Дрынду́шка ’частушка’, ’дробязь, цацка’ (БРС), дрындуха ’частушка’ (Шат.). Параўн. у Насовіча: дры́ндаць ’ленавацца; хадзіць, спяваючы’, дры́нда ’гультай’, ’від плуга’. Слаўскі (1, 172) прыводзіць вялікую групу слав. слоў са шматлікай семантыкай і лічыць, што гэта ўсё лексемы гукапераймальнага характару. Параўн. польск. dryndaвазок’, dryndač ’павольна ехаць, трэсціся на возе’, укр. дри́ндавазок’, дри́ндати ’бегчы рыссю’, серб.-харв. др̏ндати ’балбатаць, размаўляць’ і г. д. Паводле Сл. паўн.-зах., дры́ндаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ < польск. dryndać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карэ́та ’павозка, экіпаж’. Запазычанне праз польск. kareta з італ. carettaвазок’ (ад carro ’воз’ лац. carrus ’воз на чатырох колах’). Гл. Булыка, Запазыч., 141; Слаўскі, 2, 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неаб’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, на якім яшчэ не ездзілі; не прывучаны да язды (пра коней).

2. Такі, на якім мала ездзілі (пра сані, калёсы і пад.), неабкатаны. Неаб’езджаны вазок.

3. Такі, па якім зусім або даўно не ездзілі (пра дарогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак.

Разм. Тое, што і прагрукатаць. І выплыў сам жалобны спеў Над жудасцю пакут. І тры разы прагрукацеў Па мёртваму салют. Броўка. Прагрукацеў міма маняўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак. Вазок прагрукацеў праз усю вуліцу, спыніўся ля крайняй хаты. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і павець. Пад вялікай паветкай на дварэ стаіць многа вазоў. Бядуля. Павець з гумном стаяла радам, А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады. Колас. Тут [ля крыніцы] струменьчык чысты ліўся і журчаў, як чмель над кветкай, пад бярозавай паветкай. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагразі́цца, ‑гражуся, ‑грозішся, ‑грозіцца; зак.

Разм.

1. Выказаць пагрозу. — Пайду да дырэктара і ўзніму скандал, — пагразіўся Цімка. Карпаў.

2. Тое, што і пагразіць (у 1 знач.). Тыя [Патупчыкі] бачаць, што ў іх непярэліўкі, паагрызаліся, пагразіліся кулакамі, ускочылі па адным у вазок і пусціліся на вёску, па сваіх дамах. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрэ́з 1, ‑а, м.

Спец. Жалезная паласа саннага полаза. Каб вазок не кідала на ўхабах, на палоззе пасаджаны падрэзы. Сабаленка.

падрэ́з 2, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 знач.).

2. Падрэзанае месца; надрэз (у 2 знач.). Непадалёку Чубар убачыў шырокі, з вялікім падрэзам пень. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С. Александровіч. Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)