Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātorапякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясту́н ’спешчаны, раздураны хлопчык’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы воўк (у мове паляўнічых)’ (Арх. Федар.; Варл.; віл., смарг., брасл., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы мядзведзь, што застаўся пры матцы’ (Арх. Федар., прыпіска Пяткевіча), ’мядзведзь, які даглядае дзяцей чужой мядзведзіхі’ (Шымк. Собр.), ’аднагадовы мядзведзь, што даглядае за малымі мядзведзянятамі’ (Мядзв.), пестун ’распешчанае дзіця’ (Касп., Бяльк.), укр. песту́н, пісту́н ’выхавальнік; песта’, рус. песту́н ’выхавальнік’, польск. piastun ’служка, што даглядае панскіх дзяцей; выхавальнік’, чэш. pěstoun ’выхавальнік, апякун; настаўнік; захоплены якой-небудзь справай чалавек’, в.-луж. pěston ’абаронца, апякун’, славен. pestȗn ’выхавальнік’, ст.-слав. пестоунъ ’тс’. Прасл. *pestunъ, вытворнае ад *pěstati або *pěstiti (гл. песціць), *pěstovati (гл. пеставаць), далей звязаных з *pěstъ ’таўкач, мяла’, што вобразна перадаюць падкідванне дзіцяці на руках (Варбат, Slavia, 63, 137–139, з літ-рай версій). Пра сувязь з пясць (“часто поднимать ребенка пястью, т. е. нянчить”) гл. Шымкевіч, Покажчик, 228. Гл. таксама Бязлай, 3, 29; Шустар-Шэўц, 2, 1059; ESJSt, 11, 639. Адносна спецыяльнага ўжывання ў мове паляўнічых: “Паводле народнага веравання — старыя ваўкі трымаюць пры сабе леташняе ваўчаня малых ваўчанят даглядаць, якога завуць пястун” (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрон1апякун свабодных, бедных грамадзян’, ’абаронца горада, абшчыны’, ’адвакат-абаронца’, ’гаспадар фірмы, начальнік’, ’святы’, ’дзень анёла’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. патронъ ’заступнік, абаронца’ (1556 г.). Запазычана са ст.-польск. patron, якое з лац. patrōnus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23).

Патрон2, ветк. патрона ’гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам’ (ТСБМ, Мат. Гом.). З польск. patron, patrona ’тс’. Не выключана магчымасць другаснага запазычання з рус. патрон ’тс’, якое праз ням. Patron прыйшло з франц. patron < с.-лац. patrōnus ’абалонка снарада’. Этымалагічна тоеснае з патрон1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́ціль iprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilka ’сяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелька ’сяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж. precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelka ’сяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв. дыял. pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл. *prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėcilicca ’хацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл. *preja‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апе́ка (БРС, Яруш.). Рус. опека, укр. опіка, польск. opieka, чэш. opěka, устар. pěče, славац. opeka (< рус., SSJ), балг. опека, ст.-бел. опека (XVI ст., Гіст. лекс., 94), ст.-рус. опекание (1389) ’апека’. Ст.-польск. opiek ’тс’ з XVI ст. У старарускай мове шырока ўжываўся дзеяслоў печи ся ’клапаціцца’, таму ўтварэнне опека як бессуфіксальнага аддзеяслоўнага назоўніка ад опекати ся было цалкам магчымым і няма неабходнасці абавязкова лічыць бел. апека запазычаным з польскай, як Гіст. лекс., 94, не зважаючы на адсутнасць у беларускай мове адпаведнага значэння дзеяслова; гэта можа быць і захаваннем старарускага слова. Супраць — адсутнасць фіксацыі формы опека ў старарускай, але і ў польскай opiek, а не opieka. Апяку́н (Гіст. мовы, 2, 24) па націску, магчыма, з рускай, а не з польскай, калі гэта таксама не старарускае слова ад дзеяслова апякаць з суф. ‑ун. Апяка́ны (Жд.) ’дагледжаны’ з польск. opiekany ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аце́ц ’бацька, татка’ (Бяльк., Шн., Хрэст. дыял., Яшкін, Бел. мова, 145), ’бацька; зварот дзяцей да бацькі’ (Ян.), оцец (ocieć) (Маш.), ацецкі: «людзі чэсныя, сыны ацецкія» (з песні, Рам. 8, 163), ст.-бел. отецъ (часам «отец рожоный» ’родны бацька’ ў адрозненне ад «отца духовного», параўн. Булахаў, З жыцця, 6), укр. отець, рус. отец, польск. ojciec, славац., чэш. otec, в.-луж. wótc, wóćec, н.-луж. wóść, славен. oče, серб.-харв. о̀тац, р. скл. о̀ца, макед. отец (уст.), балг. оте́ц (уст.), ст.-слав. отьць. Прасл. otьcь з otьkъ, вытворнага ад otъ ’бацька’, якое ўзнаўляецца на падставе ст.-рус., ц.-слав. отьнь ’бацькаў, бацькоўскі’ і рускіх дыялектных форм, параўн. отька, атёк, а́тка ’бацька’ (гл. Шарапава, УЗ МОГТИ, 193, 323 і наст.); грэч. ἄττα ’бацька’, лац. atta, гоц. atta, алб. at, ірл. aiteапякун, выхавацель’, хец. attaš ’бацька’ і інш. Паходзіць з дзіцячай мовы, як і іншыя тэрміны роднасці, параўн. маці. Гл. Фасмер, 3, 170; Трубачоў, История терм., 25 і наст. Сучаснай беларускай літаратурнай мове слова невядома, аднак сустракаецца ў народных песнях; у дыялектнай мове — русізм або царкоўнаславянізм, параўн. Яшкін, Бел. мова, 145. Гл. айцец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)