сбой м.

1. (мясной) збой, род. збо́ю м.;

2. с.-х. (зерна) вы́сеўкі, -вак ед. нет; (соломы) аме́цце, -цця ср., паза́дкі, -каў ед. нет;

3. спорт. збой, род. збо́ю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́крупневысеўкі’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж падкру́пніца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), падкру́пʼя ’дробныя грэцкія крупы’ (Бяльк.). Рус. подкрупка ’мука, высеяная з крупаў’, подкру́пье ’тс’. Першапачаткова, магчыма, покрупʼе з далейшым пераходам ‑пʼе ў ‑пне. Семантыка: тое, што застаецца ’па крупах’, г. зн. пасля таго, як зерне змелена. Да по- і крупы (гл.). Формы з пад‑, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі з семантыкай ’нібы крупы; не зусім крупы’, параўн. под- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́скі, тро́сткі ‘рэшткі пасля прасейвання мукі’ (Інстр. 3), ‘высеўкі’ (віц., Шн. 3), тро́скі ‘смецце пры паланні ячменных круп, абтоўчаных у ступе’ (віц., Нар. лекс.). Параўн. укр. тро́ска ‘шлак’, польск. troski ‘пілавінне’, чэш. troski ‘абломкі, разваліны’, славац. troski ‘абломкі’, славен. troska ‘жамерыны, шлак’, харв., серб. trȍska, trȕska ‘шлак’, макед. троска ‘пустазелле’. Прасл. *troska (Сной₂, 787), магчыма, выводзіцца з *tręsti/*trǫsiti (Скок, 3, 497), параўн. атро́скі, атру́скі ‘адходы’, гл. трэсці, трусіць. Меркаванні пра сувязь з тро́шчыць, тру́шчыць ‘разбіваць’, гл. ЕСУМ, 5, 649–650.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́труб’е (БРС, Нас., Касп., Мядзв.), во́траби ’вотруб’е’ (Грыг.), во́трубывысеўкі’ (Сцяшк.). Рус., укр. о́труби, ст.-рус. отруби, польск. otręby, otręba (каля 1500 г.), чэш. otruba, славац. otruby, в.-луж. wotruby, н.-луж. wótšuby, каш. otrąbë, серб.-харв. otrubi, славен. otrȏbi. Прасл. *otrǫba, otrǫbi. Да рубіць (гл.), літаральна ’тое, што адсечана ад зерня’ (гл. Праабражэнскі, 1, 670; Фасмер, 3, 173; Махэк₂, 423; Брукнер, 386 і наст.). Міклашыч (228) і Шпэхт (267) мяркуюць, што слова роднаснае цярэць і ўтворана ад адпаведнай асновы з дапамогай суф. ‑ǫbь. Машынскі (Pierw., 318) падтрымлівае гэту этымалогію, спасылаючыся на рус. вы‑торкі ’вотруб’е’. Апошняя версія, прымальная ў семантычных адносінах, мала верагодна з пункту погляду словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynà ’скурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луска́, лузка́, лусга́, луцка́ ’слаістае покрыва чаго-небудзь’, ’луска рыб і гадаў’, ’перхаць, лускавіны на скуры жывёлы’, ’смецце ў збожжы’, ’высеўкі’, ’лупіна, вонкавая абалонка плода, стручка’, ’шалупайка ад яйка’, ’луска цыбулі’ (Нас., Гарэц., Бес., Мядзв., Шат., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Вешт., ТСБМ, ТС, Растарг., Янк. 1, Сл. ПЗБ; Д.-З., Пін.; барыс., Шн. 3; КЭС, лаг.). Укр. луска́, лемк. лу́ски ’стручок’; рус. луска́, ст.-рус. луска ’луска’; польск. łuska, в.-луж. łuska, чэш. luska, мар. łuska, славен. lȗska, серб.-харв. лу̏ска, лјȕska, ст.-балг. луска. Прасл. luska ’знешняе покрыва пладоў, насення, яек, рыб, гадаў’. Да і.-е. *leu‑sk‑ (і.-е. адпаведнікі: лат. laûska ’асколак, чарапок, трэска, нешта зламанае, патоўчанае’, laûskas ’перхаць’, ’шалупінне’, літ. luskà ’лахман’, lusnà ’лупіна, луска’ (Слаўскі, 5, 348–352), а таксама, відаць, асец. lyskʼ, liskʼæ ’гніда’ (Абаеў, 2, 56). Параўн. лузга́ і луза́ць (гл.). Сюды ж лу́сачка, лускаві́нне ’асобная пласцінка лускі’, лускава́ты ’пакрыты луской’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушпа́ ’грэцкія высеўкі (пасля прасейвання)’ (навагр., Жыв. сл.), лун., стол. лу́шпа ’шалупайка яйка’ (ЛАПП). Укр. лушпа́ ’тс’, ’шалупіны, шалупайкі, скурка’, луска рыбы’, макед. лушпа ’тс’, балг. лу́шпа ’шалупайка яйка’ — з экспрэсіўнай заменай с > ш. Але амаль усе слав. мовы маюць формы, якія адпавядаюць прасл. luspa: бел. лушпі́на, лушпі́ны, лушпі́нне, лушпэ́нэ ’лупіна, лупіны’ (ТСБМ; лях., Янк. Мат.; Вешт. дыс., Сцяшк., Сл. ПЗБ), укр. лу́спа, луспа́, лушпи́на, лушпе́на, рус. луспа́, паўд., разан. лушпи́на, лушпайка, ст.-рус. луспа, польск. łuspina, серб.-харв. љу̏спа, лушпи̏на, макед. луспа, lúspitʼạ, лю́спа, лушпа, балг. лу́спа, луспъ, луспи, люспа, люспъ, ц.-слав. луспа. Прасл. luspa (< lou‑sp‑a < і.-е. *leu‑) > luspina ’покрыва пладоў, насення’, ’лупіна’, ’луска’, ’шалупайка’ (Слаўскі, 5, 361–363; БЕР, 3, 523–524, 531–532; Фасмер, 2, 535–536, 538; Куркіна, Этимология–82, 68–73). Сюды ж пін. лушпаві́на (Нар. лекс.), лушпа́і (Жд. 1), лушпа́іна (ТС), нараўл. лупша́йкі (Мат. Гом.), лушпа́йка, ‑кі, лушупа́йка (ТСБМ, Уладз., Вешт. дыс., Некр., Сцяшк.; шкл., Мат. Маг., Янк. 1), лушупа́йкі (ТС; браг., Нар. словатв.), лушпа́ўка (пін., Нар. лекс.), лушпая́ ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́бар ’сумесь збожжавага насення’ (Нас.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.; асіп., Сл. ПЗБ; маг., гом., ЛА, 4), ’зерневыя адходы пры веянні збожжа’ (Мат. Маг.; рагач., асіп., Сл. ПЗБ; Шатал., Ян.; ЛА, 2), су́бырь, су́барь ’розная мука, сабраная ў млыне ад дзесяціны’ (Шымк. Собр.), ’высеўкі, вотрубі’ (Растарг.), субо́р ’куча дробнага камення, сабраная на полі’ (Касп.; полац., Нар. лекс.), ’мука, атрыманая ад памолу сумесі ячменю і грэчкі’ (Ян.), ’натоўп, зборышча’ (Станк.; маст., Нар. сл.), сюды ж су́барны: субарная мука ’мука з сумесі рознага збожжа’ (глыб., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), суба́рніца ’сумесь рознага збожжа’ (глыб., Сл. ПЗБ), суба́рніна ’бязглуздзіца, кавардак’ (Касп.). Рус. суба́р ’адходы, сумесь’, пск. субо́р ’каменне, сабранае з поля і складзенае ў кучу’. З су- і браць, гл. (Фасмер, 3, 791–792). Параўн. аналагічнае славен. sọbra ’крупы’ < *sǫ‑bьra (Сной у Бязлай, 3, 282), што дае падставы для рэканструкцыі *sǫ‑borъ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 206). Значэнне ’куча камення на полі’ не звязана з бор ’узвышэнне, пясчаны бугор’ (Талстой, Геогр., 40). Борысь (Prefiks., 93) узнаўляе прасл. *sǫborь/*sǫborъ < прасл. *sъ‑berǫ, *‑bьrati з адпаведнікамі ў балцкіх мовах: літ. súmbaris ’ссыпанне, складванне разам’, sǫ́barios ’дажынкі’, лат. suobara ’сумесь розных гатункаў збожжа’. Варбат (Слав. языкозн., VII, 110–111) больш позняй праславянскай лічыць і *sǫbarъ з падаўжэннем апафанічнага *o ў корані аналагічна *udarъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́па1 ’губа чалавека, жывёлы’ (маладз., Янк. Мат.; Мікуц., Сцяц., Сл. ПЗБ; сувалк., Карт. Атл. Беласточчыны), łupufka ’губны гармонік’ (там жа), лу́пы ’губы’ (мін., КЭС), лу́па ’морда жывёлы’ (Мядзв.). Балтызм, параўн. літ. lū́pa ’губа’, лат. lũpa (Буга, Rinkt., 2, 48; Урбуціс, Baltistica, 5, 64 і 160; Liet. term., 181; Пальцаў, Лекс. балтызмы, 37; Зданцэвіч, LP, 8, 344). Булыка (Запазыч., 192) вызначае ст.-бел. лупы ’губы’ як запазычанне са ст.-польск. łupy ’тс’. Супраць Непакупны (Baltistica, 11, (1), 109). Сюды ж лупа́ты ’чалавек з вялікімі, тоўстымі губамі’ (Сцяшк., Шат.; бялын., докш., Янк. Мат.; віц., КЭС; драг., полац., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), сувалк. łupaty ’тс’; лаг. лупазу́бы ’бяздзейны, разінькаваты падлетак’, лупа́ч ’мужчына з тоўстымі вуснамі’ (КЭС, лаг.; шальч., Сл. ПЗБ), ’губаты’ (міёр., З нар. сл.).

Лу́па2, лу́пы ’губа, губавыя грыбы, Polyporaceae’ (паст., Жыв. сл.). Да лу́па1. Аб семантычным пераходзе ’губа’ — ’грыб’ гл. гу́ба.

*Лу́па3, лу́пы ’вочы’, лупачы́ ’тс’ (Юрч. Вытв.), сувалк. zalać łupe ’ўпіцца’, якое адпавядае драг. залэ́тэ го́чэ (горі́лкію) ’тс’; рус. перм., урал. лу́пы ’вочы’, алан., валаг. лу́пачи́ ’вытрашчаныя вочы’, уладз. лупа́нда ’вірлавокі’, укр. правабярэжна-палес. лупа́тий і мсцісл. лупа́ч ’тс’. Генетычна ўзыходзіць да прасл. lupъ (параўн. бел. ё‑луп), якое Мартынаў (Этимология–1984, 129–130) рэканструюе з пратэзай як glupъ. Сюды ж бел. лупа́ты ’вірлавокі’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Дразд., Янк. 1, Шат., Мат. Гом., Нас., Растарг.; бых., Янк. Мат.; клец., Нар. лекс.; пух., Сл. ПЗБ; ТС), лупава́ты (Мат. Гом.), лупа́сценькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), лупачы́ ’лупатыя вочы’ (капыл., Жыв. сл.; свісл., Сцяшк. Сл.).

Лу́па4 ’яечня, непадкалочаная мукой’ (круп., Сл. ПЗБ) — перанос назвы з першапачатковага лупа ’яечня непадкалочаная’, параўн. гом., чач. лупа́ ’яечня’, асіп. лупа́тая яешня ’яечня нераскалочаная’. Аналагічна рус. глазу́нья, чэш. volská oka ’тс’ (літаральна ’валовы вочы’). Да лу́па3 (гл.).

Лу́па5 ’павелічальнае дваякавыгнутае шкло ў аправе’ (ТСБМ). З рус. лу́па ’тс’, якое на пачатку XIX ст. з франц. loupe непасрэдна або праз ням. Lupe (Фасмер, 2, 534; Крукоўскі, Уплыў, 72). Канчаткова — да лац. lupa ’ваўчыца’ і ’круглая пухліна’, ’круглае шкло’.

Лупа́ ’адходы пры ачыстцы зерня і інш. збожжавых’ (Мат. Гом.; лун., ЛАПП), ’астаткі пасля прасейвання мукі’ (Ян.; ганц., Сл. ПЗБ), ’лупіны, шалупіны, высеўкі, вотруб’е’ (ТС). Укр. лупа́ ’тс’, ’луска рыбы’, ’перхаць’, зах. лу́па ’лупіна, скурка’, рус. лупа́ ’слой скуркі, які лушчыцца’, ’перхаць’, ’дранка’, ’наносы на рацэ’, ’азёрная трава’; польск. łupa ’лупіна агародніны, шалупайка’, ’кара’, ’трэска, палена’, ’луста’, ’куча гною, смецця’, ’кратавіны’, в.-луж. łupa ’лупіна, мяккая кара, лыка’, славац. lupy ’лушпіны’, серб.-харв. лу̏па ’біццё, таўчэнне, стук’. Прасл. lupa ’лупіны ў агародніне’, ’шалупайка яйка’, ’высеўкі’, ’кара дрэў’ (Слаўскі, 5, 317–319). Да і.-е. *leu‑p‑ ’здзіраць скуру, лупіць’; ‑p‑ у гаворках выступае часам у варыянце ‑sp‑ > ‑шп‑. Самыя блізкія і.-е. адпаведнікі: лат. laupa ’здабыча’, lupa ’шкарлупіна, кавалачак, ануча’, lupis ’лясны рабаўнік’; літ. lupà ’кара; лыка (луб), лупіна’: lupti, лат. lupt, làupît ’драць, здзіраць, лупіць’, ’біць’, lùptis ’лупіцца, лушчыцца’, aplaupýti ’абдзіраць, аблупіць’ (Скок, 2, 331–332; Фасмер, 2, 534–535).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пух1 ’мяккія варсінкі; падсцілка шэрсці, поўсць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Бес., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.), ’пер’е наогул’: гэто пух, у нас пе́рʼе не кажуць (ТС), ’пер’е (гусінае)’ (гом., Мат. Гом.), ’адходы пры паланні, мякіна’ (Нас.; ЛА, 2; Выг.; петрык., лун., брагін., Шатал.), ’абдзіркі ад круп, высеўкі’ (ПСл; ветк., Мат. Гом.), ’пушны хлеб’ (Нас. Сб.), мн. л. пу́шʼе ’пер’е’ (ТС), параўн. укр. пух ’пух, дробныя валаскі’, рус. пух ’пух; шалупінне з проса, мякіна’, польск. puch ’мяккае, дробнае пер’е, валаскі’, чэш. puch ’дробнае пер’е’, славен. puh ’пух, пушок; галаўня ў збожжы’, балг. пух ’пух’, макед. пувка ’чубок’. Прасл. *puxъ — аддзеяслоўны назоўнік, семантыка зыходнага дзеяслова ’дуць, дзьмуць’, параўн. пу́хаць ’выпускаць паветра; ферментаваць’ (гл.), польск. puchać ’пыхаць, пускаць дух’, харв. púhati ’тс’, славен. pūhati ’пыхаць, дуць, дымець’ (< *puxati); літаральна ’тое, што адлятае пры подыху (дыхання, ветру)’. Узводзяць да і.-е. *p(h)eu̯s‑ ’пыхаць, пухкаць’ імітатыўнага паходжання (Бязлай, 3, 134; Скок, 3, 70), параўн. санскр. púšyati ’паспяваць’, грэч. φῦσα ’пухір’, лац. pussula, pustula ’тс’; параўнанне з літ. paustìs ’шэрсць жывёлы’, зафіксаваным на Віленшчыне (гл. Фасмер, 3, 414; Сной, 514 і інш.), сумнеўнае, паколькі апошняе хутчэй за ўсё запазычана з бел. поўсць ’тс’ (< прасл. *pьlstь або *pl̥stь).

Пух2 ’агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’ (віц., Кіс.). Да пух1, параўн. укр. пух ’расліна Eriophorum vaginatum L.’ і чэш. дыял. peři ’тс’, названых так з-за знешняга выгляду пладоў.

Пух3 — выклічнік, імітуе лопанне, стрэл і пад. (ТСБМ, ЭШ, Сл. ПЗБ; полац., мсцісл., Нар. лекс.). Гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)