Ка́ркаць (пра крык варон), укр. каркати, рус. каркать ’тс’. Іншаславянскія паралелі маюць іншую фанетычную структуру і шэраг іншых значэнняў, якія суадносяцца толькі як гукапераймальныя: чэш. krkátiадрываць’, славац. kŕkať ’квакаць’, польск. karkać ’кудахтаць’, серб.-харв. kŕkati ’хлябтаць’, славен. kȓkati ’гудзець’ (аб пчолах). Агульная форма гэтых заходне- і паўднёваславянскіх слоў: kъrkati. Маюць бліжэйшую паралель у літ. kūrkti ’квакаць’. Што датычыцца ўсходнеславянскіх паралелей, то для іх нельга дакладна рэканструяваць архетып. Мы дапускаем karkati, якое цяжка суаднесці з kъrkati, з аднаго боку, і з літ. kar̃kti ’кудахтаць’, з другога; у якасці паралелі да апошняй літоўскай формы мы б чакалі бел. *карокаць і ўсх.-слав. паралелі з поўнагалоссем (Слаўскі, 2, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртяадрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірва́ць і (пасля галосных) рваць, (і)рву́, (і)рве́ш, (і)рве́; (і)рвём, (і)рвяце́, (і)рву́ць; (і)рві́; незак., што.

1. Вырываць рэзкім рухам, з сілай выхопліваць.

І. з рук грошы.

2. Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.).

І. яблыкі.

3. Раздзяляць на часткі, разрываць.

І. ніткі.

І. паперу.

4. Разбураць, узрываць што-н.

І. чыгунку.

5. перан. Спыняць, разрываць.

І. адносіны.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Нарываць (разм.).

Палец ірве.

7. Выдаляць хірургічным шляхам (пра зубы).

І. зубы.

Ірваць бакі (жываты) (разм.) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.

Ірваць жылы (кішкі, пуп) (разм.) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.

Ірваць з рук (разм.) — купляць нарасхват.

Ірваць на сабе валасы (разм.) — быць у адчаі, моцна перажываць.

|| аднакр. ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ахла́пак ’вялікі кавалак чаго-небудзь ядомага (напрыклад, мяса)’ (Мядзв.), охлапок ’абрэзак’ (Клім.), охлапы ’дрэннае мяса, адыходы пры разбіранні тушы’ (КСТ), охляпы ’кускі няякаснага мяса на баках’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.). Польск. ochłapy ’рэшткі мяса, кавалкі дрэннага мяса’, ’кішкі, зрэзкі мяса’ (з беларускай тэрыторыі і суседніх польскіх, гл. Карл., 3, 382), ochłapek ’тс’ тлумачаць ад chłapać ’жэрці’ (Брукнер, 373), якое разам з chlapać ’біць па чым-небудзь вадкім’, ’хлябтаць’ гукапераймальнага паходжання, гл. Слаўскі, 1, 65; відаць, нельга адрываць ад ахлопак (гл.), параўн. ахлапісты снег і снегавыя ахлопкі (КТС), хлопак ’касмык, шкумат’ у Насовіча; развіццё значэння ад ’мяккі, бясформенны’ да ’слабы, дрэнны’, гл. у хлапаваты ’мяккаснежны і буйнаслаісты’, хлапі́на ’сасновае дрэва з буйнымі і мяккімі слаямі’ (Нас.), параўн. славен. ohlapen ’друзлы, абвіслы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́ць ’смяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус. дыял. регота́ть ’гучна смяяцца’, укр. регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск. rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш. řehotati ’іржаць, хіхікаць’, славац. rehotať sa ’іржаць’, в.-луж. rjehotać ’іржаць, моцна смяяцца’, н.-луж. rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен. réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб. ре̏га, харв. rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл. *reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел. ры́гаць (гл.), чэш. říhatiадрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат. rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́бці ‘шчыпаць’, ‘ашчыпваць’, ‘тузаць’, ‘дзерці’, ‘вырываць, адрываць’, ‘грызці (траву)’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Ян.), дыял. ску́бсці ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1; ашм., Стан.), скусць ‘тс’ (Нас., Бяльк.), скуба́ць ‘тс’ (Нас., Гарэц., Шат., Растарг.; ашм., Стан.; Мат. Гом., Сцяшк., ТС, Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ). Укр. скубти́, рус. скубти́, ску́бсти, скуба́ть, польск. skuść, skubać, в.-луж. skobać, skubać, н.-луж. skubąś, чэш. skuhati, ст.-чэш. skústi, славац. škubať, серб.-харв. ску́псти, славен. skúbsti, балг. ску́бя, макед. скубе. Прасл. *skubti ‘скубці пер’е, птушку, воўну’. Роднаснае з літ. skùbti ‘спяшацца’, skubrùs ‘хутка’, гоц. af‑skiuban ‘адхіляць’, ст.-в.-ням. scioban ‘рухаць’, ст.-ісл. skúfa ‘рухаць, штурхаць’ і інш. Гл. Траўтман, 263; Покарны, 955; Скок, 3, 274; Фасмер, 3, 660; БЕР, 6, 806–807. Сной₁ (576) выводзіць ад і.-е. базы *skeu̯bh‑ ‘рабіць кароткія рухі’; гл. таксама Борысь, 556.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ахо́та ’ахвота, жаданне’ (Цыхун, Бел. фраз., 101), ’ахвота’, ’паляванне’ (Бяльк., Юрч., Ян, КСТ), ахочы ’ахвочы’ (КТС), ст.-бел. охотный, ѡхочи, укр. охота ’ахвота, весялосць’, охочий ’ахвотны, згодны’, рус. охота ’ахвота; паляванне’, охотный, охочий ’ахвочы’, польск. ochota ’ахвота; радасць, весялосць’, ochoczy ’ахвотны, вясёлы’ (з усходнеславянскіх моў, Грабец, Elementy, 102), славац. ochota, чэш. ochota. Звычайна звязваюць з *xotěti ’хацець’, параўн. Бернекер, 399; Фасмер, 3, 176 (з літар.); нельга адрываць ад ахвота ’жаданне’, фармальныя разыходжанні з якім тлумачацца фанетычна (гл. Ільінскі, AfslPh, 29, 168 і наст., параўн. таксама паралельныя палескія формы хвотно//хотно ’весела’, хвойка//хойка ’хвошч’, хвіст//хіст ’тычка’ (КСТ); Якабсон, Word, 2, 615 (рус. охвота < охота), або ўплывам іншых слоў, параўн. Карскі, 1, 339 (хватаць). Значэнне ’паляванне’, відаць, пад уплывам рус. охота, табуістычнага ўтварэння ад хотеть, гл. Зяленін, Табу, 1, 125 і наст.; Трубачоў, Дополн., 3, 176; іншы прынцып намінацыі ў беларускіх (часткова рускіх) назвах: паляванне ад поле, палешня (Касп.) ад лес, арэал распаўсюджання якіх Непакупны (Baltistica, III (1), 1967, 79) акрэслівае як прымыкаючы да балтыйскай і фінскай тэрыторый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луст, лу́ста, лу́стка, лу́стачка, лу́стычка ’плоскі вялікі кавалак хлеба, сала і інш.’ (Нас., Чач., Мядзв., Гарэц., Яруш., Дразд., Шат., Бяльк., Растарг., Сцяшк., Клім., Вешт. дыс.; гродз., віц., Шн. 3; КЭС, лаг.; докш., Янк. Мат.; ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ’ежа, якую бралі з сабой у поле’ (Сл. ПЗБ), ’харч у дарогу’ (навагр., Жыв. сл.). Укр. лу́ста ’луста’, ’кавалак’, ’тонкі пласт’, рус. луст, лу́ста́, лу́стка ’луста’, ’шалупінне’; польск. łusta (крэсовае, Віленшчына); серб.-харв. старое lustra ’луска’, серб. лу̏стра ’перхаць’, чак. ’луска рыбы’, дуброўн. љу̏штра ’тс’. Прасл. lusta ’луска, плява, шалупіна’, ’адрэзаная скібка’, ’кавалак’ (Слаўскі, 5, 363), якое да і.-е. *leu‑ ’аддзяляць, адрываць, адразаць’ > louskā ’тое, што аддзелена’ (параўн. літ. lùstas ’луста хлеба’ і lùkstas ’лупіна, лушпайка’, лат. lauskas ’перхаць’ (гэтак жа Буга, Rinkt., 1, 286–287, 413, 460; Бернекер, 748; Фасмер, 2, 536; Скок, 2, 340). Зубаты (ASlPh, 16, 397), бачыў генетычную роднасць луста з літ. láužti ’ламаць’, ст.-інд. loṣṭáh ’абломак, грудка зямлі, скіба’ (як і Петэрсан, ASlPh, 34, 370–384), rujáti ’ломіць’, ст.-грэч. ἀλυκτοπέδη ’неразрыўныя сувязі’. Параўн. таксама і асец. lux ’адрэзаны’, luxtä ’тс’ (мн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыпе́ць, ры́паць ’скрыпець’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ры́пнуць ’скрыпнуць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рып ’гук, які ўтвараецца пры трэнні’ (ТСБМ), рыплі́вы, рыпу́чы ’скрыпучы’ (ТСБМ, Сцяшк.), рыпе́ць ’рыпець, скрыпець, скрыгатаць’ (ТС), ры́паць ’няўмела граць’, ’выказваць крыўду’ (Яўс.), ры́пнуць рыпнуць, скрыпнуць (ТС), рыпу́чы ’скрыпучы’ (ТС), ры́пкі ’рыпучы’ (Сцяшк. Сл.), ры́панне ’буркатня’, ’няўмелае гранне на гармоніку’ (Яўс.), рус. рыпе́ть, укр. рипіти ’скрыпець’, чэш. rupati ’хрусцець’, ’трашчаць’ rupěti ’хрусцець (пра снег). Прасл. *rypati. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’раздзіраць’; корань *rep‑ (: *ru) ’рыць’, ’капаць’ з расшыральнікам ‑p‑ (Покарны, 1, 868–870). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raũpti ’выдоўбліваць’, раскалупваць’, rupė́ti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абломлівае’ (Чарных, 2, 130–131). Лічыцца, што тут той жа корань, што і ў ры́нуць, рака́, г. зн. узыходзяць да і.-е. кораня *erei‑, расшыраным фармантам p і роднаснае да ням. reisen (reiten) (Скок, 3, 146). Малаверагодная роднасць са ст.-ісл. raup ’выхвалянне’, ropaадрываць’, с.-н.-ням. ropen, с.-в.-ням. roffazen ’тс’ (Мацэнаўэр, LF 18, 245; Фасмер, 3, 530). Магчыма, гукапераймальнага паходжання). З іншага боку параўн. літ. rypúoti ’плакаць, галасіць’, raupyti, ruopti ’удараць’, rupas, rupus ’штосьці няроўнае’, інд. ropa‑ ’дзюра’, ropajati ’адрывае’, rupjati ’у яго рве ў бруху’, лац. rumpere, ням. Raub ’рабаўніцтва’ (< з ням. roub ’?’), raufen ’вырываць’, ’рваць’, ’трапаць’, ’церабіць’ (Брукнер, 472). Гл. таксама ры́паць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)