гало́дны, -ая, -ае.

1. Які адчувае голад, ненакормлены.

Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).

2. Выкліканы голадам.

Галодная смерць.

3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.

На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а вясной г. (прыказка).

4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.

Г. заработак.

На галодны жывот (разм.) — галодны, не пад’еўшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гало́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гало́дны гало́дная гало́днае гало́дныя
Р. гало́днага гало́днай
гало́днае
гало́днага гало́дных
Д. гало́днаму гало́днай гало́днаму гало́дным
В. гало́дны (неадуш.)
гало́днага (адуш.)
гало́дную гало́днае гало́дныя (неадуш.)
гало́дных (адуш.)
Т. гало́дным гало́днай
гало́днаю
гало́дным гало́днымі
М. гало́дным гало́днай гало́дным гало́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гало́дны

1. прил., в разн. знач. голо́дный;

г. звер — голо́дный зверь;

~ная смерць — голо́дная смерть;

г. паёк — голо́дный паёк;

2. в знач. сущ. голо́дный;

сы́ты ~наму не спагада́епосл. сы́тый голо́дного не разуме́ет;

~най куме́ хлеб наўме́посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;

перабо́рлівы заўсёды г.погов. привере́дливый (разбо́рчивый) всегда́ го́лоден

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гало́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.

2. у знач. наз. гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.

3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.

5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.

•••

На галодны зуб гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гало́дны. Прасл. *goldьnъгалодны’ — прыметнік, утвораны ад *goldъ ’голад’ яшчэ ў прасл. часы і вядомы ва ўсіх слав. мовах з найдаўнейшых часоў. Агляд форм гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галодны, згаладалы, прагаладалы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

галаду́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

Голад (у 2 знач.), галодны час.

Аслабець з галадухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

голо́дный

1. прил. гало́дны;

2. сущ. гало́дны, -нага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Голо́дная степь Гало́дны стэп.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несы́тый

1. (голодный) гало́дны; непад’е́ўшы;

2. перен. гало́дны; (жадный) пра́гны; прагаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)