Дрынду́шка ’частушка’, ’дробязь, цацка’ (БРС), дрындуха ’частушка’ (Шат.). Параўн. у Насовіча: дры́ндаць ’ленавацца; хадзіць, спяваючы’, дры́нда ’гультай’, ’від плуга’. Слаўскі (1, 172) прыводзіць вялікую групу слав. слоў са шматлікай семантыкай і лічыць, што гэта ўсё лексемы гукапераймальнага характару. Параўн. польск. drynda ’вазок’, dryndač ’павольна ехаць, трэсціся на возе’, укр. дри́нда ’вазок’, дри́ндати ’бегчы рыссю’, серб.-харв. др̏ндати ’балбатаць, размаўляць’ і г. д. Паводле Сл. паўн.-зах., дры́ндаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ < польск. dryndać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)