, у тым ліку рус. кочерыга, кочерыжка і дыял. бел. (Сл. паўн.-зах.) качарыга ’качарыжка з коранем’. Трубачоў (там жа, 106) мяркуе, што зыходным можна лічыць *koćera (гл. пад качарга). да якога дадаецца суф. ‑g‑ з рознымі другаснымі агласоўкамі (аб якіх, дарэчы, пісаў яшчэ Шахматаў, ИОРЯС, 7, 1902, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́рга ‘незадаволенасць, нараканне’, ‘заява аб непрымальных дзеяннях ці з’явах’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп.), скарга́ (Гарэц.), ска́рка ‘тс’ (Мал.). Укр. ска́рга, ст.-рус. (XIV ст.) скарга ‘тс’. Ва ўсходнеславянскіх мовах запазычанне з польск. skarga з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 96; Фасмер 3, 633). Этымалогію гл. скардзіцца. Ст.-бел. скарга, скаркга запазычана ўжо ў XIV ст. з ст.-польск. skarga (Булыка, Лекс. запазыч., 53).

Скарга́1 ‘чапяла’ (Сцяшк.). Не вельмі яснае слова, параўнальны матэрыял адсутнічае. Відаць, нейкая кантамінацыя з словам качарга́ (гл.).

Скарга́2, скірга́ ‘прыдзірлівая, з’едлівая асоба’, ‘скупы чалавек’ (ТС), сюды ж скоргану́ць ‘злосна сказаць’ (там жа). Гл. карга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Како́ўка ’папярочка на дзержаку рыдлёўкі, віл’ (касцюк., ушац., Жыв. сл.). Бел. слова з’яўляецца або пранікненнем з рус. гаворак (пра што сведчыць і значэнне слова, магчыма, тэрміналагічнае), або агульнага паходжання з рус. лексікай. У рус. кокова ’палка з крывым верхнім канцом, кульба’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, валаг. ’верацяно з намотанай не да канца пражай’, ’кончык носа’, алан. коковка ’загнуты верхні канец палкі, кульбы’, наўг. і інш. ’палка з крывым верхнім канцом’, кастр., варонеж. ’паліца, доўбня’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, цвяр. ’акруглы край верацяна і інш.’, ніжнегар. ’клубок нітак па кароткай палцы’ і мн. інш. Рус. коковка ў слоўніку Фасмера не праэтымалагізавана. Да бел. і рус. лексем паралелей быццам бы няма. Этымалагічна слова вельмі няяснае. Можна меркаваць аб чляненні ko‑koba, як аб інавацыі ў некаторых рус. і адпаведнай бел. гаворцы. Па ўтварэнню гэта структура магла быць з рэдуплікаваным першым складам. Другую частку можна параўнаць з адзначаным у Даля рус. наўг. кова ’кол, пень, паля’. Магчыма, сюды можна аднесці бел. кавеня, укр. ковінька ’палка з загнутым канцом, кульба’, ковиза ’кульба’, аднак няяснае словаўтварэнне лексемы. Далей, сюды і рус. закавыка, ковыка. Але ковыка ў СРНГ толькі ў значэнні ’нейкая расліна’. Словаўтварэнне не вельмі яснае: ‑ов‑ прыметнікавы фармант, які ў выніку перараскладання ўвайшоў у састаў складанага суфікса. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што семантыка такіх утварэнняў, як рус. кокова, кокора, кокот, кокотышка, кошка, кука і пад., не выключае магчымасці неаднаразовага збліжэння гэтых лексем, што можа выклікаць трансфармацыю як формы, так і семантыкі, або наогул прывесці да генерацыі кантамінаванай формы. Магчыма, разглядаемае слова з’яўляецца вынікам такіх збліжэнняў і трансфармацый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Какалю́ка ’кій з самаробнай папярочкай’ (Дразд.). Дакладных адпаведнікаў як быццам няма. Бел. слова знаходзіцца ў празрыстай сувязі з клюка ’тс’, параўн. рус., укр. клюка ’тс’ прасл.: в.-луж. kluka ’крук’, серб.-харв. кљу̏ка ’крук і інш.’ і г. д. Галосны ‑а‑ ў другім складзе ў выніку праяснення прыгуку (у форме каклюка) або, што не выключана, указвае на ўплыў іншай лексемы (тыпу какоўка ’папярочка’). Аналагічнае рус. пск. коколячка ’драўляны цвік, на які вешаюць умывальнік’, аднак відавочна, што калі галосны ‑(j)а‑ тут быў і ў зыходнай лексеме, генезіс яго іншы. Можна думаць, колячка адпавядае таксама пск. колка ’драўляны цвік, на які вешаюць шапкі, рушнікі і да т. п.’, дэмінутыў ад кол, параўн. бран., смал., кур. і інш. колок ’драўляны цвік у якасці вешалкі’. Калі гэта так, пск. слова ўтворана хутчэй за ўсё рэдуплікацыяй першага складу.’ Верагодна думаць і пра архетып кляч‑ (кокляч‑), параўн. кастр. клячик ’маленькі клін, драўляны гваздок’, ярасл. ’драўляная палачка, на якой вісіць аўчына, калі яе мнуць’. Пры такім тлумачэнні і бел. і пск. словы, як аналагічныя па ўтварэнню (коклюка, коклячка), можна параўнаць з рус. коклюха ’палка, дубінка’, коклюшка (паўдн.-урал.) ’папярочка ў лапаце’, аднак, рус. паралель патрабуе агаворкі. Па сутнасці, толькі адзінкавыя значэнні рус. коклюха (форма наогул рэдкая), коклюшка суадносяцца з семемамі, адзначанымі ў клюка, клюшка. Параўн. коклюшка ’палкі; рукаятка, верхні канец якой зроблены шыйкай з перахватам; верацяно з пражай; цэўка ў кроснах; карункі; вузел, якім сцягваецца пасярэдзіне перавясла і да т. п.’ і клюка, клюха ’дарожная палка, посах; качарга, крук; палка з загнутым канцом і інш.’, ключка ’невялікая палка або мыліца з загнутым верхнім канцом’, клюшка ’палка з загнутым канцом; качарга; драўляныя жэрдкі з загнутымі канцамі, якія падтрымліваюць латок у даху; дзерава, вырубленае з коранем і інш.’, гл. падрабязней СРНГ, 14, 88–89; 13, 319–320, 326–327. Падобныя недакладнасці вымушаюць сумнявацца ў прапанаваным яшчэ Мацэнаўэрам чляненні ко‑клюха, аднак і для версіі кокл‑юва за адзінкавымі прыкладамі (параўн. астрах. кокляк ’камень, кусок дрэва, качарга і да т. п. на дне рэчкі, за якія можа зачапіцца вудачка’) нельга знайсці падтрымку. Старыя параўнанні Праабражэнскага, 1, 331, з літ. kãklas ’шыя’, грэч. κύκλος ’круг, калясо’ ўяўляюцца таксама мала верагоднымі. Да бел. і пск. слоў яўна далучаецца і алан., арханг. коклёвка, коллевка (апошняя форма не вельмі надзейная, гл. СРНГ, 14, 88) ’палка з крывым верхнім канцом для апоры; кульба (звычайна ў старцаў), аднак нельга не адзначыць, што і тут вычляненне другой часткі слаба пацвярджаецца семантычна, — рус. калуж., пск. клёвка ’матыга, молат’, іншыя варыянты толькі ўскосна дазваляюць меркаваць аб сувязі гэтых слоў і вычлененай часткі клевка. Апрача гэтага, не вельмі ясна і з’яўленне ко‑ ў разгдядаемых словах, паколькі ўмоў для рэдуплікацыі быццам бы няма. Таму тут нельга выключыць уплыў лексікі з блізкай семантыкай, у структуры якіх аналагічная першая частка (ко‑) з’яўляецца заканамернай. Фасмер (2, 282) меркаваў аб прэфіксе ко‑ ў адносінах да рус. коклюха, але як у тым выпадку, так і ў дачыненні да бел. слова такую версію нельга прыняць, паколькі гэта лексіка не з’яўляецца тыповай у шэрагу ўтварэнняў з такім суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)