перабо́рлівы заўсёды г. — погов. привере́дливый (разбо́рчивый) всегда́ го́лоден
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гало́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны.Шамякін.Галоднай курыцы проса сніцца.Прымаўка.
2.узнач.наз.гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж.Сыты галоднаму не спагадае.З нар.
3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.
4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны.З нар.
5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку!Крапіва.
•••
На галодны зубгл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́дны húngrig, Húnger-;
быць гало́дным húngrig sein, Húnger háben;
гало́дны бунт Húngerrevolte [-vɔl-];
гало́дны паёк Húngerration f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГАЛО́ДНЫ Міхаіл
(сапр. Эпштэйн Міхаіл Сямёнавіч; 24.12.1903, г. Арцёмаўск, Украіна — 20.1.1949),
рускі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Я.Брусава. Аўтар зб-каў «Палі» (1922), «Дарогі» (1925), «Вершы і песні» (1930), «Вершы пра Грамадзянскую вайну» (1932), «Песні і балады Айчыннай вайны» (1942), «З новых вершаў» (1946), тэкстаў песень «Партызан Жалязняк», «Песня пра Шчорса». На рус. мову пераклаў каля 30 твораў Я.Купалы (у т. л. паэму «Курган» і інш.), асобныя вершы А.Александровіча. На бел. мову творы Галоднага перакладалі Александровіч, П.Броўка, П.Глебка, А.Дудар, Я.Журба, А.Звонак, К.Кірэенка, В.Маракоў, П.Пестрак, М.Хведаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гало́дны. Прасл.*goldьnъ ’галодны’ — прыметнік, утвораны ад *goldъ ’голад’ яшчэ ў прасл. часы і вядомы ва ўсіх слав. мовах з найдаўнейшых часоў. Агляд форм гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галодны, згаладалы, прагаладалы
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ГАЛО́ДНЫ СТЭП,
Паўднёвы Галодны Стэп, раўніна ў Сярэдняй Азіі, на левабярэжжы р. Сырдар’я, пераважна ва Узбекістане. На Пд абмежаваны перадгор’ямі і адгор’ямі Туркестанскага хр., на Пн і ПнЗ зліваецца з пяскамі Кызылкум. Размешчаны на тэрасах р. Сырдар’я, складзеных з лёсападобных суглінкаў і супескаў. Асваенне Галоднага Стэпу пачалося ў канцы 19 ст., асабліва інтэнсіўнае было ў 1950—60-я г. Большая ч.тэр. арашаецца (Паўночны канал імя С.М.Кірава, Цэнтральны, Паўднёва-Галоднастэпскі канал і інш.). Баваўнаводства.