Патха́ння ’унушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < на‑тх‑ня́ць (гл.) < прасл. -dъxnǫti. Так серб.-харв. надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ. ikvepìmas – ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус. по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзябёлы ’дзябёлы’ (БРС, Касп., Шат.). Параўн. рус. дебе́лый, дебёлый, укр. дебе́лий, балг. дебе́л, серб.-харв. дѐбео. Прасл. *debelъ вядома толькі ў паўд. і ўсх. слав. мовах. Утварэнне ад асновы *deb‑, *dob‑ (параўн. *dobrъ). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 201–203; Бернекер, 1, 182; Фасмер, 1, 490; Траўтман, 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балебу́шачкі ’варэнікі з мясам’ (Мат. Гродз.), балэбу́шачка ’варэнік з мясам’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бала́буха, бала́бу́шка (гл.), г. зн. ад асновы балаб‑, якая часта выступае ў назвах круглых прадметаў і яды з цеста. Змена формы балаб‑ > балеб‑, мабыць, з’яўляецца вынікам дысіміляцыі (а — а > а — е).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атыма́лка ’ануча, якой бяруць гаршкі з загнетка’ (> ’ануча наогул’) (Касп., Янк. Мат.), атыма́ч ’тс’ (Жд.), атымачка ’тс’ (Інстр. I). Рус. абл. атымалка, отнималка. Утворана з суфіксам ‑лк‑а ці (у варыянтах) ‑ч, ‑ч‑к‑а ад дзеяслоўнай асновы атыма‑ць з прэфіксам *ot‑ і коранем ‑im‑. Гл. аднімаць, мець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарлі́ца, жэ́рліца ’рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы на жыўца’ (ТСБМ). Рус. маск., разан., уладз., сарат., дан. же́рли́ка, же́рлиха ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) жерлица, жерлика ’тс’. Утворана ад асновы *жерл‑ з суфіксам ‑ица. Аснова можа належаць да назоўніка жерло ’зяпа’ (гл. жарло́ 1) або дзеяслова жарля́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зне́шні ’вонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэруя́ ‘пацяруха ад сена’ (пін., Нар. лекс.). Да папярэдняга слова шляхам далучэння да праславянскай асновы *ter‑ суфікса *‑ьja, што дало *terьja> teraja, гл. церая́; у з’явілася пад уплывам фанетычных змен у слове: зацвярдзенне r у спалучэнні *‑rьja магло выклікаць змену галоснага ў слабай пазіцыі. Параўн. труя 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зне́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца звонку, за межамі чаго‑н.; проціл. унутраны (у 1 знач.). Знешняе асяроддзе. □ Знешнія шыбы пакрыты тоўстым пластом шызага інею. Шамякін. // Які дзейнічае звонку. Знешнія ўплывы. // Звернуты вонкі; вонкавы. Свайму знешняму выгляду рэдактар надаваў не малое значэнне. Колас.
2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы асновы, сутнасці чаго‑н. Знешнія змены. Знешні спакой. □ Можа, пры ўсёй сваёй знешняй няўклюднасці — сухасці, строгасці, рэзкасці — Леўкін у душы ўсё ж някепскі чалавек? Дадзіёмаў. // перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні. Савецкага чалавека не можа асляпіць знешні бляск. «ЛіМ».
3. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі; проціл. унутраны (у 4 знач.). Знешні гандаль. Знешняя палітыка. // Які існуе, дзейнічае за межамі данай дзяржавы; замежны. Знешнія і ўнутраныя цэны. Знешнія і ўнутраныя ворагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́йма ’хутка (накіравацца)’: дзеці — суйма да стала (віл., Сл. ПЗБ). Да суваць (гл.) ад асновы цяп. ч. з суф. ‑ма. Менш верагодна сувязь са стараж.-рус. суима ’сход, сходка’, якое Фасмер (3, 797) выводзіць з *sǫ‑ (гл. су-) і *jьmъ (гл. узяць), ці серб.-харв. sùjma ’страх’ (гл. Скок, 3, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пся́рка ’амарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)