Разм. Тое, што і прагрукатаць. І выплыў сам жалобны спеў Над жудасцю пакут. І тры разы прагрукацеў Па мёртваму салют.Броўка.Прагрукацеў міма маняўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны.Васілёнак.Вазок прагрукацеў праз усю вуліцу, спыніўся ля крайняй хаты.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)