Рэ́дзясь ’рэдкае палатно’ (ЖНС). Ад рэдкі (гл.). Форма, магчыма, па аналогіі з дробны > дробязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драбяза́ ’драбяза, дробязь’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), драбіза́ (Бяльк.), ’дробныя адходы саломы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. далей дробязга́ ’тс’ (Касп.), драбазга́дробязь’ (Байк. і Некр.), драбязго́вы ’дробязны’ (БРС), драбязі́ць ’ісці дробным крокам’ (БРС). Пад праформай *drobězgъ Трубачоў (Эт. сл., 5, 118) аб’яднаў вялікую групу слоў тыпу бел. (укр. дрі́бʼязок, рус. дробезга́, польск. drobiazg, ст.-чэш. droběz і г. д.). Зыходным з’яўляецца дзеяслоў *drobiti і яго гняздо; суфіксацыя — *‑ězgъ. Ст.-бел. дробязкгъ, дробязокъдробязь’ запазычаны, паводле Булыкі (Запазыч., 102), з польск. drobiazg.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гандля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жанчына, якая займаецца дробным прыватным гандлем на рынку ці на вуліцы. Грэючы рукі над гаршчэчкам з жарам, гандляркі з выкрыкам прадавалі розную дробязь: абаранкі, цукеркі, марожаныя яблыкі... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́лость разг.

1. сущ. (незначительное количество) крыха́, -хі́ ж.; (мелочь, пустяк) драбні́ца, -цы ж., дро́бязь, -зі ж.;

взять са́мую ма́лость узя́ць са́мую дро́бязь;

2. нареч. тро́хі, крыху́;

ма́лость полежу́ тро́хі (крыху́) паляжу́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мульга́ўкадробязь’, ’маласільны, слабы’ (Бяльк.). Да мальга́ (гл.). Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падрабя́зны ’вельмі грунтоўны, дакладны, з усімі дэталямі і дробязямі’. Конфікснае ўтварэнне ад дробязь (гл.) з прыстаўкай па‑ і суф. ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чараця́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чароту; парослы чаротам. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь. Брыль. Падарожнікі зніклі ў густых чарацяных парасніках, якія сцяной наступалі з абодвух бакоў на сонную рачулку. Лынькоў.

2. Зроблены з чароту. Чарацяная страха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драбні́цадробязь; глупства’ (БРС, Касп.). Слова вядома і з канкрэтным значэннем ’акалот’ (Шатал.), ’дробная салома’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. дрібни́цядробязь; глупства’, ст.-рус. дробьница ’дробны жэмчуг’, балг. дробни́ца ’груша (дрэва) з дробнымі пладамі’ і г. д. (агляд значэнняў у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 121). Прасл. *drobьnica — утварэнне з суф. *‑ica ад прыметніка *drobьnъ (ад асновы *drob‑; гл. драбі́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусця́к ’нежылое памяшканне’ (шчуч., Сл. ПЗБ), на пусцяка́ ’ўпустую’ (Ян.), параўн. рус. пустя́кдробязь, глупства’ і бел. пусцяко́віна ’тс’ (< рус.). Ад пусты́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дребеде́нь разг.

1. (вздор) лухта́, -ты́ ж.;

2. собир. (пустяковые, ненужные вещи) дро́бязь, -зі ж.; уся́кая ўся́чына.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)