ненае́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы; заўсёды галодны. Ненаедныя птушкі.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны. Ненаедная натура. Ненаеднае горла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́рлівы

1. привере́дливый; разбо́рчивый; прихотли́вый;

2. в знач. сущ. привере́дник;

п. заўсёды гало́дныпогов. привере́дливый (разбо́рчивый) всегда́ го́лоден

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вя́снішчагалодны перыяд вясною перад новым ураджаем, калі выйшлі запасы харчоў’ (КЭС, лаг.). Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе павелічальна-зневажальнага суф. ‑ішч‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галаду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм. Голад, галодны час. Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ненае́да ’ненажэра, заўсёды галодны, ненаёдак, ненаедны чалавек’ (Яўс.), ненаёднік ’прагнюка, злыдзень’ (Янк. 2), ненаедны ’ненасытны; прагны’ (Янк. 2, ТС). Да есці (гл.), параўн. Сендравіц, ЭИРЯ, 9, 225–227.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.

1. Ходзячы, прайсці нейкую колькасць кіламетраў. Нахадзіць за дзень дваццаць кіламетраў.

2. Пахадзіць нейкі час. Галодны не находзіць у школу... Жыць трэба. Аб хлебе дбаць, — павысіў голас Мітрафан. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галадо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. Разм. Тое, што і галаданне. // Галодны час. Шчупак пасля доўгай зімовай галадоўкі робіцца асабліва пражэрлівым. Шашкоў.

2. Адмаўленне ад яды ў знак пратэсту. Аб’явіць галадоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашчэ́серца ’на галодны жывот’ (калінк., З нар. сл.), нашчосерцэ, нашчэсерцэ ’нашча, не еўшы’ (ТС), у іншым графічным афармленні: πά шчэ сэрца (на ще сэрца) ’тс’ (Нік., Приметы, 65), укр. нащесерце ’на галодны страўнік; дарэмна’, серб.-харв. чарнаг. наштёсрца, насре‑срца, косаўск. наште срце ’на галодны страўнік, перад ядой’, балг. нащѐ сърце (Гераў), на ще сърце ’тс’. Са спалучэння *na tbšte sьrdbce, ад⇉гл. тшчы, тошчы ’пусты, парожні’, на тшчэе серца побач з натшча серца ’тс’ (Нас.), параўн. в.-луж. nać (nać) wutrobu ’тс’ < /ш tsći wutrobu (Шустар-Шэўц, 13, 979); назоўнік сэрца (*sьrdce) ужыты тут у старым значэнні ’ўнутранасці, вантробы, страўнік’, у такім жа значэнні ўжываецца і назоўнік жывот, параўн. у Насовіча: на тщее серце, на тщій животъ побач на нащее серце, на нащій животъ (327, 645), дзе прыметнік пашчы (на́щій) утвораны шляхам зліцця (універбізацыі) прыназоўніка з прыметнікам тшчьц гл. нашча (Брукнер, 74; Фасмер, 4, 130; Рачава, ЕЛ, 1987, 3, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́два, абодвух, Т абодвума, м. і н.; абедзве, Т абедзвюма, ж., ліч. зб.

Як той, так і другі. У гуках музыкі абодва ўспаміналі Пару далёкую, шчаслівую вясну. А. Александровіч. Два на гаду Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а ўвясну галодны. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марнатра́вец, ‑траўца, м.

1. Той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. У той час калі эксплуататары з’яўляюцца марнатраўцамі, .. «галодны і абдзёрты люд» ёсць сапраўдны творца жыцця на зямлі. Майхровіч.

2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку. [Рыгор:] — Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)